wd wp Пошук:

Дзіцячы фонд ААН

Дзіцячы фонд ААН або ЮНІСЕФ (анг. UNICEF, United Nations International Children’s Emergency Fund) — міжнародны надзвычайны фонд дапамогі дзецям Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Створаны 11 снежня 1946 г. па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Мэтай фонду было аказанне дапамогі дзецям, якія пацярпелі падчас Другой сусветнай вайны, тэрмін дзеяння фонду быў абмежаваны.

У 1953 годзе ААН пашырыла круг дзейнасці арганізацыі і падоўжыла тэрмін яе паўнамоцтваў на нявызначаны час. Фонд атрымаў новую назву — Дзіцячы фонд ААН з захаваннем абрэвіятуры ЮНІСЕФ. Штаб-кватэра фонду размешчана ў Нью-Ёрку.

У 1965 годзе Дзіцячы фонд ААН атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пад эгідай UNICEF праходзіла праграма «год дзіцяці» ў 1989 годзе.

Зноскі

  1. UNICEF // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. UNICEF // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат