wd wp Пошук:

Франк Рыберы

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Франк Білаль Рыберы (фр.: Franck Bilal Ribéry; нар. 7 красавіка 1983, Булонь-сюр-Мэр, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2014). Па веравызнанні мусульманін.

Клубная кар’ера

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булонь», якая гуляла ў другой французскай лізе. У наступным сезоне перайшоў класам ніжэй у «Алімпік» з Алеса. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблем, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У сезоне 2003/04 выступаў за «Брэст», у 2004 перайшоў у «Мец». Затым перайшоў у «Галатасарай» (2005), які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку, у складзе клуба выйграў Кубак Турцыі. Франк перайшоў на правах свабоднага агента ў «Марсель» (2005—2007).

«Баварыя»

7 чэрвеня 2007 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клуба 25 мільёнаў еўра. Рыберы атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэнні кар’еры Мехмета Шоля, легенды клуба, у канцы сезона 2006/2007. Рыберы паказаў сябе як шматбаковы і хуткі паўабаронца, які забяспечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клуба: Міраслава Клозэ і Луку Тоні.

У маі 2019 года стала вядома, што Рыберы пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона разам з іншым шматгадовым іграком мюнхенцаў Ар’енам Робенам[3].

Апошнія гады

У жніўні 2019 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай»[4]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21.

У верасні 2021 года далучыўся да «Салернітаны»[5], якая пасля доўгага перапынку вярнулася ў Серыю A. Стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2021/22 дапамог ёй захаваць месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022/23 перастаў выхадзіць на поле з-за траўмы, і ў кастрычніку 2022 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[6].

Міжнародная кар’ера

У 2004—2006 гадах выступаў за моладзевую зборную Францыі.

27 мая 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Мексікі (1:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2006 года, дзе забіў адзін гол (зборнай Іспаніі), са зборнай дайшоў да фіналу турніру.

Пазней удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2010, чэмпіянатах Еўропы 2008 і 2012. Быў уключаны ў заяўку зборнай Францыі на чэмпіянат свету 2014, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць турнір. Пасля гэтага ў жніўні 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні

«Галатасарай»:

«Марсель»:

«Баварыя»:

Францыя:

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Franck Ribéry // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Рибери и Роббен покинут «Баварию» летом. Француз был в клубе 12 лет, голландец – 10. by.tribuna.com.
  4. Рибери подписал контракт с «Фиорентиной». by.tribuna.com.
  5. Рибери перешел в “Салернитану” football.by.
  6. Рибери объявил о завершении карьеры football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Салернітана
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Булонь-сюр-Мэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Алес
Катэгорыя·Ігракі ФК Булонь
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мец