wd wp Пошук:

Аер

Ае́р[3][4] (Acorus) — род шматгадовых травяністых раслін.

Батанічнае апісанне

Расліны аеру звычайнага вышынёю 30—120 см, маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўжынёй да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных каташках даўжынёю 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.

Арэал

Адрозніваюцца 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Аер звычайны (Acorus calamus) (народныя назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір) расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма — Усходняя Азія. У ХІІІ ст. як лекавая расліна завезена ў Польшчу, у XVI ст. яго пачалі разводзіць у Заходняй Еўропе.

Аер злакавы, або акурус (Acorus gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, вядомы як акварыумная расліна.

Прымяненне

Лекавыя, араматычныя, дубільныя расліны. Настой з аеру ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізіруючы сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца у лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытворчасці, парфумерыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аерныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак