wd wp Пошук:

Гной

У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Гной, угнаенне.
Гнойны экссудат пры кан'юктывіце
**Гной** — каламутны экссудат, які ўзнікае ў выніку гнойнага або серозна-гнойнага запалення тканак. Працэс утварэння гною называюць [нагнаенне](/Нагнаенне "Нагнаенне"). Нагнаенне костак называецца [астэаміеліт](/Астэаміеліт "Астэаміеліт"). Гной складаецца з:
  1. гнойнай «сыроваткі», якая змяшчае раствораныя ў ёй альбумін, глабулін, пратэялітычныя, глікалітычныя і ліпалітычныя ферменты мікробнага або лейкацытарнага паходжання, халестэрын, лецыцін, тлушчы, мыла, прымешкі ДНК;
  2. тканкавага дэтрыта;
  3. клетак, галоўным чынам жывых або дэгенерыраваных мікраарганізмаў або нейтрафільных лейкацытаў (гнойныя цельцы, шарыкі, клеткі). У асаблівых выпадках у гное пераважаюць эазінафілы або монануклеары.

Колер гною часта жоўты, жоўта-зялёны, але можа быць блакітнаватым, ярка-зялёным, брудна-шэрым. Кансістэнцыя свежага гною вадкая, з часам яна гусцее.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Біялагічныя вадкасці