wd wp Пошук:

Нікаля Анелька

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікаля́ Себасцья́н Анелька́ (фр.: Nicolas Sébastien Anelka, французскае вымаўленне [nikɔla anɛlka]; нар. 14 сакавіка 1979, Версаль, Францыя) — былы французскі прафесійны футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (1998—2010). Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Марцінікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.

Клубная кар’ера

«Пары Сен-Жэрмен»

Сваю кар’еру Анелька пачаў у французскім ПСЖ, з якога ў 17-гадовым узросце пераехаў у «Арсенал» у пачатку 1997 года.

«Арсенал»

На «Хайберы» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменне забіваць, якое дапамагло клубу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Англіі Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкасла».

«Рэал» Мадрыд

Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсенал», і сам Анелька былі здаволены ўгодай. У свой адзіны сезон у Іспаніі Нікаля паспеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».

ПСЖ, «Ліверпул»

Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Сант’яга Бернабеу», Анелька вярнуўся ў ПСЖ і за 18 месяцаў забіў у новым клубе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Ліверпул», дзе трэнерам працаваў яго суайчыннік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анелька не стаў іграком асноўнага складу, і гэта стала прычынай яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.

«Манчэстэр Сіці»

У складзе «гараджан» Анелька забіваў рэгулярна: за два з паловай года 46 мячоў. Пенальці, які Анелька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 года, у вароты свайго цяперашняга клуба, стаў прычынай адзінага паражэння «Чэлсі» ў сезоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

«Фенербахчэ»

Поспех спадарожнічаў Анелька і ў «Фенербахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сезону 2006/07.

«Болтан»

У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтары гады ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасць да футбаліста лонданскі «Чэлсі».

«Чэлсі»

11 студзеня 2008 года Анелька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтана» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 года.

Апошнія гады

3 снежня 2011 года пасля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнер «сініх» Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацвердзіў, што Анелька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 снежня «Чэлсі» пацвердзіў, што Анелька перайдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа». Пазней стаў гуляючым трэнерам кітайскага клуба. У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Ювентусу», а ўлетку таго ж года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Вест Бромвіча». У верасні 2014 года далучыўся да індыйскага клуба «Мумбаі Сіці». У студзені 2015 года планаваў перайсці ў алжырскі клуб «Хусейн Дэй», аднак пераход не адбыўся, і пазней Анелька вярнуўся ў «Мумбаі Сіці», дзе стаў галоўным гуляючым трэнерам. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў індыйскі клуб і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Апошнія дзесяць гадоў Анелька з’яўляецца сталым іграком зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анелька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Еўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.

Трэнерская кар’ера

Падчас выступаў у Азіі за «Шанхай Шэньхуа» і «Мумбаі Сіці» некаторы час быў таксама гуляючым трэнерам.

У лістападзе 2018 года атрымаў трэнерскую пасаду ў «Лілі» для працы з маладымі футбалістамі, пераважна нападнікамі[4].

Дасягненні

«Арсенал»

«Рэал Мадрыд»

«Пары Сен-Жэрмен»

«Фенербахчэ»

«Чэлсі»

«Ювентус»

Зборная Францыі

Трансферы

Усяго жа за час вандравання француза па еўрапейскіх клубах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анелька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсенал» за 500 000 фунтаў.

Папярэднік:
Майкл Оўэн
Лепшы малады футбаліст Англіі
1999
Пераемнік:
Гары К’юэл

Зноскі

  1. Nicolas Anelka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nicolas Anelka // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. NIKOLAS ANELKA // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Анелька стал тренером «Лилля» и будет работать с молодежью. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мумбаі Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Мумбаі Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Францыі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта