wd wp Пошук:

Патрыс Эўра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Патры́с Лаці́р Эўра́ (фр.: Patrice Latyr Evra; нар. 15 мая 1981, Дакар, Сенегал) — былы французскі футбаліст сенегальскага паходжання, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2004—2016).

Кар’ера

Раннія гады

Патрыс нарадзіўся ў сям’і дыпламата. У шасцігадовым узросце ён з бацькамі перабраўся з Сенегала ў Еўропу. З 1984 па 1998 гады жыў з бацькамі ў прыгарадзе Парыжа. У Патрыса было ўвогуле 25 братоў і сясцёр, хоць двое з іх загінулі[4].

З’яўляючыся падлеткам, Эўра гуляў на пазіцыі нападніка за моладзевы склад «Пары Сен-Жэрмен».

«Манака»

У 1998—2000 гадах гуляў у Італіі, пазней вярнуўся ў Францыю, стаўшы іграком «Ніцы». У 2002 годзе перайшоў у «Манака», з якім у 2004 годзе дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

У 2006 годзе стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў на працягу 8 гадоў. Па выніках сезонаў 2006/07, 2008/09 і 2009/10 Эўра ўваходзіў у сімвалічную зборную 11 найлепшых ігракоў Прэм’ер-лігі па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі.

«Ювентус»

У ліпені 2014 года перайшоў у «Ювентус», падпісаўшы двухгаовы кантракт. У чэрвені 2016 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год, аднак у новым сезоне страціў месца ў асноўным складзе, правёўшы ў чэмпіянаце Італіі толькі 6 матчаў.

«Марсель»

У студзені 2017 года перайшоў у «Марсель». 2 лістапада 2017 года, перад матчам Лігі Еўропы супраць «Віторыю», Эўра нанёс удар нагой заўзятару, за што атрымаў чырвоную картку яшчэ да пачатку матча. 10 лістапада УЕФА дыскваліфікавала Эўра за гэты ўчынак да чэрвені 2018 года, пасля чаго яго кантракт з «Марселем» быў разарваны[5].

«Вест Хэм Юнайтэд»

У лютым 2018 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2017/18[6]. У маі 2018 года «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з абаронцам[7].

У ліпені 2019 года, пасля праведзенага без клуба сезона, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Дасягненні

«Манака»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Ювентус»:

Зноскі

  1. Patrice Evra // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PATRICE EVRA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Patrice Evrà // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Evra: Thank God I’m at United. The Times.
  5. УЕФА за удар болельщика отстранила Патриса Эвра от футбола до 30 июня 2018 года (ВИДЕО). football.by.
  6. Эвра заключил с «Вест Хэмом» контракт до конца сезона. by.tribuna.com.
  7. «Вест Хэм» объявил о расставании с Коллинзом и Эвра. by.tribuna.com.
  8. Эвра завершил карьеру футболиста. by.tribuna.com.

Спасылкі

Спартыўныя дасягненні
Папярэднік:
Цьеры Анры
Капітан
зборнай Францыі

2010
Пераемнік:
Фларан Малуда
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Марсала
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніца
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дакары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Монца