wd wp Пошук:

Марсель

Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; акс.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 годзе разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1 605 тыс. жыхароў.

Гісторыя

Заснаваны ў VI стагоддзі да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI стагоддзі да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476 — вестготамі, у 539 — франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI стагоддзя ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжземнамор’я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 годзе раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. З канца XVII стагоддзя цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пачатку XIX стагоддзя кантынентальнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў другой палове XIX стагоддзя пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У Другую сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—1944), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.

Транспарт

Буйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.

Пачатковы пункт трансеўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).

Прамысловасць

Важны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.

Навука, адукацыя, культура

Дзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.

Славутасці

Руіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).

Выбітныя ўраджэнцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Марсель
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Буш-дзю-Рон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак