wd wp Пошук:

ФК Атлетык Більбаа

«Атлетык Більбаа» (ісп.: Athletic Club de Bilbao) — іспанскі футбольны клуб з горада Більбаа, Басконія. Клуб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 года (з моманту заснавання лігі) выступае ў Прымеры. З усіх клубаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барселона» ніколі не пакідалі элітны іспанскі дывізіён. «Атлетык» — адзін з самых тытулаваных клубаў Іспаніі. Ён восем разоў выйграваў чэмпіянат краіны і дваццаць чатыры разы перамагаў у Кубку Караля.

Клуб вядомы сваёй кансерватыўнай палітыкай у плане выкарыстання толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і з’яўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэнне ў клуб атрымоўвалі не толькі ігракі, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але і футбалісты з іншых краін з басконскімі каранямі.

Мянушкі

Традыцыйныя клубныя колеры ёсць чырвона-белыя, за што клуб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (ісп.: rojiblancos). Мянушка «львы» паходзіць з таго, што стадыён размешчаны побач з царквой Святога Мамаса. Мамас у ранні перыяд хрысціянства быў кінуты на разарванне ільвам рымлянамі. Ільвы не сталі есці Мамаса. Пазней ён быў прылічаны да ліку святых.

Гісторыя

Ранні перыяд

«Атлетык» з першым Кубкам Іспаніі

Футбол у Більбаа з’явіўся дзякуючы дзвюм групам людзей, звязаных з Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары і маракі і басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўніверсітэтаў.

У канцы XIX стагоддзя Більбаа быў галоўным портам у самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласці з вялікай колькасцю жалезных шахтаў і верфяў. Тут была размешчана рухаючая сіла іспанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала рабочых мігрантаў. Сярод іх былі і шахтары з паўночнага захаду Англіі і працаўнікі верфяў з Саўтгемптана і Портсмута. Брытанскія працоўныя прывезлі сюды, як і ў многія іншыя куткі планеты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфарміравалі футбольны клуб «Більбаа».

Тым часам дзеці басконскай інтэлігенцыі адпраўляліся ў Вялікабрытанію навучацца інжынернай справе і камерцыі. У Вялікабрытаніі басконскія студэнты зацікавіліся футболам, і па вяртанні ў Більбаа яны сталі праводзіць гульні з брытанскімі працоўнымі. У 1898 годзе студэнты з Гімназіі Самакоіс заснавалі «Клуб Атлетык» (Athletic Club — на англійскі манер). У 1901 годзе адбыўся сход у кавярне Гарсія, на якім былі вызначаны правілы і статут клубу.

У 1902 годзе два клубы з Більбаа сфарміравалі агульную каманду пад назвай «Клуб Біская» для ўдзелу ў першым розыгрышы Кубка Іспаніі па футболе. Са спаборніцтваў яны вярнуліся з галоўным трафеем, абыграўшы клуб «Барселону» ў фінале. Шмат у чым, гэты поспех прывёў да таго, што ў 1903 годзе адбылося афіцыйнае зліццё двух клубаў пад агульнай назвай «Атлетык Більбаа», у даслоўным варыянце «Клуб Атлетык з Більбаа». У тым жа годзе басконскія студэнты сфарміравалі і каманду «Атлетык Мадрыд», які ў далейшым быў ператвораны ў «Атлетыка Мадрыд». Год стварэння клубу з’яўляецца дыскусійным пытаннем сярод футбольных гісторыкаў. Афіцыйна дэкларуецца 1898 год, але некаторыя людзі лічаць, што сапраўдным годам стварэння клубу павінен лічыцца 1901 год. Ёсць таксама і прыхільнікі 1903 года як адпраўнога пункту.

Такім жа спрэчным пытаннем з’яўляецца і паходжанне клубных колераў. Хоць першапачаткова кашулі клубу мелі белыя і сінія палоскі, у 1910 годзе гэта спалучэнне змянілі на чырвоныя і белыя палоскі. Існуе тры версіі, чаму гэта адбылося. Самая распаўсюджаная версія кажа пра тое, што змена адбылася ва ўгоду брытанскім заснавальнікам клубу, якія былі родам з Сандэрленда і Саўтгемптана[1]. Паводле іншай версіі член клубу, які быў адпраўлены ў Вялікабрытанію закупіць бела-сініх футболак не здолеў знайсці такую ​​расфарбоўку і вярнуўся з футболкамі чырвона-белых колераў. Існуе таксама тэорыя, паводле якой чырвона-белыя колеры былі выбраны з-за іх таннасці, паколькі чырвона-белае спалучэнне выкарыстоўвалася пры вырабе матрацаў. Такім чынам, абодва клубы «Атлетык Більбаа» і «Атлетыка Мадрыд» выкарыстоўвалі першапачаткова сіне-белую расфарбоўку, аднак, затым перайшлі на спалучэнне чырвонага і белага. Мадрыдскі клуб зрабіў гэты крок першым, за што і атрымаў мянушку «Los Colchoneros», што перакладаецца прыкладна як «вытворцы матрацаў».

Клуб як сімвал баскскага нацыяналізму

З моманту свайго заснавання каманда стала сімвалам баскскага нацыяналізму. Клуб стаў асацыявацца з Басконскай нацыяналістычнай партыяй (БНП), заснаванай у 1895. Некаторыя з членаў БНП былі таксама членамі клуба «Атлетык». Такім прыкладам з’яўляецца Хасэ Антоніа Агірэ — футбаліст клуба ў 1920-х гадах і сябра БНП, які ў 1936 стаў першым абраным басконскім прэзідэнтам.

Апошнія замежнікі пакінулі клуб у 1912 годзе, а пасля гэтага толькі баскі па крыві выступаюць у складзе бела-чырвоных. Гэта называецца палітыкай «кантэры» — сваёй футбольнай акадэміі, выпускнікі якой і складаюць падмурак футбольнага клуба. У той жа час любы баск можа гуляць за «Атлетык», нават калі ён не нарадзіўся ў Краіне Баскаў ці не выхоўваўся ў клубнай акадэміі (такім быў, напрыклад, французскі баск Біксант Лізаразю). Выключэнні здараліся толькі падчас дыктатуры Франсіска Франка, клубу тады нават прыйшлося змяніць назву на іспанскае «Атлетыка». Пасля смерці Франка клуб вярнуўся да сваёй першапачатковай назвы і клубнай палітыкі.

Аж да 2008 года на футболках гульцоў не размяшчалася лагатыпаў спонсараў, пакуль «Атлетык» не падпісаў кантракт з нафтагазавай кампаніяй Petronor, якая размяшчаецца ў Краіне Баскаў.

Першым цемнаскурым футбалістам «Атлетыка» быў Хонас Рамальё (ангольска-басконскага паходжання), які выйшаў на поле ў 2009 годзе. У 2014 ў асноўным складзе «Атлетыка» выйшаў другі за ўвесь час чарнаскуры футбаліст — Іньякі Уільямс, — акрамя басконскіх, ён таксама мае ганскія карані, але нарадзіўся і вырас ён менавіта ў Краіне Баскаў.

Дасягненні

Іспанія

Еўракубкі

Міжнародныя турніры

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Унаі Сімон 1997
2 Іспанія Нап Хон Марсілья 1998
3 Іспанія Аб Даніэль Вівіян 1999
4 Іспанія Аб Іньіга Марцінес 1991
5 Іспанія Аб Ерай Альварэс 1995
6 Іспанія ПА Мікель Весга 1993
7 Іспанія Нап Алекс Берэнгер 1995
8 Іспанія ПА Аян Сансет 2000
9 Гана Нап Іньякі Уільямс 1994
10 Іспанія Нап Ікер Муньяін Капітан каманды 1992
11 Іспанія Нап Ніка Уільямс 2002
12 Іспанія Нап Горка Гурусета 1986
13 Іспанія Бр Хулен Агірэсабала 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
14 Іспанія ПА Дані Гарсія 1990
15 Іспанія Аб Іньіга Леке 1993
16 Іспанія ПА Унаі Венседар 2000
17 Іспанія Аб Юры Берчычэ 1990
18 Іспанія ПА Оскар дэ Маркас 1989
19 Іспанія ПА Оер Сарага 1999
20 Іспанія Нап Асьер Вільялібрэ 1997
21 Іспанія ПА Андэр Капа 1992
22 Іспанія ПА Рауль Гарсія 1986
23 Іспанія ПА Андэр Эрэра 1989
24 Іспанія Аб Мікел Баленсіяга 1988
29 Іспанія Нап Малкам Арэс 2001
31 Іспанія Аб Айтар Парэдэс 2000

Зноскі

  1. Nicking the shirts off their backs. The Guardian

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1898 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Атлетык Більбаа