wd wp Пошук:

Зборная Італіі па футболе

Зборная Італіі па футболе прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».

Стыль гульні

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазіцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага класа. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», з’яўлялася прыкладам для пераймання для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэнні з бліскучай атакай, гульня ад абароны занесла Італію ў спісы наймацнейшых каманд (другое месца пасля Бразіліі па дасягненнях на чэмпіянатах свету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пенальці. Пасляматчавыя 11-метровыя каштавалі італьянцам паражэнняў на чэмпіянатах свету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пенальці зборная змагла выйграць у 2006 годзе ў фінале чэмпіянату свету ў Францыі, пасля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1

Дасягненні

Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006).

Двухразовы чэмпіён Еўропы (1968, 2020).

6 верасня 2021 года Італія ўсталявала сусветны рэкорд па матчах без паражэнняў — 36 гульняў запар.

Чэмпіянат свету

Зборная Італіі па футболе

Чэмпіянат Еўропы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Італіі па футболе