wd wp Пошук:

Аднадольныя

Аднадольныя, аднасемядольныя, лілеопсіды (Liliopsida) — клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, семядолю.

Апісанне

Пераважна травяністыя расліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не расце.

Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароннікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сітакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[2] Галоўны кампанент расліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладдзян трохнадрэзны, асака заліўная, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Зародак насення мае адну семядолю. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў, з похвамі. Праводзячая сістэма сцябла з многіх асобных праводзячых пучкоў закрытага (без камбію) тыпу, раскіданых на папярочным разрэзе. Кветкі пераважна трохчленныя, радзей чатырох- ці двухчленныя; пылок монакальпатны (з адной разоркай ці порай). Першасны карэньчык рана адмірае, другасная каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

Класіфікацыя

Сістэма Кронквіста

Традыцыйнай класіфікацыяй з’яўляецца сістэма Кронквіста (1981), паводле якой усе аднадольныя былі падзелены на пяць падкласаў з наступнымі парадкамі:

Алісматыды (Alismatidae)

Арэцыды (Arecidae)

Камелініды (Commelinidae)

Zingiberidae

Лілеіды (Liliidae)

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аднадольныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання