wd wp Пошук:

ФК Ньюкасл Юнайтэд

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адкрыты ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.

Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.

Сімволіка

Эмблема

Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сезоне 1888/89[1]. Яе дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагоддзя і быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клуба намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «міфічныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраванне і ў эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы ранні перыяд у гісторыі горада[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Святога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клуба гэты фон быў трансфарміраваны ў блакітны. Поўнае змяненне зведаў і шчыт — цэнтральны элемент эмблемы, чыё першапачатковае напаўненне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».

У якасці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клуб, выступіў той жа герб Ньюкасла-эпон-Тайна: ён з’явіўся на кашулях у фінале Кубка Англіі 1920, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сезоне[3]. Працягваючы ўзнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 года, калі ў некалькі змененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».

Трафеі

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Англія Аб Кіран Трып’ер 1990
3 Уэльс Аб Пол Дамет 1991
4 Нідэрланды Аб Свен Ботман 2000
5 Швейцарыя Аб Фабіян Шэр 1991
6 Англія Аб Джамал Лесельс Капітан каманды 1993
7 Бразілія Нап Жаэлінтан 1996
8 Англія ПА Джонджа Шэлві 1992
9 Англія Нап Калум Уілсан 1992
10 Францыя Нап Алан Сен-Максімен 1997
11 Шатландыя ПА Мэт Рычы 1989
12 Паўночная Ірландыя Аб Джамал Льюіс 1998
13 Англія Аб Мэт Таргет 1995
14 Швецыя Нап Александэр Ісак 1999
17 Швецыя Аб Эміль Крафт 1994
19 Іспанія Аб Хаўер Манкілья 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Новая Зеландыя Нап Крыс Вуд 1991
21 Шатландыя ПА Раян Фрэйзер 1994
22 Англія Бр Нік Поўп 1992
23 Англія Нап Джэйкаб Мёрфі 1995
24 Парагвай ПА Мігель Альмірон 1994
26 Англія Бр Карл Дарлоу 1990
28 Англія ПА Джо Уілак 1999
29 Англія Бр Марк Гілеспі 1992
30 Мексіка Нап Сант’яга Муньяс 2002
32 Шатландыя ПА Эліят Андэрсан 2002
33 Англія Аб Дэн Берн 1992
36 Англія ПА Шон Лонгстаф 1997
39 Бразілія ПА Бруну Гімарайнс 1997
Германія Бр Лорыс Карыус 1993

Зноскі

  1. 1 2 Клубны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. 1 2 Герб горада Ньюкасл-Апон-Тайн Архівавана 24 красавіка 2007.. Newcastle City Council Official Website.
  3. Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1892 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі