wd wp Пошук:

Старыца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старыца (значэнні).

Схема працэсу меандравання з утварэннем старыцы
Выгляд меандруючага русла на фотаздымку са спадарожніка. У рачной даліне бачныя серпападобныя старыцы
Старыца ў даліне Віслы
Зарослая старыца ў даліне ракі Буг

Ста́рыца, старарэ́чча, старык — частка былога рэчышча ракі.

Старыца зазвычай мае серпа- або петлепадобную форму. Як правіла, старыцы ўтвараюцца пры выпростванні меандруючага рэчышча, калі ў разводдзе або паводку воды, што ідуць па абалоне, здольныя прамыць больш кароткі шлях. Таксама старыцы ўтвараюцца пры дасягненні меандруючай ракой поўнай ступені развіцця такім чынам, што суседнія лукавіны злучаюцца адна з адной. Часам старыцы бываюць выцягнутай формы. Такая форма старыц утвараецца пры іншых тыпах рэчышчавых працэсаў, напрыклад, пры абалоннай шматрукаўнасці.

Пасля выпроствання рака пачынае цячы па новай (пратоцы), а былое, больш доўгае рэчышча пераўтвараецца ў старыцу. Паступова ўваходы ў старыцу заносяцца пяском і ілам. Старыца пэўны час захоўваецца як возера, а пасля трансфармуецца ў луг ці балота, альбо высыхае.

Найбольш буйная і старая з існых старыц — Узбой, старое рэчышча Амудар’і, працягласцю больш за паўтысячы кіламетраў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гідраграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэчышчазнаўства
Катэгорыя·Флювіяльныя формы рэльефу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара