wd wp Пошук:

ФК Манака

«Манака» (фр.: Monaco) — футбольны клуб з горада Фанвіей, княства Манака. Клуб быў заснаваны ў 1924 годзе, зараз гуляе ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне французскага футбола. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Луі II» у Фанвіей.

Нягледзячы на тое, што клуб размяшчаецца ў Манака, клуб лічыцца французскім, бо знаходзіцца ў французскай сістэме футбольных ліг і таму, што Княства Манака не з’яўляецца членам УЕФА[1][2]. «Манака» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Францыі, заваяваўшы восем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышах Кубка Францыі. Клуб таксама рэгулярна выступае ў еўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як Кубак уладальнікаў кубкаў і Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадах адпаведна.

Найбольш паспяховымі гадамі клуба лічацца 1970-я і канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнерамі клуба з’яўляюцца Люсьен Ледзюк і Арсен Венгер, пад кіраўніцтвам якіх клуб быў адным з лідараў еўрапейскага футбола. Традыцыйнымі колерамі «Манака» з’яўляюцца чырвоны і белы, што адпавядае колерам сцяга княства. «Манака» з’яўляецца членам Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў. У снежні 2011 года дзве трэці акцый клуба былі прададзены інвестыцыйнай групе на чале з расійскім мільярдэрам Дзмітрыем Рыбалоўлевым[3].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева, клуб набыў некалькі знакамітых ігракоў, у тым ліку Радамеля Фалькаа, Жуана Матынью, Хамеса Радрыгеса і Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клуб у сезоне 2013/14.

Гісторыя

Футбольны клуб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 года як аб’яднанне шматлікіх мясцовых клубаў, заснаваных у Францыі і ў княстве. Першыя гады клуб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах французскага дэпартамента Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючыся ў сістэме ліг у 1920-х гадах. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Федэрацыю футбола Францыі, атрымаўшы такім чынам прафесіянальны статус. Аднак дэбют клуба ў друім дывізіёне атрымаўся правальным, паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 года «Манака» паўторна набыў прафесійны статус і вярнуўся ў французскі другі дывізіён, трывала сканчваючы сезон уверсе табліцы. З гэтым вынікам сталых намаганняў у прасоўванні да французскага першага дывізіёна «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе французскага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнер «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клуб да яго першага прафесійнага трафея, Кубка Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанеслі паражэнне клубу «Сент-Эцьен» з лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы поспех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ледзюк пасля прывёў клуб да першага залатога дубля ў 1963 годзе. Пасля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігоддзя. У 1975 годзе Жан-Луі Кампара, сын былога прэзідэнта Шарля Кампара, стаў старшынёй клуба. У сваім другім сезоне, ён вярнуў у клуб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клубу выхад у першы дывізіён у 1977 годзе і выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюк пасля пакінуў клуб зноў у 1979 годзе. Новымі трэнерамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва з якіх не здолелі спыніць падзенне клуба.

У пачатку 1980-х гадоў клуб зноў пачаў дабівацца поспехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, гэта значыць Кубак Францыі ў 1980 годзе і 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубка Францыі ў 1984 годзе. У сезоне 1985/86, «Манака» перамог «Бардо» з лікам 9:0, што і да сённяшнага дня з’яўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клуба[4].

Трафеі

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Бразілія Аб Вандэрсан 2001
3 Чылі Аб Гільерма Марыпан 1994
4 Малі ПА Махамед Камара 2000
5 Францыя Аб Бенуа Бадыяшыль 2001
6 Францыя Аб Аксель Дысасі 1998
9 Нідэрланды Нап Майран Бааду 2001
10 Францыя Нап Вісам Бен Едэр Капітан каманды 1990
11 Бразілія ПА Жэан Лукас 1998
12 Бразілія ПА Каю Энрыкі 1997
14 Германія Аб Ісмаіл Якабс 1999
15 Бельгія ПА Эліят Матазо 2002
16 Германія Бр Аляксандр Нюбель 1996
17 Расія ПА Аляксандр Галавін 1996
18 Японія ПА Такумі Мінаміно 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Францыя ПА Юсуф Фафана 1999
21 Францыя ПА Магнес Акліуш 2002
23 Францыя Аб Маланг Сар 1999
26 Францыя Аб Рубен Агілар 1993
27 Сенегал Нап Крэпен Дыята 1999
29 Францыя ПА Фелікс Лемарэшаль 2003
30 Францыя Бр Тама Дыдыён 1995
31 Германія Нап Кевін Фоланд 1992
36 Швейцарыя Нап Брэль Эмбало 1997
41 Францыя ПА Сунгуту Магаса 2003
53 Францыя Нап Вілем Жэбель 2001
77 Партугалія ПА Жэлсан Мартынш 1995
Францыя Аб Ілан Аку 2002

Зноскі

  1. Monaco. uefa.com
  2. Favourable draw for big names Архівавана 7 кастрычніка 2013.. FIFA.com
  3. Russian billionaire Dmitry Rybolovlev completes takeover of Monaco’s soccer club Архівавана 3 лютага 2019.. Washington Post
  4. Ligue 1, Ligue 2, Coupe de la Ligue, Trophée des Champions. Frenchleague.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·ФК Манака
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі