wd wp Пошук:

Эўгенол

Эўгено́л (4-аліл-2-метаксіфенол) — арганічнае злучэнне, уваходзячае ў склад эфірных алеяў. Галоўны складнік гваздзіковага (да 85 %), эўгенольнага базіліка (70—80 %), калюрыі (70—80 %) алеяў. У меншай колькасці ўтрымліваецца ў іншых эфірных алеях.

Уласцівасці

Бясколерная або жаўтаватая вадкасць з моцным пахам гваздзікоў. Малекулярная маса 164,2. Тэмпература плаўлення 10,3 °С. Тэмпература кіпення 252,7 °C. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў прапіленгліколі, эфірных алеях, у 50 % растворы этанолу. З воднымі растворамі шчолачаў утварае водарастваральныя солі, выкарыстоўваемыя ў мэтах атрымання эўгенолу з эфірных алеяў. З паташом утварае цвёрдае злучэнне. Пры акісленні ўтварае ванілін. Пры награванні са шчолачамі, плацінай і іншымі каталізатарамі ўтварае ізаэўгенол.

Атрыманне

Эўгенол атрымліваюць з эфірных алеяў алкіліраваннем алілавым спіртам або алілхларыдам гваяколу.

Выкарыстанне

Эўгенол выкарыстоўваецца ў парфумерыі і тытунёвай прамысловасці, у сінтэзе ізаэўгенола.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фенолы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Духмяныя рэчывы