wd wp Пошук:

ФІФА

Запыт «FIFA» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Міжнародная футбольная федэрацыя (англ.: association football); скар. FIFA, у беларускай транслітарацыі ФІФА) — структура, якая кіруе ўсім сусветным футболам. Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Цюрыху. На дадзены момант прэзідэнтам ФІФА з’яўляецца Джані Інфанціна. Пад эгідай ФІФА праходзяць усе футбольныя турніры сусветнага маштабу, у ліку якіх чэмпіянат свету ФІФА, аналагічны турнір сярод жанчын, моладзевыя і юнацкія турніры, Кубак канфедэрацый і клубны чэмпіянат свету.

Гісторыя

Неабходнасць у стварэнні адзінай арганізацыі для кіравання ўсім сусветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагоддзя з павелічэннем колькасці і папулярнасці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам Футбольнай асацыяцыі Англіі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых еўрапейскіх краін. ФІФА была заснавана ў Парыжы 21 мая 1904 года; менавіта месца заснавання стала прычынай таго, што ў агульнапрынятых поўнай і скарочанай назвах выкарыстоўваецца французская мова. Першым прэзідэнтам ФІФА быў Рабер Герэн.

Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзены ў 1906 годзе — зрэшты, асаблівага поспеху ў арганізацыі спаборніцтваў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэнні з шэрагам эканамічных фактараў, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзідэнта Дэніэлам Вулфалам з Англіі, якая да гэтага моманту ўжо была членам асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА - футбольны турнір на лонданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 - было больш паспяховым, хоць і ўзніклі некаторыя праблемы, звязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафесійных футбалістаў.

ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1904 годзе
Катэгорыя·Міжнародныя футбольныя рэгулюючыя органы
Катэгорыя·Асацыяцыя летніх Алімпійскіх міжнародных федэрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·ФІФА