wd wp Пошук:

ФК Вест Хэм Юнайтэд

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя

ХIХ стагоддзе. Раннія гады

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

ХХ стагоддзе

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 50-я гады ХХ стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Польшча Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
2 Англія Аб Бен Джонсан 2000
3 Англія Аб Аарон Крэсуэл 1989
4 Францыя Аб Курт Зума 1994
5 Чэхія Аб Уладзімір Цоўфал 1992
7 Італія Нап Джанлука Скамака 1999
8 Іспанія ПА Пабла Фарнальс 1996
9 Ямайка ПА Мічэл Антоніа 1990
10 Аргенціна ПА Мануэль Лансіні 1993
11 Бразілія ПА Лукас Пакета 1997
12 Англія ПА Флін Даўнс 1999
13 Францыя Бр Альфонс Арэаля 1993
14 Кот-д’Івуар ПА Максвел Карнэ 1996
15 Англія Аб Крэйг Доўсан 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Англія Нап Джэрад Боўэн 1996
21 Італія Аб Анджэла Агбона 1988
22 Алжыр ПА Саід Бенрахма 1995
24 Германія Аб Тыла Керэр 1996
27 Марока Аб Наеф Агерд 1996
28 Чэхія ПА Томаш Соўчак 1995
32 Ірландыя ПА Конар Ковентры 2000
33 Італія Аб Эмерсан Палміеры 1994
35 Ірландыя Бр Дарэн Рэндалф 1987
41 Англія ПА Дыклан Райс 1999
50 Шатландыя Аб Гарысан Эшбі 2001
59 Англія ПА Кінан Форсан 2001
62 Англія ПА Фрэдзі Потс 2003
75 Англія Аб Джамал Баптыст 2003

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. West Ham United statementВест Хэм Юнайтэд, 2021. Праверана 10 лістапада 2021.
  2. 1 2 3 OwnershipВест Хэм Юнайтэд. Праверана 10 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1895 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Лондана