wd wp Пошук:

Лаўровы ліст

Лаўровы ліст
Лаўровы ліст у пакеце

Лаўровы ліст — зборная назва лісця лаўра высакароднага (Laurus nobilis), якое выкарыстоўваецца ў кулінарных мэтах у якасці духмянай прыправы[1]. З гатовых страў лісце вымаецца, таму што яно цвёрдае. У кулінарыі таксама выкарыстоўваюць лаўровы ліст, здробнены ў парашок.

Лаўровы ліст — гэта не толькі каштоўная прыправа, але і добры медыцынскі сродак, які мае заспакойлівыя, мачагонныя і супрацьгіпертанічныя ўласцівасці[2]. Лаўровы ліст нельга захоўваць больш за год, бо ён страчвае водар і набывае гаркату.

Зноскі

  1. Лавровый лист // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
  2. Лаўровы ліст у народнай медыцыне Архівавана 8 лістапада 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Спецыі