wd wp Пошук:

Мішэль Плаціні

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мішэль Франсуа Плаціні (фр.: Michel François Platini; нар. 21 чэрвеня 1955, Жоф, Латарынгія, Францыя) — французскі футбаліст, трэнер і спартыўны функцыянер. Чэмпіён Еўропы 1984 года. Найлепшы французскі футбаліст XX стагоддзя па версіі выдання «France Football».

Адзіны футбаліст, узнагароджаны прэміяй «Залаты мяч» тры гады запар (1983, 1984 і 1985). Па версіі IFFHS уваходзіць у дзесятку лепшых футбалістаў XX стагоддзя. У 2011 годзе быў прызнаны найлепшым замежным іграком у гісторыі італьянскага футбола.

26 студзеня 2007 года быў абраны прэзідэнтам УЕФА, апярэдзіўшы дзеючага на той час прэзідэнта Ленарта Юхансана. Быў перавыбраны на другі тэрмін 22 сакавіка 2011 года 53 галасамі, іншых прэтэндэнтаў не было.

У пачатку кастрычніка 2015 года камітэт па этыцы Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) ў рамках расследавання прыняў рашэнне пра адхіленне прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра і Мішэля Плаціні ад займаных імі пасад і любой футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён. Падставай для гэтага рашэння стаў перавод Блатэрам плацяжу ў памеры 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.

Мішэль Плаціні падаў заяўку на ўдзел у выбарах прэзідэнта ФІФА, запланаваных на 26 лютага 2016, але выбаркам адмовіўся разглядаць яго кандыдатуру да зняцця ўсіх санкцый. Тым часам Камітэт ФІФА па этыцы абвясціў, што запэўненне Блатэра пра наяўнасць вуснага пагаднення па плацяжы Плаціні было непераканаўчым, і яно было адхілена арбітражнай палатай. 21 снежня 2015 года Ёзэф Блатэр і Мішэль Плаціні былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў, пазней тэрмін быў скарочаны.

18 чэрвеня 2019 года Мішэль Плаціні быў затрыманы па справе аб выбары краіны-гаспадыні Чэмпіянату свету па футболе 2022, якое атрымаў атрымаў Катар[4]. У ноч на 19 чэрвеня ён быў адпушчаны пасля допыту[5].

Зноскі

  1. 1 2 Michel Platini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Michel Platini // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.lequipe.fr/Football/FootballFicheJoueur9663.html Праверана 7 сакавіка 2022.
  4. nashaniva.by
  5. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Нансі
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Уладальнікі «Залатога мяча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мёрт і Мозель
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Малдова)
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Кувейта па футболе
Катэгорыя·Прэзідэнты УЕФА
Катэгорыя·Члены Залы славы англійскага футбола
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·ФІФА 100