wd wp Пошук:

Апетыт

Апетыт (ад лац. Appetitus — імкненне, жаданне) — адчуванне, звязанае з патрэбай у ежы, а таксама фізіялагічны механізм, які рэгулюе паступленне ў арганізм харчовых рэчываў.

Апетыт цесна звязаны з дзейнасцю харчовага цэнтра, пераважна з яго аддзеламі ў гіпаталамусе і кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу. Апетыт вызначаецца прыходнай у харчовай цэнтр інфармацыяй аб умовах харчавання, паступленні і засваенні ежы, расходаванні харчовых запасаў. Апетыт не вынікае за вычарпаннем запасаў арганізму, а папярэджвае яго, таму шматлікія раздражняльнікі, якія фармуюць апетыт, могуць змяняць сваё сігнальнае значэнне ў адпаведнасці са змяненнем звыклага рэжыму харчавання.

Узбуджэнне апетыту залежыць ад утрымання ў крыві прадуктаў прамежкавага абмену, узроўню засваення іх клеткамі, утрымання ў тканках вады, стану тлушчавых запасаў, скарачэнняў пустога страўніка, паніжэння тэмпературы цела, а таксама ад шматлікіх знешніх раздражняльнікаў, звязаных з умоўна-рэфлекторнай дзейнасцю, як то выгляд і пах ежы, звыклая абстаноўка і іншыя. Тармажэнне апетыту наступае ў выніку акта ежы, расцяжэння сценак страўніка ежай, ўсмоктвання і засваення прадуктаў яе расшчаплення, змены гарманальнага фону.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фізіялогія
Катэгорыя·Харчаванне