wd wp Пошук:

Рана

Ра́на (лац. vulnus, eris n.) — механічнае пашкоджанне тканак і органаў цела з парушэннем цэласці іх покрыва[1]. Невялікія паверхневыя раны з частковым пашкоджаннем скуры ці слізістай абалонкі называюцца ранкамі[2]. Зажывае рана з утварэннем рубца. Прыкметы раны: боль, мясцовае запаленне, крывацёк, кровазліццё і інш. Лячэнне: хірургічная апрацоўка, антыбіётыкі і інш[1].

Класіфікацыя ран

Паводле ўмоў узнікнення адрозніваюць раны аперацыйныя(руск.) бел., выпадковыя, баявыя; паводле механізма ранення і характару пашкоджання — рэзаныя, колатыя, рубленыя, ад укусаў, ірваныя, ударныя, размажджэраныя, скальпаваныя (пры адслойцы або адрыве значных участкаў скуры), агнястрэльныя і інш[1].

Адрозніваюць таксама датычныя, сляпыя (прадмет засеў у тканках) і навылётныя (прадмет, які выклікаў траўму, прайшоў навылёт), пранікальныя (пры раненнях жывата, чэрапа, суставаў) і непранікальныя(англ.) бел., з пашкоджаннем унутраных органаў або без; адзінкавыя, множныя, спалучаныя, камбінаваныя[1].

Паводле асаблівасцей мікробнай флоры раны бываюць стэрыльныя і інфіцыраваныя. Пасля ранення адбываецца першаснае ачышчэнне раны ў выніку траўматычнага ацёку, сціскання раны і выціскання наверх амярцвелых і прамочаных крывёй тканак; другаснае ачышчэнне — у выніку развіцця запалення і дзейнасці мікраарганізмаў[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. М. І. Федзюковіч. Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для 10—11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 256 с. — ISBN 978-985-465-799-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Траўматалогія
Катэгорыя·Раны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Медыцынская тэрміналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ваенная медыцына
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара