wd wp Пошук:

About.com

About.com (вымаўляецца «эбаўт-ком») — англамоўны вэб-сайт, онлайнавая крыніца інфармацыі і саветаў для спажыўцоў. У рэйтынгу Nielsen NetRatings ён уваходзіць у верхнюю дзясятку вэб-сайтаў[2].

Сайт заснаваны ў 1996 годзе. У 2005 годзе быў набыты кампаніяй «The New York Times Company» і з тых часоў належыць Нью-Ёрк таймс.

About.com развіваецца дынамічна, у адпаведнасці з новай інфармацыяй і зменамі інтарэсаў спажыўцоў. About.com падзелены на тэматычныя раздзелы (topic sites), якія згрупаваны ў каналы (channels) і спецыялізаваны на розных тэмах — ад хатняй гаспадаркі да педыятрыі. Матэрыялы напісаны групай з больш чым 600 журналістаў (на сайце яны завуцца гідамі — Guide), якія з’яўляюцца экспертамі ў сваёй вобласці. Кожны гід выбірае сабе адну спецыялізацыю і з’яўляецца эксклюзіўным аўтарам для напісання матэрыялаў па гэтай тэме. Змест сайта можа мець формы звычайных артыкулаў, анлайн-курсаў, віктарын, відэа, і да т.п. Гідам выплачваецца асноўная стыпендыя з надбаўкамі ў залежнасці ад трафіку.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. About.com на сайце aboutmediakit.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфармацыйна-даведкавыя сайты
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1996 годзе