.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Цьеры́ Даніэ́ль Анры́ (фр.: Thierry Daniel Henry; нар. 17 жніўня 1977) — французскі футбаліст антыльскага паходжання, завяршыў прафесійную кар’еру ў 2014 годзе. Чэмпіён свету 1998 і Еўропы 2000, пераможца Лігі чэмпіёнаў і чэмпіянатаў Францыі, Англіі, Іспаніі, уладальнік Кубка канфедэрацый. Выступаў на пазіцыях нападніка і ўскрайняга паўабаронцы ў складзе такіх клубаў, як «Манака», «Ювентус», «Арсенал», «Барселона», «Нью-Ёрк Рэд Булз». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
За сваю футбольную кар’еру Анры заваяваў шмат тытулаў і атрымаў мноства ўзнагарод, неаднаразова ўсталёўваў рэкорды клубаў і нацыянальных чэмпіянатаў. З’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай Францыі і «Арсенала», трапляў у сімвалічныя зборныя свету і Еўропы, двойчы быў узнагароджаны «залатой буцай» і паводле версій розных устаноў некалькі разоў прызнаваўся іграком года ў Англіі. Уключаны ў спіс ФІФА 100, у 1998 годзе узнагароджаны тытулам ордэна Ганаровага легіёна. Шматлікія спецыялісты, трэнеры, спартсмены ў інтэрв’ю выказваліся аб ім як аб адным з найлепшых футбалістаў свету.
Акрамя футбола Анры актыўна займаецца дабрачыннасцю, рэгулярна ахвяруе сродкі ў розныя некамерцыйныя арганізацыі, накіраваныя на барацьбу з мукавісцыдозам(руск.) бел. і СНІДам. Кіруе праграмай супраць расізму ў футболе, пра які ведае не па чутках, за гэтую дзейнасць у 2007 годзе быў уключаны ў сотню самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time. Дзякуючы сваёй вядомасці супрацоўнічае з многімі кампаніямі, здымаўся ў рэкламных роліках Nike(руск.) бел., Reebok(руск.) бел., Gillette(руск.) бел., Renault і Pepsi(англ.) бел.. З жонкай разведзены, мае дачку.
Па паходжанні Анры антылец, яго бацька, Антуан, родам з Гвадэлупы (востраў Ла-Дэзірад(руск.) бел.), а маці, Марыс, прыехала з Марцінікі[3]. Цьеры нарадзіўся ў невялікім мястэчку Лез-Юліс(руск.) бел., у 23-х кіламетрах ад Парыжа, рос у трушчобах і з дзяцінства быў аточаны жорсткімі падлеткамі з недабрабытных сем’яў, у іх навучыўся гуляць у футбол[4][5]. Маці хацела, каб хлопчык атрымаў добрую адукацыю, бацька ж бачыў яго вылучна ў спорце. Антуан мроіў футбольнай кар’ерай Цьеры, лічыў, што ў таго ёсць талент. Ужо ва ўзросце сямі гадоў Анры паказваў нядрэнную гульню, дзякуючы чаму быў узяты ў мясцовую футбольную каманду «Лез-Юліс», якая выступала пад кіраўніцтвам Клода Шэзеле. Бацька літаральна сілай прымушаў яго трэнавацца, не адыходзіў ад сына, быў на кожным матчы, а аднойчы нават страціў працу з-за таго, што спазніўся пасля футбола. Празмерны клопат бацькі часам ішоў у шкоду, але праз шмат гадоў Анры адзначыў, што без яго ён бы не стаў тым, кім стаў. У дзяцінстве яго не гэтулькі захапляў футбол, колькі хацелася цешыць бацьку, «нішто не дастаўляла такога задавальнення, як бачыць пасля матча ўсмешку на яго твары»[6]. У 1989 годзе ігрок перайшоў у «Палезо», але праз год бацька пасварыўся з функцыянерамі клуба, пасля таго як падчас аднаго з матчаў выбег на поле і пачаў бойку з суддзёй, і Анры перавялі ў «Віры-Шатыён», прытым трэнер Жан-Мары Панза, будучы настаўнік футбаліста, перайшоў у гэту каманду разам з ім[4]. Там Цьеры адыграў яшчэ два гады[3].
У 1990 годзе паглядзець на футбаліста прыехаў скаўт з «Манака», Арнольд Каталана. Ён наведаў адзін з матчаў, каманда перамагла з лікам 6:0, і ўсе шэсць галоў забіў Анры. Тады Каталана прапанаваў яму без любога папярэдняга прагляду далучыцца да свайго клуба, але настаяў, каб той папярэдне прайшоў курс у элітнай футбольнай акадэміі «Клерфантэн». Дырэктар навучальнай установы спачатку адмаўляўся прыняць Цьеры з-за нізкіх адзнак у школе, але ў выніку ўсё ж пагадзіўся — малады ігрок прайшоў увесь курс і трапіў у дублюючы склад «Манака»[6]. Пазней падпісаў прафесійны кантракт, а ў 1994 годзе правёў у Лізе 1 свой першы матч. Арсен Венгер, галоўны трэнер каманды, выкарыстоўваў Анры на левым флангу паўабароны, бо лічыў, што яго хуткасць, добры кантроль мяча і тэхніка будуць больш эфектыўнымі супраць крайніх абаронцаў, чым цэнтральных. У першым сезоне футбаліст узяў удзел у 18 матчах клуба і адзначыўся трыма галамі[3].
Венгер працягнуў шукаць для Анры прыдатнае месца на полі і прыйшоў да высновы, што ён усё ж павінен быць у нападзе, аднак, перш чым прыняць такое рашэнне, доўгі час сумняваўся і выпускаў футбаліста ў розных амплуа[3]. Знаходзячыся пад чулым кіраўніцтвам трэнера, Анры паказваў стабільную гульню, у сезоне 1996/97 дапамог клубу заваяваць чэмпіёнскае званне і стаў лепшым маладым іграком Францыі[6][7]. Талент футбаліста заўважыў мадрыдскі «Рэал» і 13 студзеня 1997 года падпісаў з ім шасцігадовы кантракт[8]. Пазней угода была абвешчана незаконнай, бо правы на француза належалі «Манака» — па сканчэнні інцыдэнту ФІФА аштрафавала Анры на 100 тысяч швейцарскіх франкаў[9]. У наступным сезоне ён працягнуў выступаць на высокім роўні, дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў(руск.) бел. — дзякуючы сямі яго галам клуб дайшоў да паўфіналу[10], упершыню быў запрошаны ў склад нацыянальнай каманды і ўзяў удзел у трыумфальным для Францыі чэмпіянаце свету 1998[3]. З гэтага моманту да футбаліста прыйшла слава, яго персонай зацікавіліся многія еўрапейскія клубы, і ў студзені 1999 года за 10,5 млн фунтаў стэрлінгаў Анры перайшоў у турынскі «Ювентус», за год да аналагічнага пераходу свайго таварыша і аднаклубніка Давіда Трэзегэ[6]. У агульнай складанасці нападнік правёў за «Манака» пяць сезонаў, згуляў у французскай лізе 105 матчаў і забіў 20 мячоў[7].
Першы і адзіны сезон у Серыі А апынуўся для футбаліста вельмі няўдалым, выступаючы ў нязручнай для сябе пазіцыі флангавага паўабаронцы і сутыкнуўшыся з добра арганізаванай абаронай італьянскага чэмпіянату[11], за 16 выхадаў на поле Анры змог забіць толькі тры галы[12]. У выніку гэтага правалу іграка выставілі на трансфер і ў жніўні 1999 года за 10 млн фунтаў стэрлінгаў аддалі ў лонданскі «Арсенал», дзе той уз’яднаўся са сваім былым трэнерам, Арсенам Венгерам[13].
Анры быў заўзятарам «Арсенала» яшчэ з 1991 года[14], і менавіта ў лонданскім клубе ён дарос да ўзроўню зоркі сусветнага футбола[15]. Нягледзячы на сумневы спецыялістаў у мэтазгоднасці трансферу, Венгер быў перакананы, што пераход іграка каштаваў выдаткаваных сродкаў[3]. Футбаліста адразу ж паставілі ў напад, на пазіцыю Нікаля Анелька, які пайшоў у «Рэал Мадрыд» — праз некалькі гадоў гэта рашэнне трэнера прынесла клубу вялікія дывідэнды. Першы час Анры расчароўваў заўзятараў, за восем поўных матчаў у яго не атрымалася забіць ніводнага гола, журналісты выказвалі думку, што ігрок не зможа прыстасавацца да сілавой і хуткай гульні англійскай Прэм’ер-лігі. Пасля некалькіх няўдалых месяцаў Анры адзначыў, што «яму даводзіцца наноў асвойваць усе прамудрасці мастацтва забіваць галы»[16]. Першы мяч правёў у браму саперніка толькі 18 верасня ў матчы з «Саўтгемптанам», больш чым праз месяц пасля свайго пераходу[17]. Па сканчэнні сезону сумневы ўсё ж развеяліся, у «Арсенале» форвард паказаў уражальную статыстыку — 26 мячоў[18]. Каманда, саступіўшы «Манчэстэр Юнайтэд», заняла ў чэмпіянаце другое месца, дайшла да фіналу Кубка УЕФА(руск.) бел., але ў апошнім матчы па пенальці прайграла турэцкаму «Галатасараю»[3].
Вярнуўшыся пераможцам з чэмпіянату Еўропы 2000 года, Анры знаходзіўся ў выдатнай форме і быў гатоў пачаць сезон 2000/2001. Нягледзячы на меншую колькасць галоў і галявых перадач, футбаліст стаў лепшым бамбардзірам «Арсенала» і пацвердзіў сваё месца ў асноўным складзе[13]. Апынуўшыся сярод лепшых нападнікаў лігі, ён дапамог «кананірам» падабрацца да «Манчэстэр Юнайтэд», але паводле вынікаў чэмпіянату зноў застаўся без чэмпіёнскага тытула. У інтэрв’ю ігрок выказаў незадаволенасць тым фактам, што яму даводзіцца цягнуць за сабой усю каманду, а таксама заявіў пра намер зрабіць «Арсенал» галоўнай сілай у Прэм’ер-лізе[3]. І сапраўды, сезон 2001/2002 выйшаў вельмі паспяховым, каманда з запасам у сем ачкоў выбілася ў чэмпіёны, у фінале Кубка Англіі з лікам 2:0 перамагла «Чэлсі»[3]. Анры стаў лепшым бамбардзірам лігі, ва ўсіх матчах, што прывялі «Арсенал» да залатога дубля(англ.) бел., ён адпраўляў мяч у браму 32 разы[6][13], а 12 лютага ў рэгулярным чэмпіянаце забіў за клуб свой соты гол[17]. Футбаліста выклікалі ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2002 года, усё чакалі ад яго паўтора поспеху, але Францыя, на здзіўленне грамадскасці, не змагла прайсці далей групавой стадыі[3].
Сезон 2002/2003 Анры правёў на добрым узроўні, забіў 32 мячы і аддаў 23 галявыя пасы. «Арсенал» страціў званне чэмпіёна, але зноў выйграў Кубак Англіі[19]. На працягу ўсяго сезону форвард займаў першае месца ў спісе бамбардзіраў лігі, у канцоўцы ўсяго толькі на адзін гол саступіў галандцу Руду ван Ністэлрою(руск.) бел.[3]. Нягледзячы на гэта, ён быў названы іграком года паводле версій футбалістаў ПФА(англ.) бел. і Асацыяцыі футбольных журналістаў(англ.) бел.[20][21], у галасаванні на званне іграка года паводле версіі ФІФА(руск.) бел. заняў другое месца, прайграўшы безагаворачна суайчынніку Зінедзіну Зідану[22]. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» выглядаў як ніколі добра і вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул. Анры быў адным з лідараў каманды, разам з такімі ігракамі як Дэніс Бергкамп, Патрык Віейра і Рабер Пірэс, ён дамогся фенаменальнага дасягнення — у рэгулярным чэмпіянаце клуб аніразу не пацярпеў паражэння, чаго нікому не атрымоўвалася ўжо больш за сто гадоў[23]. Футбаліста зноў намінавалі на іграка года паводле версіі ФІФА, але паводле вынікаў галасавання ён ізноў апынуўся на другой пазіцыі — на гэты раз яго абыйшоў бразілец Раналдынью[15]. З 39-ю галамі французскі спартсмен заняў першае месца ў гонцы бамбардзіраў лігі і атрымаў «Залатую буцу»[6][24]. На чэмпіянат Еўропы 2004 года Анры прыехаў у статусе зоркі, але Францыя саступіла ў чвэрцьфінале Грэцыі[3].
Шэраг удалых выступаў «Арсенала» абарваўся ў сезоне 2004/2005, саступіўшы чэмпіёнскі тытул «Чэлсі», клуб з адставаннем у дванаццаць ачкоў заняў другое месца. Нягледзячы на гэта, клуб выйграў Кубак Англіі, хоць Анры быў траўмаваны і прапусціў фінальную гульню турніру[7]. Да таго часу футбаліст ужо меў рэпутацыю аднаго з самых грозных галеадораў Еўропы, ён ізноў стаў лепшым бамбардзірам лігі[6], забіўшы ва ўсіх спаборніцтвах сезону 31 гол[25]. Апроч таго, разам з Дыега Фарланам(руск.) бел. Анры яшчэ раз атрымаў «Залатую буцу» — ён стаў першым футбалістам, які атрымаў гэту ўзнагароду два разы запар (двойчы запар прыза мог быць ганараваны шатландзец Алі Мак-Койст(руск.) бел., але яго вынікі не з’яўляюцца афіцыйнымі, бо часопіс France Football(англ.) бел. не ўручаў узнагароду ў 1992—1996 гадах)[24]. У сярэдзіне 2005 года каманду нечакана пакінуў Віейра, і новым капітанам быў прызначаны Анры[26]. Паводле думкі журналістаў, ігрок не вельмі добра падыходзіў на ролю капітана, ён увесь час знаходзіўся ў атацы і часцяком не бачыў шмат таго, што адбывалася на полі[6]. Заданні нападніка крыху змяніліся, зараз ён павінен быў не толькі забіваць галы, але і кіраваць партнёрамі, дапамагаць адаптавацца маладым ігракам, якія пераважалі ў асноўным складзе «Арсенала» тых гадоў[27].
Сезон 2005/2006 у плане персанальных дасягненняў выдаўся для Анры адным з самых удалых. 17 кастрычніка 2005 года ён стаў лепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю клуба[28] — у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць пражскай «Спарты» нападнік правёў у браму два мячы і пабіў тым самым рэкорд Іана Райта(руск.) бел. ў 185 галоў[29]. 1 лютага 2006 года футбаліст забіў гол у браму «Вест Хэма», што дазволіла яму падняць колькасць сваіх галоў у лізе да 151 і пераадолець дасягненне, якое да гэтага належала легендзе «Арсенала» Кліфу Басціну(руск.) бел.[30]. Анры таксама забіў соты гол лігі на стадыёне «Хайберы»(бел. (тар.)) бел. — тым самым стаў першым, хто здолеў паказаць на хатняй арэне такую выніковасць[31]. Нападнік ізноў стаў лепшым бамбардзірам першынства і ў трэці раз за сваю кар’еру быў прызнаны іграком года паводле версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў[7]. «Арсенал» ізноў застаўся без чэмпіёнскага тытула, аднак вялікія надзеі ўскладаліся на фінал Лігі чэмпіёнаў(бел. (тар.)) бел. — Анры адыграў у матчы ўсё 90 хвілін, але з лікам 1:2 «кананіры» ўсё адно саступілі «Барселоне». Няшчасці спарадзілі чуткі пра тое, што футбаліст хуткім часам можа пакінуць клуб, хоць у інтэрв’ю ён прызнаўся ў любові да каманды і паабяцаў застацца тут да канца жыцця[32], а пазней падоўжыў кантракт яшчэ на чатыры гады[21]. Дэвід Дэйн, тагачасны віцэ-прэзідэнт «Арсенала», пасля адзначыў, што да падпісання пагаднення два іспанскія клубы прапанавалі за іграка па 50 млн фунтаў стэрлінгаў — калі б адна з гэтых угод адбылася, быў бы пабіты трансферны рэкорд у 47 млн па трансферы Зідана[33].
Практычна на працягу ўсяго сезону 2006/2007 выступы футбаліста суправаджаліся рознымі траўмамі[34]. Паказаўшы больш за задавальняльны вынік, 10 галоў у 17 хатніх матчах, у лютым Анры быў змушаны адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў гульнях сваёй каманды. Нягледзячы на пашкоджанне падкаленнага сухажылля, боль у ступні і праблемы са спіной, ён усё адно хацеў гуляць і выйшаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць ПСВ, аднак праз некаторы час пачаў кульгаць і неўзабаве быў заменены[35]. Праведзенае на наступны дзень абследаванне выявіла яшчэ некалькі хранічных хвароб, і лекары вызначылі, што на аднаўленне пойдзе не менш за тры месяцы, то бок нападнік павінен будзе пакінуць склад каманды аж да канца сезону[36]. Венгер растлумачыў вялікую колькасць траўм тым фактам, што футбаліст атрымаў многія з пашкоджанняў яшчэ ў мінулым годзе, але з тых часоў увесь час адкладаў лячэнне. Таксама ён выказаў надзею пра вяртанне французскага спартсмена ў шэрагі кананіраў перад пачаткам сезону 2007/2008[34].
25 чэрвеня 2007 года, у выніку нечаканага збегу абставін, Анры за 24 млн еўра быў прададзены ў «Барселону»[37]. Ён падпісаў з клубам чатырохгадовае пагадненне, паводле ўмоў якога яму гарантавалася зарплата ў 6,8 млн еўра ў год, сума адступных склала 125 млн еўра[38]. У якасці прычын пераходу футбаліст назваў звальненне Дэйна і хісткае становішча Венгера[39][40], апроч таго, ён адзначыў, што заўсёды хацеў выступаць за «сіне-гранатавых»[41]. «Арсенал» страціў капітана, але пры гэтым сезон 2007/2008 пачаў цалкам паспяхова, і тады Анры прызнаўся, што яго прысутнасць у камандзе хутчэй шкодзіла кананірам, чым дапамагала. Ён сказаў: «З-за маёй важнасці, капітанскага звання і звычкі ўвесь час патрабаваць мяч яны часта давалі мне пас, калі я знаходзіўся далёка не ў самай лепшай пазіцыі. У гэтым плане мой сыход з каманды пайшоў ёй толькі на карысць»[42]. Француз пакінуў «Арсенал» абсалютным рэкардсменам клуба па колькасці забітых у лізе мячоў — у яго актыве 174 галы, апроч гэтага ён паспеў стаць лепшым бамбардзірам каманды ў матчах еўракубкаў — 42 галы[6]. У ліпені 2008 года паводле вынікаў галасавання заўзятараў на афіцыйным сайце «Арсенала» Анры быў названы лепшым іграком за ўсю гісторыю клуба[43].
У «Барселоне» Анры атрымаў футболку з нумарам 14, такі ж нумар быў у яго і ў «Арсенале». Першы гол за новы клуб нападнік забіў 19 верасня 2007 года ў выйграным з лікам 3:0 матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліёна»[44], праз дзесяць дзён зрабіў у складзе «Барсы» першы хет-трык, у гульні чэмпіянату супраць «Левантэ»[45]. Футбаліст выступаў параўнальна нядрэнна, але замест звыклай пазіцыі форварда ўсё часцей выходзіў на пазіцыю крайняга паўабаронцы, таму не мог паказваць такія ж выбітныя вынікі, як у «Арсенале». У прэсе Анры не раз выяўляў незадаволенасць сваім становішчам і нават агучваў думкі пра намер вярнуцца ў Англію. Нягледзячы на гэта, у дэбютным сезоне ён стаў першым у камандзе па забітых мячах (19) і другім па галявых перадачах (9), саступіўшы па гэтым паказчыку толькі Ліянелю Месі.
У сезоне 2008/2009 Анры палепшыў персанальную статыстыку і выйграў разам з каталонцамі свой першы трафей, 13 мая 2009 года ў фінале Кубка Іспаніі(руск.) бел. адолеўшы «Атлетык Більбаа». У гэтым жа годзе «Барселона» выйграла чэмпіянат краіны і Лігу чэмпіёнаў, прытым атакоўная тройка, у якой апроч француза былі Ліянель Месі і Самюэль Это’о, за ўсе матчы сезону забіла сто галоў, абнавіўшы папярэдні рэкорд у 95 мячоў, усталяваны ў сезоне 1959/1960 футбалістамі «Рэал Мадрыд» Ферэнцам Пушкашам, Альфрэда Ды Стэфана і Пепілья (гэта новае дасягненне было, у сваю чаргу, перакрыта ў сезоне 2011/2012 тройкай нападу «Рэала» Раналду—Бензема—Ігуаін)[46]. Сканчаючы сезон, Анры стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі(англ.) бел., Суперкубка УЕФА і Кубка клубнага чэмпіянату свету. Такім чынам, за адзін сезон «Барселона» ўзяла ўсе шэсць магчымых трафеяў[47]. У наступным сезоне Анры давялося канкураваць з маладым нападнікам Педра Радрыгесам, таму ў Ла Лізе ён правёў усяго толькі 15 матчаў[13]. Пад канец чэмпіянату, за год да сканчэння кантракта, прэзідэнт клуба Жаан Лапорта(англ.) бел. заявіў, што падчас летняга трансфернага акна(руск.) бел. Анры, калі хоча, можа перайсці ў любую іншую каманду[48]. Сустаршыня «Вест Хэма» Дэвід Саліван прапанаваў французу двухгадовы кантракт на суму 7,5 млн фунтаў стэрлінгаў, але той адмовіўся[49]. Пасля таго як спартсмен вярнуўся з чэмпіянату свету, «Барселона» паведаміла, што яны дамовіліся пра продаж нападніка ў нейкі клуб, і яму засталося толькі абгаварыць з імі дэталі пагаднення[50].
У ліпені 2010 года Анры падпісаў доўгатэрміновае пагадненне (на 4,5 гады — да 31 снежня 2014 года) з клубам амерыканскай лігі МЛС(англ.) бел. «Нью-Ёрк Рэд Булз» і перайшоў туды разам з аднаклубнікам па «Барселоне» мексіканцам Рафаэлем Маркесам[51]. «Магу вас запэўніць, што прыехаў сюды выйграваць, — заявіў футбаліст у інтэрв’ю пасля падпісання кантракта. — Можна сказаць, што ажыццявілася мая мара — некаторы час назад мне захацелася паспрабаваць свае сілы ў гэтай лізе, і вось я тут»[52]. Першы матч за новую каманду адбыўся 31 ліпеня — у нічыйным супрацьстаянні з х’юстанскім «Дынама»(бел. (тар.)) бел. нападнік двойчы асіставаў Хуану Пабла Анхелю(руск.) бел., двойчы прабіў у створ брамы і адзін раз трапіў у перакладзіну[53]. Першы гол забіў 28 жніўня, у матчы супраць «Сан-Хасэ Эртквейкс»(бел. (тар.)) бел., выйграным з лікам 2:0[54]. 16 верасня падчас матчу з «Даласам»(англ.) бел., святкуючы забіты гол, Анры траўмаваў брамніка Кевіна Хартмана(англ.) бел., за што дысцыплінарны камітэт лігі адштрафаваў яго на дзве тысячы долараў[55]. У сакавіку 2011 года, калі ў МЛС наступіла міжсезонне, футбаліст ездзіў у Лондан трэніравацца з асноўным складам «Арсенала»[56]. Падчас міжсезонняў 2012 і 2013 гадоў француз гэтак жа далучаўся да сваёй былой англійскай каманды, але ігрок штораз вяртаўся ў амерыканскі клуб і рэгулярна забіваў за каманду, у тым ліку прамым ударам з вуглавога[57]. Анры з’яўляўся капітанам «Рэд Булз», дапамог камандзе заняць першае месца ва Усходняй канферэнцыі MLS паводле вынікаў 2013 года, таксама стаў іграком года ў МЛС паводле версіі ESPN(англ.) бел. у 2013 годзе. 1 снежня 2014 года Цьеры Анры абвясціў пра завяршэнне выступаў за «Нью-Ёрк Рэд Булз»[58]. 16 снежня 2014 года Анры завяршыў кар’еру футбаліста і стаў журналістам брытанскага тэлеканала «Sky Sports»[59].
6 студзеня 2012 года «Арсенал» афіцыйна абвясціў пра тое, што Цьеры Анры далучыўся да клуба на правах кароткатэрміновай арэнды. Анры далучыўся да клуба часова, пакуль Жэрвінью і Маруан Шамах(англ.) бел. будуць знаходзіцца на Кубку афрыканскіх нацый(руск.) бел.[60]. 9 студзеня, у матчы Кубка Англіі супраць «Лідс Юнайтэд», Анры ўпершыню пасля свайго вяртання выйшаў на поле — на 68-й хвіліне сустрэчы француз змяніў Маруана Шамаха, а праз 10 хвілін забіў пераможны мяч[61]. 4 лютага ў хатнім матчы Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберн Роверс» Анры забіў свой другі гол пасля вяртання ў «Арсенал». Але пазней гэты гол залічылі як аўтагол[62]. 11 лютага Анры адзначыўся ў чарговы раз, ужо ў кампенсаваны арбітрам час забіўшы пераможны мяч у браму «Сандэрленда» з перадачы Андрэя Аршавіна[63][64]. Француз таксама быў заяўлены за «Арсенал» у Лігу чэмпіёнаў 2011/2012(бел. (тар.)) бел., дзе не змог дапамагчы сваёй камандзе прайсці ў чвэрцьфінале італьянскі «Мілан» (0:4[65]; 3:0). 17 лютага 2012 года Анры вярнуўся ў «Нью-Ёрк Рэд Булз»[66].
У канцы 2012 года[67], як і ў канцы 2013 года[68] (пакуль у MLS міжсезонне), Анры зноў далучаўся да «Арсенала» для падтрымання формы, але, нягледзячы на тое, што Арсен Венгер дапушчаў, што паўстане патрэба ў паўторнай арэндзе Цьеры[69], ігрок так і не правёў ніводнага афіцыйнага матча за «кананіраў».
Анры выступаў за зборныя Францыі розных узростаў з 1992 года. У 1996 годзе ён быў капітанам зборнай да 18 гадоў[70], якая выйграла тытул чэмпіёна Еўропы(англ.) бел. ў сваёй узроставай катэгорыі[71]. Кар’ера ў першай зборнай Францыі пачалася для Анры ў чэрвені 1997 года, калі яго годную гульню ў «Манака» заўважылі трэнеры моладзевай зборнай Францыі і заклікалі на матчы моладзевага чэмпіянату свету(англ.) бел., разам з будучымі аднаклубнікамі Вільямам Галасам і Давідам Трэзегэ[6]. Праз чатыры месяцы футбаліста запрасіў у сваю каманду Эмэ Жаке, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай. Дэбютны выступ на высокім міжнародным роўні адбыўся для нападніка ў дваццацігадовым узросце 11 кастрычніка 1997 года, у выйграным з лікам 2:1 матчы супраць Паўднёвай Афрыкі(бел. (тар.)) бел.[72].
Жаке быў гэтак уражаны дзеяннямі маладога іграка, што вырашыў узяць яго на чэмпіянат свету 1998 года. Анры заставаўся малавядомым футбалістам, але, нягледзячы на гэта, з трыма галамі яму атрымалася стаць лепшым бамбардзірам ад Францыі на гэтым турніры[73]. Усе тры галы забіў на групавой стадыі, адзін у браму зборнай ПАР і два — Саудаўскай Аравіі. Ён павінен быў з’явіцца і ў фінальным матчы супраць Бразіліі[74], выйграным з лікам 3:0, але не зрабіў гэтага, бо з-за выдалення Марселя Дэсаі замест атакі трэнеру давялося ўмацоўваць абарону. Па завяршэнні спаборніцтва ўсе ігракі зборнай, у тым ліку і Анры, былі ўзнагароджаны вышэйшым знакам адрознення Францыі, ордэнам Ганаровага легіёна[75].
Наступным міжнародным турнірам для іграка аказаўся чэмпіянат Еўропы 2000 года, ён ізноў адзначыўся трыма мячамі і стаў лепшым бамбардзірам каманды, прытым адным з галоў зраўняў лік у паўфінальным матчы з Партугаліяй[76]. Францыя перавяла гульню ў авертайм і выйграла пасля дакладнага выканання пенальці Зінедзінам Зіданам. Перамога ў фінальным матчы над Італіяй таксама была здабыта ў дадатковы час — разам з галоўнай зборнай краіны па футболе Анры атрымаў другі медаль залатой вартасці[77]. Падчас турніру футбаліст тройчы прызнаваўся іграком матча, у тым ліку і ў апошняй гульні з італьянцамі[78].
Чэмпіянат свету 2002 года выйшаў для Францыі правальным — баронячы тытул чэмпіёна свету, каманда ва ўсіх трох матчах не здолела забіць ніводнага мяча і пакінула турнір ужо пасля групавой стадыі[6]. У матчы-адкрыцці французы з мінімальным лікам саступілі Сенегалу, у другой гульні разышліся нулявой нічыёй з Уругваем, прытым Анры за небяспечны падкат атрымаў чырвоную картку і змушаны быў прапусціць трэці матч з Даніяй, які скончыўся паражэннем з лікам 0:2[3].
Праз год нападнік бараніў гонар краіны на матчах Кубка канфедэрацый 2003(англ.) бел.. Каб рэабілітавацца за нядаўні правал, Францыя павінна была перамагаць, і, нягледзячы на адсутнасць лідараў Зідана і Патрыка Віейра, яна гэта зрабіла, шмат у чым дзякуючы высілкам Анры, які ў пяці гульнях тройчы прызнаваўся іграком матчу. У дадатковы час фінальнай гульні ён забіў залаты гол у браму Камеруна і прынёс тым самым перамогу з лікам 1:0. Кампанія Adidas узнагародзіла нападніка «Залатым мячом» як выбітнага іграка турніру і «Залатой буцай» як лепшага бамбардзіра — у яго актыве былі чатыры мячы[6].
На чэмпіянаце Еўропы 2004 года Анры ўзяў удзел ва ўсіх матчах нацыянальнай зборнай і адзначыўся двума галамі[7]. На групавой стадыі Францыя адолела Англію, але ў чвэрцьфінале нечакана была выбіта Грэцыяй — матч скончыўся з лікам 0:1[79]. Падчас чэмпіянату свету 2006 года футбаліст гуляў адзінага форварда сваёй каманды, усяго ён забіў тры галы, у тым ліку пераможны гол пасля выкананага Зіданам свабоднага ўдару ў матчы супраць дзейных чэмпіёнаў бразільцаў[6]. Аднак у фінале Францыя па пенальці саступіла Італіі (5:3). Анры не прымаў удзелу ў серыі пасляматчавых удараў, бо пасля знясільваючага авертайма цягліцы яго ног звяло курчай[80]. Нападнік быў у ліку дзесяці намінантаў на «Залаты мяч», што ўручаецца лепшаму іграку турніру, але ў выніку ўзнагароды ганараваўся Зідан[81]. Тым не менш у 2006 годзе Анры быў улучаны ў склад сімвалічнай зборнай свету World XI, складзенай функцыянерамі FIFPro[82]. 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць Фарэрскіх астравоў Анры забіў за зборную свой 41-ы гол, паўтарыўшы дасягненне Мішэля Плаціні, лепшага бамбардзіра Францыі ўсіх часоў[42]. Праз чатыры дні на стадыёне «Бажуар»(англ.) бел. ён зрабіў дубль у матчы з Літвой, усталяваўшы тым самым новы рэкорд нацыянальнай каманды[83]. 3 чэрвеня 2008 года Францыя правяла сустрэчу з Калумбіяй, і для Анры гэта быў соты матч у складзе зборнай, ён стаў шостым футбалістам, які дабраўся да гэтай адзнакі[84].
На чэмпіянаце Еўропы 2008 года французы трапілі ў адну групу з Італіяй, Нідэрдандамі і Румыніяй[85]. Анры прапусціў першы матч, а адзіны гол забіў у прайграным з лікам 1:4 супрацьстаянні з Нідэрландамі. Францыя зноў не прайшла ў плэй-оф[86].
32-гадовы нападнік не быў заяўлены ў стартавы склад першай сустрэчы чэмпіянату свету 2010 года і выйшаў на замену толькі пад канец матчу, а другую гульню цалкам правёў на лаўцы запасных — на тое час у Анры не быў дастатковай гульнявой практыкі ў «Барселоне», таму Раймон Даменек(руск.) бел. прыбраў яго з асноўнага складу зборнай і пазбавіў капітанскай павязкі[87]. Сам ігрок пазней адгукнуўся пра гэтае рашэнне з дакорам: «Колькі гадоў правёў у камандзе — мяне дзеці звалі старэйшым братам. Але з нядаўніх пор трэнер даў зразумець, што футбаліст Цьеры Анры больш не з’яўляецца для яго аўтарытэтам. Ён мяне засунуў. Робіцца цяжка на душы, калі адчуваеш, што стаўленне трэнера перадаецца многім астатнім»[88]. У тых матчах Францыя разышлася нічыёй з Уругваем і прайграла 0:2 Мексіцы[89]. Каманда была дэмаралізавана выгнаннем Нікаля Анелька, атмасфера паміж ігракамі і трэнерам была напружанай, дайшло да таго, што капітан Патрыс Эўра, заручыўшыся падтрымкай іншых ветэранаў, заклікаў футбалістаў байкатаваць трэніроўку[90]. Анры каментаваў гэта наступным чынам:
Аўтобус са зборнай пад'ехаў да поля. Я сказаў, што кожны вольны рабіць, што захоча, але мы, ветэраны, на вуліцу не выйдзем. Дзеці — усё да адзінага — падтрымалі нас. Згоды, паўтаруся, да апошняга моманту не было, але аб'яднанне адбылося. Аглядаючыся назад, разумею: мы здзейснілі памылку. Мы паступілі як хуліганы[88]. |
У трэцім матчы супраць гаспадароў турніру зборнай ПАР Анры, атрымаўшы капітанскую павязку, выйшаў на замену толькі ў сярэдзіне другога тайма. Выратаваць правалены матч не атрымалася, і Францыя пацярпела паражэнне з лікам 1:2, у выніку чаго набрала ў групе ўсяго толькі адно ачко і засталася на апошнім месцы. Адразу пасля гэтага ігрок абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай, усяго за «трохкаляровых» ён правёў 123 матчы і забіў 51 гол[91].
18 лістапада 2009 года ў дадатковы час стыкавога матча за выхад на чэмпіянат свету 2010 супраць зборнай Ірландыі на 103-й хвіліне Анры падыграў сабе рукой у штрафной пляцоўцы гасцей і зрабіў перадачу Вільяму Галасу, які забіў мяч, які ў выніку вывеў каманду Францыі ў фінальную стадыю турніру[92]. Падчас матчу футбаліст не прызнаўся суддзі ў зробленым, хоць парушэнне было яўным, і цешыўся разам з усёй камандай, што паслужыла нагодай для бурнага абмеркавання і крытыкі ў многіх сродках масавай інфармацыі, а таксама з боку розных футбалістаў і трэнераў, як за мяжой, так і ў Францыі[93][94].
Пазней Анры ўсё ж прызнаў сваё парушэнне[95] і нават далучыўся да просьбаў Федэрацыі футбола Ірландыі перайграць матч[96]. Адзін з лідараў ірландцаў, Дэм’ен Даф, з аднаго боку абурыўся судзейскім рашэннем у тым эпізодзе, а з іншага заявіў, што калі б ён у такой сітуацыі апынуўся на месцы Анры, найхутчэй, паступіў бы дакладна гэтак жа: «Не варта вінаваціць Анры. Ён усё зрабіў правільна для сваёй зборнай»[97]. Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прынёс прабачэнні прэм’ер-міністру Ірландыі Браяну Коўэну(англ.) бел. за тое, якім чынам французская нацыянальная каманда прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету 2010[98]. Трэнер Арсен Венгер, якія доўгія гады працаваў з Анры ў «Манака» і «Арсенале», выказаў шкадаванне аб тым, што зборная Францыі такім чынам прайшла на мундыяль, але ў той жа час пашкадаваў нападніка, на якога неабгрунтавана абрынуўся шквал крытыкі, паколькі насамрэч ва ўсім вінаваты суддзя, і Анры не абавязаны быў казаць пра сваю гульню рукой рэферы. Венгер заявіў, што ведае Анры як сапраўднага джэнтльмена[99]. У студзені 2010 года ФІФА разглядала пытанне пра адхіленне Анры ад некалькіх матчаў чэмпіянату свету, але ў выніку прыйшла да высновы, што ніякіх законных падстаў у дыскваліфікацыі няма — у адпаведнасці з рэгламентуючымі дакументамі федэрацыі гульня рукой не лічыцца сур’ёзнай правінай, а таму дадзены прэцэдэнт не трапляе пад дысцыплінарны кодэкс[100].
Характэрна, што падчас фінальнай часткі турніру, у першым матчы супраць Уругвая Анры выкрыў у гульні рукой уругвайскага абаронцу і патрабаваў у суддзі прызначэння 11-мятровага ўдару. Арбітр не прызначыў пенальці, і паўтор моманту паказаў адсутнасць якога-небудзь парушэння з процілеглага боку. Пасля гэтага інцыдэнту сродкі масавай інфармацыі зноў абрынуліся на футбаліста з крытыкай, узгадваючы яму нядаўні інцыдэнт з Ірландыяй[101].
У снежні 2014 года Анры завяршыў кар’еру іграка і стаў футбольным экспертам на англійскім канале «Sky Sports»(англ.) бел.[102] і пачаў навучэнне для атрымання трэнерскай ліцэнзіі УЕФА катэгорый А і В. У лютым 2015 года «Арсенал» прапанаваў Анры пасаду трэнера адной з юнацкіх каманд[103].
У жніўні 2016 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Бельгіі, дзе стаў дапамагаць Раберта Марцінесу[104]. У якасці асістэнта галоўнага трэнера прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2018, на якім бельгійцы занялі трэцяе месца.
У кастрычніку 2018 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Манака»[105]. Пад яго кіраўніцтвам «Манака» згуляў агулам 20 матчаў, сярод якіх 4 перамогі, 5 нічыіх і 11 паражэнняў. За гэты час клуб выбыў з Лігі чэмпіёнаў і Кубка Францыі, аднак выйшаў у паўфінал Кубка лігі; у Лізе 1 каманда знаходзілася ў зоне вылету на 19 радку з 20. 24 студзеня 2019 года з-за канфлікту з шэрагам іграком Анры быў адхілены ад кіраўніцтва камандай, а на наступны дзень звольнены[106].
У лістападзе 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба паўночнаамерыканскай MLS «Манрэаль Імпэкт»[107]. Пакінуў пасаду па сямейных абставінах у лютым 2021 года[108]. У маі 2021 года зноў далучыўся да трэнерскага штабу нацыянальнай зборнай Бельгіі, разам са зборнай прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2020.
У дзяцінстве Анры выступаў вылучна ў ролі нападніка, але ў «Манака» і «Ювентусе» яго часцей выпускалі на пазіцыю крайняга паўабаронцы[4]. Пасля далучэння ў 1999 годзе да «Арсенала» Арсен Венгер вярнуў яго ў звыклае амплуа, большую частку часу футбаліст знаходзіўся ў атацы, гуляў у пары з дасведчаным галандцам Дэнісам Бергкампам[11]. Падчас сезону 2004/2005 Венгер змяніў тактычную пабудову каманды на 4-5-1(англ.) бел.[109], што зрабіла Анры галоўным і аднаасобным страйкерам кананіраў — у гэтай ролі ён правёў мноства матчаў і не раз станавіўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату[11]. Ігрок стаў асноўнай ударнай сілай «Арсенала» і за прыгожыя, тэатралізаваныя галы адразу ж палюбіўся заўзятарам. Трэнер ахарактарызаваў свайго суайчынніка наступным чынам: «Ён можа атрымаць мяч у цэнтры поля і забіць такі гол, які не змог бы правесці ніводны іншы футбаліст у свеце»[110].
Спецыялісты злучаюць поспехі Анры з уменнем спакойна абыгрываць сапернікаў адзін-у-адзін[111] — у сукупнасці з яго высокай скорасцю гэта часта прыводзіць да таго, што нападнік апынаецца за спінамі абаронцаў, адкуль без перашкод наносіць удар па непрыкрытай браме[4][112]. З’яўляючыся ўніверсалам, адначасова форвардам і левым вінгерам, футбаліст увесь час накіраваны на гол[113][114], але, нягледзячы на гэта, ніколі не скнарнічае і з задавальненнем забяспечвае пасамі партнёраў, якія далучаюцца да атакі. Так, за тры сезоны 2002/2003 — 2004/2005 ён выканаў 50 галявых перадач[28]. Анры рэгулярна рабіў падманны манеўр на грані становішча«па-за гульнёй»(бел. (тар.)) бел., спачатку забягае далёка за лінію абароны, чым змушае сапернікаў наладзіцца на выкананне штучнага афсайду, а потым рэзка вяртаецца назад і па правілах прымае мяч, пакідаючы абаронцаў процілеглага боку па-за эпізодам[115]. У «Арсенале» француз звычайна выконваў усе стандарты, як пенальці, так і штрафныя ўдары(бел. (тар.)) бел. — многія са сваіх мячоў ён забіў менавіта ў выніку такіх розыгрышаў[116]. Аднолькава добра валодае абедзвюма нагамі, але пры стандартах аддаваў перавагу правай. Гульнёй на «другім паверсе» не славіўся, хоць часам забіваў галы і галавой[115].
За сваю спартыўную кар’еру Анры атрымаў мноства ўзнагарод і званняў, неаднаразова ўсталёўваў рэкорды. У 2003 і 2004 гадах намінаваўся на іграка года ФІФА, але ў абодвух выпадках заняў другое месца[15], у гэтых жа сезонах прызнаваўся лепшым іграком паводле версіі ПФА[20]. На дадзены момант нападнік застаецца адзіным футбалістам, тройчы ўзнагароджаным прэміяй Асацыяцыі футбольных журналістаў (2003, 2004, 2006), а таксама адзіным іграком, якому атрымалася заваяваць гэту ўзнагароду два разы запар[21]. Паводле вынікаў галасавання 2003 года Анры быў улучаны ў сімвалічную зборную легіянераў дзесяцігоддзя Прэм’ер-лігі[117], у 2004 годзе легендарны бразілец Пеле адабраў яго ў спіс 125 найвялікшых футбалістаў усіх часоў[118]. У 2004 і 2005 гадах французскі спартсмен ганараваўся еўрапейскай «Залатой буцы», прытым ніводнаму іншаму футбалісту не атрымоўвалася атрымаць яе двойчы запар[24]. Рэкордную колькасць разоў Анры ставаў лепшым бамбардзірам англійскай Прэм’ер-лігі — чатырохразова (2002, 2004, 2005, 2006)[6]. У перыяд з 2002 года па 2006-ы нападнік у кожным з пяці сезонаў забіваў больш 20 галоў — для Англіі ўнікальнае дасягненне[119]. У наш час Анры займае трэцяе месца ў споры лепшых галеадораў лігі, саступаючы такім ветэранам як Алан Шырэр і Эндзі Коўл. У лістападзе 2007 года Асацыяцыяй футбольных статыстыкаў быў памешчаны на 33-ю пазіцыю ў спісе найвялікшых ігракоў усіх часоў[120]. У адпаведнасці з галасаваннем 2008 гады, заўзятары «Арсенала» назвалі француза лепшым іграком за ўсю гісторыю існавання клуба, па папулярнасці сярод фанатаў ён абыйшоў нават Дэніса Бергкампа і Тоні Адамса(англ.) бел.[43]. Апроч таго, у афіцыйнай справаздачы лігі за 2008 год, які складаўся на глебе апытання заўзятараў, футбаліст быў прызнаны самым любімым іграком Прэм’ер-лігі ўсіх часоў[121]. Многія эксперты, трэнеры і футбалісты, адзначаючы заслугі форварда, не раз звалі Цьеры Анры адным з лепшых футбалістаў свету[122][123][124][125].
9 снежня 2011 года ў гонар 125-годдзя «Арсенала» паблізу стадыёна «Эмірэйтс» была ўсталявана статуя Цьеры Анры. Статуя адліта з бронзы і мае ўзрост у паўтара раза больш легенды. На статую выдаткавана 625 гадзін, а яе вага складае каля 200 кілаграм. Такая праца была прароблена для таго, каб адбіць усю велічыню і маштаб юбілею клуба. Таксама статуі былі выраблены ў гонар былога абаронцы і капітана «кананіраў» Тоні Адамса і легендарнага трэнера «Арсенала» Герберта Чэпмена(руск.) бел.[126].
Манака* Чэмпіён Францыі: 1996/97(руск.) бел.
Ювентус* Пераможца Кубка Інтэртота: 1999(руск.) бел.
Арсенал* Чэмпіён Англіі (2): 2001/2002(руск.) бел., 2003/2004(руск.) бел.
Барселона* Чэмпіён Іспаніі (2): 2008/2009(руск.) бел., 2009/2010(руск.) бел.
Нью-Ёрк Рэд Булз* Пераможца Усходняй канферэнцыя MLS (2): 2010(руск.) бел., 2013(руск.) бел.
Зборная Францыі* Чэмпіён свету 1998
5 ліпеня 2003 года Анры жаніўся з англійскай топ-мадэллю Ніколь Мэры (сапраўднае імя Клэр) — цырымонія прайшла ў замку Хайклер, 27 мая 2005 года ў іх нарадзілася дачка Тыа[128]. Нараджэнню дзіцяці футбаліст прысвяціў гол у матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», адправіўшы мяч у сетку брамы, ён склаў пальцы рук у выглядзе літары «Т» і пацалаваў іх[129]. Гуляючы за «Арсенал», спартсмен набыў вялікі дом у Хампстэдзе, прэстыжным раёне ў паўночным прыгарадзе Лондана, і жыў там разам з сям’ёй на працягу некалькіх гадоў[4]. У верасні 2007 года, пасля пераходу ў «Барселону», было абвешчана пра развод Анры[130], судовыя цяжбы доўжыліся больш года, і ў выніку, паводле ўмоў шлюбнага дагавора, Анры давялося аддаць жонцы 10 млн фунтаў стэрлінгаў[131]. З кастрычніка 2008 года ён сустракаецца з баснійскай мадэллю Андрэа Раячыч[132], пара плануе справіць вяселле[133]. Футбаліст, апроч таго, з’яўляецца зацятым прыхільнікам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, ён часта прысутнічае на матчах са сваім сябрам Тоні Паркерам(англ.) бел.. У інтэрв’ю Анры адзначаў, што ў дачыненні скорасці і рызыкі баскетбол вельмі падобны футболу[134]. Ён некалькі разоў прыязджаў на фіналы НБА, у прыватнасці падтрымваў сваю любую каманду «Сан-Антоніа Спёрс» у фінале 2007 года[135], у апошняй гульні сезона 2000/2001 каментаваў матч супольна з французскім тэлебачаннем і назваў Алена Айверсана(ісп.) бел. лепшым іграком[134].
Анры быў членам каманды ЮНІСЕФ-ФІФА, у рамках якой разам з іншымі прафесійнымі футбалістамі зняўся ў некалькіх роліках сацыяльнай рэкламы, паказаных падчас трансляцыі чэмпіянатаў свету 2002 і 2006 гадоў[73]. Спартсмен з’яўляецца актыўным змаганцам з расізмам у футболе, бо сам стыкаўся з гэтым цягам сваёй кар’еры. Найболей вядомы выпадак адбыўся ў 2004 годзе пасля таварыскага матча са зборнай Іспаніі — іспанскія тэлевізійнікі паказалі ролік, у якім трэнер Луіс Араганес(руск.) бел. заве Анры «чорным лайном»[136]. Запіс выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, брытанскія СМІ заклікалі звольніць Арагонеса, але ў выніку ніякія санкцыі апроч штрафу ў 3 тысячы еўра не прымяняліся[137]. Пасля скандальнага інцыдэнту нападнік супольна з Nike пачаў кампанію пад назвай «Устань і скажы» (англ.: Stand Up Speak Up), скіраваную на змаганне з расізмам у футболе[138]. Гэту яго дзейнасць пазней ацаніў часопіс Time, які ў сваім спісе ста самых уплывовых людзей свету назваў іграка «героем і першапраходнікам»[139]. Сярод іншай дабрачыннай працы, Анры паўдзельнічаў у стварэнні музычнага альбома Fever Pitch, выпушчанага пад эгідай ФІФА да чэмпіянату свету 2002 года. Усе сродкі, выручаныя з продажаў дыска, пайшлі на даследаванне метадаў лячэння СНІДу. Апроч гэтага Анры неаднаразова фінансаваў фонды па барацьбе з мукавісцыдозам[140].
Манера гульні і яркая асоба зрабілі Анры адным з самых прывабных футбалістаў з камерцыйнага пункту погляду. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, сярод самых камерцыялизаваных футбалістаў свету ў 2007 годзе ён займаў дзявятае месца[141], са статкам у 21 млн фунтаў стэрлінгаў у прэсе яго назвалі восьмым найбагацейшым іграком Прэм’ер-лігі[142]. Спартсмен здымаўся ў рэкламе Renault Clio, дзе ўпершыню прагучала слова va-va-voom, якое азначае «жыццё» ці «захапленне». Слова апынулася гэтак папулярным, што было дададзена ў Оксфардскі слоўнік англійскай мовы[143]. У 2004 годзе футбаліст падпісаў кантракт са спартыўным гігантам Nike. У адным з рэкламных ролікаў ён, знаходзячыся ў розных памяшканнях кватэры накшталт ванны ці гасцінай, жартуе наконт іншых футбольных зорак — Клода Макелеле(бел. (тар.)) бел., Эдгара Давідса і Фрэдзі Юнгберга. Ідэя была навеяная самім Анры, які прызнаўся, што думае пра футбол увесь час — не толькі на полі, але і дома[144]. Ігрок таксама ўзяў удзел у так званым «Сакрэтным чэмпіянаце» Nike, знакамітым рэкламным фільме Тэры Гіліяма(бел. (тар.)) бел., у якім прысутнічаюць 25 суперзорак футбола. Перад чэмпіянатам свету 2006 года спартсмен зняўся ў серыі ролікаў Jogo Bonito, якія закліквалі «гуляць хораша»[145]. Пасля мундыяля падпісаў пагадненне з Reebok[146], з’явіўся ў іх рэкламе ў пары з іспанскай актрысай Пас Вегай(руск.) бел.[147]. У лютым 2007 года быў улучаны ў «Чэмпіёнскую праграму» Gillette, названы імі «адным з самых вядомых і паспяховых спартсменаў сучаснасці», зняўся ў серыі рэкламных ролікаў, у якіх апроч яго з’явіліся Роджэр Федэрэр і Тайгер Вудс[24]. Пачынаючы з 2005 года актыўна супрацоўнічае з кампаніяй PepsiCo[148].
З 2006 года Анры вызнае іслам, у інтэрв’ю каналу «Аль-Джазіра» ён заявіў, што прыняў гэту рэлігію з навучання калег па зборнай: «Цікавіцца ісламам я пачаткаў пад уплывам сваіх сяброў па камандзе — Абідаля і Рыберы. Гаворачы з імі, я пачуваўся блізкім да ісламу і ўсім сэрцам паверыў у гэту рэлігію. Іслам стаў для мяне галоўней усяго». З тых часоў футбаліст святкуе некаторыя забітыя галы здзяйсненнем зямнога паклону, сажда[149].
23 жніўня 2012 года ў Цьеры Анры і Андрэа Раячыч нарадзіўся сын Трыстан[150].
Клуб | Сезон | Ліга[151] | Кубкі[152] | Еўракубкі[153] | Іншыя[154] | Усяго | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
Манака | 1994/1995 | 8 | 3 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 8 | 3 |
1995/1996 | 18 | 3 | 3 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 22 | 3 | |
1996/1997 | 36 | 9 | 3 | 0 | 9 | 1 | 0 | 0 | 48 | 10 | |
1997/1998 | 30 | 4 | 5 | 0 | 9 | 7 | 0 | 0 | 44 | 11 | |
1998/1999 | 13 | 1 | 1 | 0 | 5 | 0 | 0 | 0 | 19 | 1 | |
Усяго | 105 | 20 | 12 | 0 | 24 | 8 | 0 | 0 | 141 | 28 | |
→ Манака B | 1994/1995 | 19 | 6 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 19 | 6 |
1995/1996 | 10 | 0 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 10 | 0 | |
1996/1997 | 2 | 1 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 2 | 1 | |
Усяго | 31 | 7 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 31 | 7 | |
Ювентус | 1998/1999 | 16 | 3 | 1 | 0 | 0 | 0 | 2 | 0 | 19 | 3 |
1999/2000 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | |
Усяго | 16 | 3 | 1 | 0 | 1 | 0 | 2 | 0 | 20 | 3 | |
Арсенал | 1999/2000 | 31 | 17 | 5 | 1 | 13 | 8 | 0 | 0 | 48 | 26 |
2000/2001 | 35 | 17 | 4 | 1 | 14 | 4 | 0 | 0 | 53 | 22 | |
2001/2002 | 33 | 24 | 5 | 1 | 11 | 7 | 0 | 0 | 49 | 32 | |
2002/2003 | 37 | 24 | 5 | 1 | 12 | 7 | 1 | 0 | 55 | 32 | |
2003/2004 | 37 | 30 | 3 | 3 | 10 | 5 | 1 | 1 | 51 | 39 | |
2004/2005 | 32 | 25 | 1 | 0 | 8 | 5 | 1 | 0 | 42 | 30 | |
2005/2006 | 32 | 27 | 1 | 1 | 11 | 5 | 1 | 0 | 45 | 33 | |
2006/2007 | 17 | 10 | 3 | 1 | 7 | 1 | 0 | 0 | 27 | 12 | |
Усяго | 254 | 174 | 27 | 9 | 85 | 42 | 4 | 1 | 370 | 226 | |
Барселона | 2007/2008 | 30 | 12 | 7 | 4 | 10 | 3 | 0 | 0 | 47 | 19 |
2008/2009 | 29 | 19 | 1 | 1 | 12 | 6 | 0 | 0 | 42 | 26 | |
2009/2010 | 21 | 4 | 1 | 0 | 6 | 0 | 4 | 0 | 32 | 4 | |
Усяго | 80 | 35 | 9 | 5 | 28 | 9 | 4 | 0 | 121 | 49 | |
Нью-Ёрк Рэд Булз | 2010 | 12 | 2 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 12 | 2 |
2011 | 29 | 15 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 29 | 15 | |
2012 | 27 | 15 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 27 | 15 | |
2013 | 32 | 10 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 32 | 10 | |
2014 | 35 | 10 | 0 | 0 | - | - | 0 | 0 | 35 | 10 | |
Усяго | 135 | 52 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 135 | 52 | |
→ Арсенал | 2011/2012 | 4 | 1 | 2 | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 7 | 2 |
Усяго | 4 | 1 | 2 | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 7 | 2 | |
Усяго за «Арсенал» | 258 | 175 | 29 | 10 | 86 | 42 | 4 | 1 | 377 | 228 | |
Усяго за кар’еру | 625 | 292 | 51 | 15 | 139 | 59 | 10 | 1 | 825 | 367 |
Матчы Цьеры Анры за зборную Францыі
Усяго: 123 матчы (73 перамогі, 33 нічыі, 17 паражэнняў) / 51 гол.
Цьеры Анры на Вікісховішчы |
Папярэднік: Патрык Віейра |
Капітан зборнай Францыі 2008–2010 |
Пераемнік: Патрыс Эўра |
Папярэднік: Патрык Віейра |
Капітан ФК «Арсенал (Лондан)» 2005–2007 |
Пераемнік: Вільям Галас(бел. (тар.)) бел. |