wd wp Пошук:

Вадаплаўныя птушкі

Лебедзь-клікун (Cygnus cygnus)

Вадаплаўныя птушкі — несістэматычнае вызначэнне птушак, якія вядуць водны лад жыцця. Да іх не адносяцца ўсе тыя птушкі, якія палююць ў воднай сферы, а толькі птушкі, якія ўмеюць трымацца на паверхні вады. З пункту гледжання кладыстыкі вадаплаўныя птушкі далёка не заўсёды з’яўляюцца блізкімі сваякамі. Да вадаплаўных птушак адносяцца ўсе ці некаторыя прадстаўнікі наступных атрадаў:

Хоць гэтыя птушкі і не з’яўляюцца сваякамі, але падобны лад жыцця прывеў у многіх з іх да фарміравання падобных расаў. Перш за ўсе гэта «ласты»: скурная перапонка, нацягнутая паміж пальцамі. Далей — вельмі шчыльнае апярэнне. Так як адно толькі пяро не абараняе ад вады, у вадаплаўных птушак вельмі развіта хвастцовая залоза. Яна ёсць у большасці птушак і вылучаемы ёю сакрэт служыць для догляду за пер’ем. Для вадаплаўных птушак гэты орган мае асаблівае значэнне.

На адным месцы могуць трымацца розныя віды вадаплаўных птушак, не ствараючы адна адной харчовай канкурэнцыі — кожны від спецыялізуецца на сваім корме. Адсюль і розныя спосабы здабывання ежы. Чайкі і крычкі, напрыклад, хапаюць рыбу прама з лёту, апускаючы ў ваду толькі дзюбу. Бакланы ныраюць за рыбай, пікіруючы ў ваду. Нырковые качкі таксама ныраюць, але з паверхні вады. Іншыя віды качак пры кармленні апускаюць у ваду толькі галаву. Гэтак жа паступаюць і лебедзі, але больш доўгая шыя дазваляе ім здабываць корм з большай глыбіні.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Птушкі