wd wp Пошук:

Піва

Пінта ірландскага стаута Гінэс

Піва — алкагольны выраб, які атрымліваецца спіртавым закісаннем соладавага сусла з дапамогай піўных дрожджаў, звычайна ў прысутнасці хмелю. Утрыманне алкаголю ў большасці гатункаў піва 3—6 % аб. (часам да 12 % аб. (моцнае)), пажыўных рэчываў (у асноўным вугляводаў) — 7—10 %, вуглякіслага газу — 0,3—0,4 %. Вырабляюць таксама безалкагольнае піва.

Піва распаўсюджана ў мностве краін свету. Існуюць каля тысячы гатункаў піва. Смакавыя характарыстыкі розных відаў, у адрозненні, напрыклад, ад віна, могуць кардынальна адрознівацца. У станаўленні стабільнай разнастайнасці піва моцны ўплыў аказваюць краіны з найбольшым спажываннем гэтага напою на душу насельніцтва (Чэхія, Германія, Ірландыя, Аўстрыя, Фінляндыя, Расія, Польшча) і краіны са спецыфічнай культурай вытворчасці (Ірландыя, Бельгія, Бразілія, Японія).

Піва — трэці па папулярнасці напой у свеце (пасля вады і гарбаты) і самы папулярны алкагольны напой у свеце[1].

Гісторыя піва

Піва — старажытны напой, вядомы яшчэ ў Старажытным Егіпце (пры гэтым ёсць меркаванне, што пшаніцу і ячмень людзі там пачалі культываваць выключна для падрыхтоўкі піва, а стварэнне хлеба з’явілася толькі пабочным эфектам), Вавілоне, Кітаі часоў Шанскай дынастыі (II тыс. да н.э.), Арменіі. Адна з самых ранніх пісьмовых згадак пра піва сустракаецца ў Анабасысе Ксенафонта (V стагоддзе д.н. э.): падчас перабывання ў адной з вёсак у Арменіі ён пісаў:

Тамака захоўваліся таксама пшаніца, ячмень, гародніна і ячменнае віно ў кратарах. Ва ўзровень з бакамі пасудзін у віне плаваў ячмень і ў яго ўторкнуты быў трыснёг, вялікіх і малых памераў, але без каленцаў; хто жадаў піць, павінны быў узяць трыснёг у рот і цягнуць праз яго віно. Не змяшанае з вадой віно было вельмі моцным, але для людзей звыклых гэта быў вельмі прыемны напой
Ксенафонт
«Анабасыс», Кніга 4, раздзел 5

У Вавілоне, дзе былі вядомыя 19 гатункаў піва, дзейнасць півавараў рэгулявалася Законамі Хамурапі. Паказаныя ў іх правіла вызначалі, напрыклад, кошт піва, і любыя іх парушэнні караліся смерцю. У старажытным Егіпце, дзе піваварства было шырока распаўсюджанае, піва было адным з улюблёных напояў. Падчас археалагічных раскопак у гэтай краіне быў знойдзены самы старажытны рэцэпт падрыхтоўкі піва. У Рымскай імперыі піва не карысталася папулярнасцю, тут перавага аддавалася віну. Аднак некаторыя рымскія гісторыкі ў пачатку нашай эры згадвалі, што кельцкія, нямецкія і іншыя плямёны пілі піва. Вікінгі лічылі, што нават у Вальхале (паводле скандынаўскай міфалогіі, гэтае жыллё загінулых у баі адважных ваяроў) кубкі мужчын перапаўняюцца півам. Піва варылі з пшаніцы, аўса, жыта, проса, ячменю і полбы.

У сярэднія вякі вытворчасць піва ў Еўропе перамясцілася ў кляштары. Першая згадка пра выкарыстанне хмелю прыпісваецца да манастырскіх хронік VIII ст. У Германіі яго сталі дадаваць прыкладна ў XII ст., у Нідэрландах — у пачатку XIV, а ў Англію хмель прыйшоў у пачатку XV ст. Еўрапейскія манахі ўдасканалілі тэхналогію піваварства, пачаўшы выкарыстоўваць у якасці кансерванта хмель. Піва, як правіла, выраблялі ў паўночных рэгіёнах, дзе кліматычныя ўмовы не дазвалялі вырошчваць вінаград. У сярэднія вякі піва лічылася напоем беднякоў, мела ніжэйшы статут у параўнанні з віном. Вінаробы, натуральна, заміналі будаўніцтву бровараў і імкнуліся падтрымаць прэстыж сваёй прадукцыі. Ужо ў 1782—86 гг. у Парыжы спажывалі віна ў 14 раз больш, чым піва. Шматлікім піваварам прыходзілася займацца яшчэ і вырабам сідра, каб не застацца ў страце, бо ў перыяды эканамічнага росту іх спажыўцы нязменна пераходзілі на віно.

Французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр выявіў, што дрожджы, што выклікаюць закісанне піва, уяўляюць сабой жывыя арганізмы. Гэтае адкрыццё дазволіла з большай дакладнасцю ажыццяўляць кантроль за ператварэннем цукру ў спірт. Дацкі батанік Эміль Хансен зрабіў вельмі важны ўнёсак у гісторыю піваварства. Усё сваё жыццё ён даследаваў і класіфікаваў віды дрожджаў. Акрамя іншага, ён працаваў над выводзінамі чыстага штаму дрожджаў для піваварства. І яго распрацоўкі літаральна здзейснілі рэвалюцыю ў піваварнай прамысловасці.

Якасць піва

Якасць піва можна вызначыць толькі ў працэсе дэгустацыі. Нягледзячы на тое, што многія лічаць, што галоўная прыкмета якасці піва — яго вялікая і ўстойлівая пена, гэта не зусім так. А часам і цалкам няслушна, асабліва калі гаворка ідзе аб элях. Практычна любое піва можна наліць так, што пена будзе высокая, або наадварот. Што застаецца пэўным, дык гэта тое, што ў добрым піве пена павінна быць устойлівая. Але канчатковы вердыкт можа быць зроблены толькі падчас дэгустацыі.

Вытворчасць і спажыванне піва

Вытворчасць піва складаецца з наступных этапаў:

Вытворчасць паводле рэгіёнаў

Найбуйнымі вытворцамі піва з’яўляюцца па парадку: Кітай, ЗША, Германія, Расія і Бразілія. Асабліва інтэнсіўна расце выпуск напоя ў Кітаі і Расіі. Так у 2006 годзе Расія выйшла на чацвёртае месца ў свеце па вытворчасці піва, павялічыўшы яго выпуск на 9,8 %. Яна адціснула на пятае месца Бразілію, аднак пакуль саступае Кітаю, ЗША і Германіі. У 2006 годзе Кітай таксама павялічыў яго выпуск на 14,7 %, давёўшы агульны абьём амаль да 35,2 млн кілалітраў[2].

«The Brewers of Europe» ацэньваюць аб’ём вытворчасці 3733 еўрапейскіх піўных заводаў у 427 млн гэкталітраў паводле вынікаў 2008 года[3]. Такім чынам, Еўропа з’яўляецца найбуйнейшым вытворцай піва (Кітай і ЗША выпусцілі 393 і 234 млн гэкталітраў піва адпаведна). Пры гэтым аб’ём спажывання піва ў Еўропе складае прыкладна 394 млн гэкталітраў, а ў грашовым выражэнні роўны 124 мільярдам еўра.

Спажыванне паводле рэгіёнаў

Найбуйнейшымі рынкамі піва з’яўляюцца Кітай, ЗША, Расія і Германія. Краінай з найбольшым спажываннем піва на душу насельніцтва з’яўляецца Чэхія, маючы 159,3 літраў піва на душу насельніцтва ў 2009 годзе.

Саюз еўрапейскіх піўных вытворцаў «The Brewers of Europe» 16 лістапада 2010 года апублікаваў наступную статыстыку пра спажыванне піва ў краінах Еўропы на душу насельніцтва (у літрах) за 2009 год[4]:

1. Чэхія159,3
2. Германія109,6
3. Аўстрыя106,2
4. Ірландыя91,0
5. Фінляндыя87,7
6. Польшча85,0
7. Бельгія81,0
8. Вялікабрытанія75,8
9. Нідэрланды72,8
10. Данія71,5
11. Партугалія59,0
12. Швейцарыя57,2
13. Нарвегія55,0
14. Швецыя52,3
15. Францыя30,7

Тыпы піва

У цяперашні час не існуе адзінай сістэмы класіфікацыі піва ва ўсёй яго разнастайнасці. Меркаванні амерыканскіх і еўрапейскіх аўтараў некалькі разыходзяцца ў пытаннях класіфікацыі.

Па спосабу закісання

У ЗША і большасці краін Еўропы асноўнай класіфікацыяй гатункаў піва з’яўляецца менавіта такая. Паводле яе, большасць гатункаў піва па спосабе закісання можна аднесці да лагера або эля.

Эль зброджваецца пры адносна высокай тэмпературы (15-25 °C) з выкарыстаннем дрожджаў веpхавога закісання. Элі часта маюць фруктовы прысмак, звычайна ў іх падвышанае ўтрыманне спірту.

Лагер — найбольш распаўсюджаны ў свеце тып піва. Пры падрыхтоўцы лагера выкарыстоўваюцца дрожджы нізавога закісання. Лагер зброджваюць пры адносна нізкіх тэмпературах (5-15 °C), пасля чаго доўгі час вытрымліваюць пры тэмпературы каля 0 °C — за гэты час піва асвятляецца і насычаецца вуглякіслым газам.

Аднак некаторыя гатункі піва ў Еўропе не ўпісваюцца ў такую класіфікацыю і вылучаюцца ў самастойныя групы:

Ламбік (бельгійскае піва самаадвольнага закісання) — зброджваецца без выкарыстання культурных дрожджаў пры дапамозе мікраарганізмаў, прысутных у самім сусле, і тых, якія трапляюць у яго з паветра.

Пшанічнае піва — акрамя наяўнасці пшанічнага соладу адрозніваецца тым, што для падрыхтоўкі піва выкарыстаюць метад дабражвання ў бутэльцы. Як правіла, пшанічнае піва падаецца нефільтраваным, таму замест назову Weizenbier (пшанічнае піва) выкарыстаюць Weissbier (белае піва).

Гібрыдныя гатункі — іх падрыхтоўка звязаная з камбінаваннем інгрэдыентаў і тэхналогій, характэрных для розных тыпаў піва.

Адмысловыя гатункі — як правіла, да гэтай катэгорыі адносяць незвычайныя па складзе гатункі піва, а таксама піва з рознымі дадаткамі, або роднасныя піву напоі на аснове закісання.

Паводле колераў

Класіфікацыя піва паводле колераў шырока распаўсюджаная ў Расіі, а таксама ў некаторых іншых еўрапейскіх краінах, напрыклад Іспаніі. Адрозніваюць цёмнае, светлае, чырвонае і белыя тыпы піва.

Пры падрыхтоўцы цёмнага піва выкарыстоўваецца абсмалены солад.

Каляровасць піва вызначаецца ступенню абсмажанасці соладу і колькасцю цёмнага соладу, які выкарыстоўваецца пры варэнні. Найбольш цёмныя гатункі соладу не могуць выкарыстоўвацца самастойна без светлых гатункаў, бо пры абсмажванні губляюць ферменты, неабходныя для абцукравання сусла.

Найбольш распаўсюджаныя тыпы цёмнага соладу:

Выразнага супастаўлення колераў і класіфікацыі па спосабу закісання няма: цёмным можа быць як эль, так і лагер.

Піва не на аснове ячменю

У некаторых гатунках піва ячменны солад часткова замяняецца на іншыя збожжавыя (солад або збожжа, якое не прарасло).

Існуюць таксама экзатычныя гатункі піва, цалкам не на аснове ячменю. У большасці выпадкаў гэтыя гатункі з традыцыйнага еўрапейскага пункта гледжання цяжка назваць півам.

Асобныя тыпы

Моцнасць піва

Для большасці відаў піва, утрыманне алкаголю знаходзіцца ў межах 3—5,5 %. Ёсць і болей моцныя гатункі піва з утрыманнем 6—8 %. У 1994 годзе самым моцным півам быў двайны бок «Фетэр 33» з Германіі крэпасцю 10,5 %. «Фетэр 33» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, але неўзабаве рэкорд быў пабіты аўстрыйскім «Саміклаусам» моцнасцю 11,8 %. У цяперашні час самымі моцнымі відамі піва ў Еўропе з’яўляюцца аўстрыйскі «Самікляус» і чэшскі «X-BEER 33»[5] з утрыманнем алкаголю 14 %. Гэтыя ж гатункі піва з’яўляюцца самымі моцнымі відамі піва ў свеце, зваранымі традыцыйным спосабам.

Ёсц і больш моцныя віды піва, звараныя нетрадыцыйным спосабам — пры дапамозе шампанскіх дрожджаў. Гэта амерыканскія «Utopias» (27 %)[6] і Dave (29 %), якія ў мінулым вырабляліся піваварам Hair of the Dog Brewing Company. У канцы лістапада 2009 года шатландскі бровар BrewDog выпусціў піва «Тактычны ядзерны пінгвін» (Tactical Nuclear Penguin), моцнасцю ў 32 %. Такая высокая канцэнтрацыя дасягнута за кошт таго, што вада спосабам замарозкі адлучалася ад алкаголю. Пасля чаго, піва паўтара года даходзіла ў бочках з-пад віскі[7].

Нямецкі бровар Schorschbräu у снежні 2009 года паведаміў на сваім вэб-сайце пра вытворчасць піва з утрыманнем алкаголю 40 %[8]. У лютым 2010 года працаўнікі шатландскага бровары Brewdog пабілі рэкорд сваіх нямецкіх калег, абвясціўшы пра стварэнне піва моцнасцю 41 градус. У Германіі быў пачаты выпуск піва моцнасцю 43 градусы. Фармальна гэта сапраўды піва, паколькі пры яго вытворчасці ўжываюцца толькі ячменны солад, хмель і вада. Зваранае звычайнае піва 15 разоў падвяргаюць замарожванню, прычым замярзаючую ваду і крышталі лёду адфільтроўваюць, а спірт канцэнтруецца. У выніку з 350 літраў піва атрымліваецца 35 літраў моцнага напою, які разліваюць у бутэлечкі ёмістасцю 350 мілілітраў і коштам 100 еўра.

Безалкагольнае піва

Нягледзячы на назву, у безалкагольным піве ўтрымліваецца 0,2-1,0 % спірту, цалкам ад яго пазбавіцца не атрымліваецца. Існуе некалькі тэхналогій атрымання безалкагольнага піва. Спірт, які змяшчаецца ў звычайным піве, прыбіраюць пры дапамозе вакуум-дыстыляцыі (выкарыстоўваючы нізкую кропку кіпення спірту) і пры дапамозе дыялізу (мембранны спосаб). Таксама пазбаўляюцца ад спірту шляхам прыгнечання закісання, з ужываннем адмысловых дрожджаў, якія не ператвараюць мальтозу ў алкаголь, альбо спыняюць працэс закісання, паніжаючы тэмпературу.

Мембранны спосаб лічыцца лепшым, паколькі выкарыстоўваецца традыцыйная тэхналогія вытворчасці, і смак піва менш за ўсё адрозніваецца ад звычайнага. Але з-за малога ўтрымання спірту смак безалкагольнага піва пры любой тэхналогіі атрымліваецца іншым, таму што спірт аказвае істотны ўплыў на смак піва. З-за больш складанай тэхналогіі вытворчасці безалкагольнага піва яго кошт вышэй за кошт звычайнага.

Гатункі піва паводле рэгіёнаў

Уздзеянне на здароўе

Пры раскладанні алкаголю арганізм мае патрэбу ў многіх вітамінаў і мінералаў, таму спрэчна, ці спрыяе ўжыванне піва павышэнню карысных рэчываў у арганізме.

Карысць піва

Шкода піва

Тыпы піва

Некаторыя піўныя тэрміны

Бірдзекель падстаўкі з кардона пад піўныя кружкі і шклянкі для прыбірання разлітага піва. Варачы старадаўняя мерная ёмістасць (чан) для варэння піва, разлічаная на 110—112 вёдраў Лагерныя танкіёмістасці для дабражвання і захоўвання піва на піваварных заводах. Кегі вялікія металічныя ёмістасці для піва. Кальярэтка этыкетка, якая ўпрыгожвае верхнюю частку бутэлькі, акрамя асноўнай этыкеткі на бутэльцы. Карчага старадаўняя вялікая гліняная пасудзіна з шырокім горлам і звужаным дном. Кроненкорак металічны корак прызначаны для ўкупоркі бутэлек з вадкасцямі. Складаецца з металічнага каўпачка з гафрыраванай бакавой паверхняй, вырабленага метадам штампоўкі і ўшчыльнялай пракладкі. Гл. таксама

Зноскі

  1. Nelson, Max. «The Barbarian’s Beverage: A History of Beer in Ancient Europe». books.google.co.uk.
  2. Newsru Россия вышла на 4 место по производству пива в мире.
  3. Европейцы выпили 394 млн гектолитров пива на 124 миллиарда евро “ Пивное дело, международный аналитический журнал
  4. Publication Name: Beer statistics 2010 edition Архівавана 17 ліпеня 2014.. brewersofeurope.org
  5. Самое крепкое пиво Европы — у Медвежат в Праге! Архівавана 28 красавіка 2015.. nazdar.ru
  6. Sam Adams Utopias — Strongest Beer in the World. audioholics.com
  7. Сварено самое крепкое пиво в мире. sd.net.ua
  8. Willkommen beim Schorschbräu — Die handwerkliche Kleinbrauerei im Fränkischen Seenland Архівавана 16 красавіка 2012.. schorschbraeu.de
  9. PMID 17612380
  10. Kalorientabelle Getränke Архівавана 15 жніўня 2009.
  11. Editorial article The mystery of the Quebec beer-drinkers’ cardiomyopathy. // Can Med Assoc J.. — 1967. — В. 15. — Т. 97. — С. 930-1.PMID 6051266
  12. Richard C. Dart 219. Cobalt // Medical toxicology — 3. — Lippincott Williams & Wilkins, 2004. — P. 1418. — 1914 p. — ISBN 0-7817-2845-2, 9780781728454.
  13. Разные вопросы — Правда ли, что в пиво добавляют кобальт? Архівавана 1 лютага 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Алкагольныя напоі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Піва