wd wp Пошук:

Алергія

Часта пад алергіяй маецца на ўвазе адно з алергічных захворванняў, якое праяўляецца алергічная рэкцыей. Там, партэбна аддзяліць алергічныя хваробы ад самой алергічнай рэакцыі. Алергія (стар.-грэч.: ἄλλος — «іншы, чужы» і ἔργον — «уздзеянне») — імунная рэакцыя арганізма, пры паўторных уздзеяннях алергена з пашкоджаннем уласнай тканкі на раней сенсібілізаваны гэтым алергенам арганізм. Клінічныя праяўленні алергічных рэакцый бываюць неадкладныя і запаволеныя: рэзь у вачах, ацёкі, насмарк, крапіўніца, чханне, кашаль і інш.[1]

Гісторыя

Тэрмін «алергія» быў уведзены венскім педыятрам Клеменс Фон Пірке ў 1906 г. Ён заўважыў, што ў некаторых з яго пацыентаў назіраныя сімптомы маглі быць выкліканыя пэўнымі рэчывамі (алергенамі) з навакольнага асяроддзя, такімі, як пыл, пылок раслін або некаторыя віды ежы. На працягу доўгага часу лічылася, што гіперадчувальнасць развіваецца ў сувязі з парушэннем функцыі імунаглабулінаў Е, аднак неўзабаве стала ясна, што шматлікія механізмы з удзелам розных хімічных рэчываў выклікаюць з’яўленне мноства сімптомаў, раней класіфікаваных як «алергія».

P. G. H. Gell і R. R. A. Coombs вылучылі 4 асноўных тыпы рэакцый гіперчуллівасці. На сённяшні дзень вядома 5 тыпаў рэакцый гіперчуллівасці. Тэрмін алергія быў захаваны за першым тыпам рэакцый, які характарызуецца класічнымі эфектамі апасродкаванымі IgE.

Класіфікацыя

Рэакцыі неадкладнага тыпу (скурныя і сістэмныя) узнікаюць праз 15-20 мін пасля ўздзеяння спецыфічнага А. пры анафілактычным шоку, крапіўніцы, сываратачнай хваробе, бранхіяльнай астме, сеннай ліхаманцы, ацёку Квінке. Рэакцыі запаволенага тыпу развіваюцца гадзінамі, іншы раз суткамі пры лекавым дэрматыце, вакцынацыях, інфекцыях (туберкулёз, дыфтэрыя і інш.).[1][2]

Патагінез

Агульная схема расвіцця алергіі:

Адрозніваюць 3 стадыі развіцця алергій:[3]

Значная роля пры гэтым належыць спадчыннасці, стану эндакрыннай і нерв. сістэм. Адсутнасць алергічнай рэакцыі на паўторна ўведзены алерген наз. энергіяй.

Алергічныя хваробы

Алергі́чныя хваро́бы, алергозы, група захворванняў, выкліканых імуннай рэакцыяй арганізма на экзагенныя (вонкавыя) алергены.[4]

Залежаць ад умоў, якія спрыяюць уздзеянню алергена на арганізм, а таксама ад спадчыннай схільнасці арганізма рэагаваць на алергены. У развіцці алергічных хывароб можна выдзеліць:

У стадыі клінічных праяўленняю можна назіраць ацёк слізістых абалонак, скуры, падскурнай клятчаткі, раздражненне нервных канчаткаў, спазмы гладкай мускулатуры, гіперфункцыя экзакрынных залозаў; у крыві выяўляецца эазінафілія; характэрна абарачальнасць тканкавых змен. Пры хуткіх агульных рэакцыях (анафілактычны шок) магчымы смяротны зыход.

Да алергічных хывароб адносяцца:

Асобную групу складаюць аўтаалергічныя хваробы (Аўтаалергія).

Метады лячэння спецыфічныя (спыненне кантактаў з алергенамі, выпрацоўка антыалергічнага імунітэту) і неспецыфічныя (лячэнне лек. прэпаратамі).[5]

Алерген

Алергены, рэчывы, якія здольны выклікаць алергію. Да алергенаў адносяцца бялковыя і небялковыя (поліцукрыды) злучэнні, неарганыя рэчывы (бром, ёд і інш.). Небялковыя рэчывы становяцца алергенамі толькі пасля злучэння з бялкамі тканак арганізма. Усе алергены з’яўляюцца антыгенамі, але не ўсе антыгены з’яўляюцца алергенамі. Адрозніваюць

Сярод алергенаў інфекцыйнага паходжання вылучаюць бактэрыяльныя, вірусныя і сродкаваную адчувальнасць арганізма да яго (сенсібілізацыю). Ад першай дозы ў арганізме утвараюцца антыцелы, здольныя ўзаемадзейнічаць толькі з пэўным алергенам. Паўторна трапляючы ў арганізм, алерген злучаецца з раней утворанымі антыцеламі і выклікае алергічную рэакцыю.[3][6]

Зноскі

  1. 1 2
    М.Ф. Сарока. Алергія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 248 №
  2. В. А. Адо, Б. М. Голиков, Н. Г. Филиппенко, Н. С. Архипов. Аллергия: сто вопросов и ответов. — М.: Знание, 1988. — 172 с.
  3. 1 2
    В. Адо. Аллергия. — М.: Знание, 1984. — 160 с.

  4. М.Ф. Сарока. Алергічныя хваробы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 247 №

  5. Соколова Т.,Рошаль Н. Аллергические заболевания.. — Л.: Медицина, 1990. — Т. 2е.

  6. Алерген // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 247
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алергалогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Імуналогія