wd wp Пошук:

Марцініка

Марціні́ка (фр.: Martinique) — востраў і заморскі дэпартамент Францыі на захадзе Карыбскага рэгіёна. Агульная плошча — 1128 км². Насельніцтва (2012 г.) — 390 371 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Фор-дэ-Франс.

Геаграфія

Карта Марцінікі

Асноўную частку дэпартамента Марцініка займае аднайменны востраў, які знаходзіцца ў групе Наветраных Малых Антыльскіх астравоў у 6833 км на паўднёвы захад ад Парыжа. На поўначы аддзелены пралівам Марцініка (41 км) ад Дамінікі, на поўдні — пралівам Сент-Люсія (32 км) ад Сент-Люсіі.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1502 годзе, пад час яго чацвертага падарожжа ў Амерыку. Першыя французскія паселішчы ўзніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Французскія плантатары прывезлі сюды рабоў, для працы на плантацыях цукровага трыснёга. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала развівацца крэольская культура Марцінікі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Марцініка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96