wd wp Пошук:

Карыца

Палачкі карыцы і молатая карыца з цэйлонскага карычнага дрэва

Карыца, або цынамон — высушаная кара галін карычных дрэў роду карычнік.

Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Змяшчае эфірны алей (1-2 %), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы.

Лепшыя гатункі карыцы робяцца з кары цэйлонскага і кітайскага карычных дрэў. Ужываюць у кандытарскай прамысловасці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Спецыі