wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па футболе 2002

XVII чэмпіянат свету па футболе (31.530.6.2002, Паўднёвая Карэя/Японія). Чэмпіён — зборная каманда Бразіліі.

Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах. Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года - канчаткова). Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны - Карэя і Японія, паасобку. Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб’яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж. Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай.

Афіцыйны мяч турніру - Adidas Fevernova.

Зноскі

  1. Уключаючы гол у вароты Коста-Рыкі, які першапачаткова быў запісаны як гол у свае вароты. Пратэст Раналда прыняты, BBC Sport, 14 чэрвеня 2004

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2002