wd wp Пошук:

Арсен Венгер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Венгер. Арсе́н Венге́р (фр.: Arsène Wenger; 22 кастрычніка 1949, Страсбур) — французскі футбольны трэнер, з 1996 па 2018 год узначальваў лонданскі «Арсенал».

Адукацыя

Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта Страсбура (1974), мае ступень магістра эканамічных навук. Валодае (акрамя роднай французскай, а таксама эльзаскага дыялекта) пяццю мовамі: англійскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай і японскай.

Футбаліст

Дэбютаваў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў аматарскай камандзе «Мютцыг» (AS Mutzig). Першы прафесійны кантракт падпісаў ва ўзросце 24 гадоў з клубам 2-га дывізіёна «Мюлюз» (FC Mulhouse), працягнуў кар’еру ў клубе 3-га дывізіёна «П’еро Вабан» з Страсбургу (AS Pierrots Vauban Strasbourg). На вышэйшым узроўні выступаў за «Страсбург» (RC Strasbourg), за 3 сезоны правёў ўсяго 12 матчаў. У сезоне 1978/1979 атрымаў тытул чэмпіёна Францыі.

Трэнер

У 1981—1994 гадах займаўся трэнерскай дзейнасцю ў Францыі: быў трэнерам моладзевай каманды «Страсбурга» (1981—1983), памагатым трэнера ў «Кане» (AS Cannes, 1983—1984). У 1984—1987 — галоўны трэнер «Нансі», у 1987—1994 — галоўны трэнер «Манака». У сезоне 1987/1988 «Манака» стаў чэмпіёнам Францыі, а ў 1992 — уладальнікам срэбных медалёў, у 1989 — фіналістам Кубка Францыі, у 1991 — уладальнікам Кубка Францыі, у 1992 — фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У 1995—1996 гадах трэніраваў клуб «Нагоя Грампус Эйт» (Нагоя, Японія), які ў сезоне 1995/1996 стаў уладальнікам Кубка Імператара і Кубка Джэй-Лігі. Па выніках гэтага сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам Японіі.

З 1996 года — галоўны трэнер клуба «Арсенал» (Англія). Пры ім клуб стаў чэмпіёнам Англіі (сезоны 1997/1998, 2001/2002, 2003/2004), уладальнікам Кубка (1997/1998, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005) і Суперкубка Англіі (1998/1999, 1999/2000, 2002/2003, 2004/2005), фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2005/2006), фіналістам Кубка УЕФА (1999/2000).

Узначаліўшы «Арсенал», стварыў брыгаду адмыслоўцаў, якая займаецца пытаннямі функцыянальнай падрыхтоўкі футбалістаў. Кожны гулец атрымаў індывідуальную праграму трэніровак і аднаўленчых працэдур. Для кожнага футбаліста была таксама распрацавана адмысловая дыета. Гэтыя меры спрыялі дасягненню клубам высокіх вынікаў. Вядомы сваёй актыўнай і паспяховай селекцыйнай палітыкай — пры ім «Арсенал» актыўна набывае маладых футбалістаў, якія затым становяцца «зоркамі».

У Англіі яго клічуць «Прафесар». Першы замежны трэнер у Англіі, клуб якога выйграў нацыянальны чэмпіянат. Адзіны замежны трэнер у Англіі, каму атрымалася зрабіць «залаты дубль» — выйграць у адным сезоне і чэмпіянат, і Кубак. Першы замежны трэнер, прызнаны ў гэтай краіне «трэнерам года». У 2001 годзе адмовіўся ад паста трэнера нацыянальнай зборнай Францыі, жадаючы працягнуць працу з «Арсеналам».

У сезоне 1998/1999 стаў лаўрэатам прыза Fair play («Сумленная гульня») за тое, што адмовіўся ад перамогі ў кубкавым матчы з «Шэфілдам». Тады адзін з гульцоў «Шэфілда» атрымаў траўму, пасля чаго яго партнёр выбіў мяч за бакавую лінію, каб перапыніць гульню і дазволіць аказаць гульцу медыцынскую дапамогу. Па «джэнтэльменскіх правілах» гульцы «Арсенала» павінны былі ў гэтым выпадку аддаць мяч суперніку, але замест гэтага яны захавалі мяч у сябе і забілі гол, што не супярэчыла правілам. У выніку «Арсенал» атрымаў перамогу з лікам 2:1 (гэты гол стаў вырашальным). Арсен Венгер выступіў за перагулёўку матчу. У новым матчы «Арсенал» ізноў перамог з тым жа лікам.

Песня пра Венгера

Гурт Arsenal Away Boyz прысвяціў Арсену песню «(We Love You) Arsene Wenger», якая ўвайшла ў альбом гэтага гурту прысвечаны «Арсеналу» New Generation.

Зноскі

  1. Arsène Wenger // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК П’еро Вабан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Страсбуры
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мюлуз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Залы славы англійскага футбола
Катэгорыя·Трэнеры ФК Манака
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нагоя Грампус
Катэгорыя·Ігракі ФК Страсбур
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нансі
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Мюцыг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных