wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па футболе 2018

Чэмпіянат свету па футболе 2018 — 21-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА, які прайшоў у Расіі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй, апроч таго, сусветны чэмпіянат упершыню прыняла Усходняя Еўропа. Чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі прайшоў у 11 гарадах на 12 стадыёнах.

Гаспадар турніру

18 сакавіка 2009 года ФІФА заявіла, што на правядзенне чэмпіянатаў 2018/2022 гадоў было прынята 9 заявак, якія падалі: Аўстралія, Англія, Інданезія, Мексіка, Расія, ЗША, Японія, Партугалія і Іспанія (сумесная заяўка), Бельгія і Нідэрланды (сумесная заяўка). Толькі Рэспубліка Карэя і Катар абвясцілі пра ўдзел у выбарах гаспадара чэмпіянату свету 2022 года. Пазней, у адпаведнасці з дзеючым становішчам ФІФА аб ратацыі кантынентаў, з гонкі за турнір 2018 выбылі прадстаўнікі Азіі (у тым ліку Аўстраліі) і Амерыкі.

16 снежня 2009 года стала вядома, што аргкамітэт па падтрымцы вылучэння Расіі ў якасці краіны — прэтэндэнта на права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018/2022 гадоў узначаліў Ігар Шувалаў.

Такім чынам, выканкам ФІФА выбіраў з заявак Расіі, Англіі, а таксама сумесных праектаў Іспаніі — Партугаліі і Бельгіі — Нідэрландаў.

Паштовая марка Расіі

2 снежня 2010 года ў Цюрыху было абвешчана імя краіны-гаспадыні чэмпіянату свету: ёю стала Расія. Па выніках галасавання, Расія перамагла ўжо ў другім туры, набраўшы больш за палову галасоў:

Асноўны артыкул: Выбары краіны-гаспадыні Чэмпіяната свету па футболе 2018

Расійская дэлегацыя пасля абвяшчэння вынікаў галасавання
Краіна Першы тур Другі тур
Сцяг Расіі Расія913
Сцяг Іспаніі Іспанія/Сцяг Партугаліі Партугалія 77
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды/Сцяг Бельгіі Бельгія42
Сцяг Англіі Англія2-

Абвінавачванні ў несумленных выбарах

Асноўны артыкул: Карупцыйны скандал у ФІФА Пачынаючы з выбараў краіны-гаспадара ЧС-2018 у 2010, у сусветных СМІ з’явіліся шматлікія крытычныя публікацыі, якія адзначалі крымінальны (галоўным чынам карупцыйны) характар выбару Расіі гаспадыняй ЧС-2018. Гэтыя абвінавачванні засноўваліся не на ўсталяваныя ў судовым парадку факты, а на дадзеныя інсайдэраў з ФІФА, спартыўных аналітыкаў-экспэртаў, журналістаў. Пазней яны атрымалі пацверджанне фактычнымі доказамі з дзяржаўных праваахоўных службаў і разведкі (ФБР, БНД і інш.).

Так, згодна ўсталяваных БНД дадзеных, першаснае рашэнне аб прадастаўленні Расіі права на ЧС-2018 было прынята на апошняй сустрэчы ў Маскве яшчэ ў 2005 годзе. Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр сустрэўся ў студзені 2005 у маскоўскім элітным начным клубе «China Club» з адным з расійскіх крымінальных аўтарытэтаў, «злодзеем у законе»[1], «спецыялістам» па карупцыі ў галіне спорту або прылады патрэбных вынікаў спартыўных спаборніцтваў Алімжанам Тахтатунавым (ён жа «Тайванчык», «Узбек», а таксама «Алік»). У свой час Алік Тайванчык быў пастаўлены «глядзець» у Еўропе цяпер нябожчыкам лідарам расійскага крымінальнага свету, таксама «злодзеем у законе» Вячаславам Іваньковым (Япончыкам)[2]. На гэтай сустрэчы ў «China Club» таксама прысутнічаў былы высокапастаўлены чыноўнік, савецка-расійскі футбольны функцыянер і вядомы персанаж расследаванняў многіх карупцыйных схем Вячаслаў Каласкоў.

Тахтатунаў на сустрэчы з Ёзэфам Блатэрам у «China Club» быў афіцыйна ў ролі кіраўніка расійскага «Айчыннага футбольнага фонду», але неафіцыйна ён быў там, каб атрымаць ад кіраўніцтва ФІФА згоду аб прадастаўленні права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года Расіі. І станоўчае рашэнне, якое патрабавалася, на гэтай сустрэчы было прынята. Пазней на Кангрэсе ФІФА ў снежні 2010 яно было аформлена афіцыйна. Нямецкім спецслужбам удалося сфатаграфаваць сустрэчу ў «China Club». Калі гэтыя фота паказалі Ёзэфу Блатэру і спыталі — пазнае ён гаспадара (Тахтахунава) побач з ім на фотаздымках, Блатэр адказаў наступным чынам:

— Можна знайсці тысячы маіх фатаграфій з староннімі людзьмі, і зусім неабавязкова, што я гэтых людзей ведаю. Гэтага спадара я не памятаю»[3][4][5].

Як паведаміў часопіс Украінская праўда, сярод галоўных фігурантаў расследавання швейцарскай пракуратуры і дысцыплінарных органаў ФІФА адносна куплі Расіяй права прымаць ЧС-2018 ёсць і віцэ-прэзідэнт УЕФА Рыгор Суркіс. Ён таксама з’яўляецца фігурантам асобнага расследавання, якое праводзіць Генеральная пракуратура ЗША[6]. Як паведаміў далей часопіс, 24 ліпеня 2015 Суркіс, у кампаніі з кумам Суркіса і Пуціна Віктарам Медведчуком, пабываў у Санкт-Пецярбургу па афіцыйнай падставе — «лёсаванне кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2018». Яны мелі размову з Пуціным «на футбольную тэматыку». Медведчук рэкамендаваў Пуціну Суркіса — як чалавека, які мае сур’ёзны аўтарытэт у еўрапейскім футболе і ў даўніх сяброўскіх адносінах з прэзідэнтам ФІФА Блатэрам. Пуціна, у сваю чаргу, цікавілі «усе варыянты», пры якіх у Расіі могуць адабраць права на Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Бакі абмеркавалі патэнцыйную пагрозу ЧС у Расіі ў выпадку прыходу да пасады прэзідэнта ФІФА Мішэля Плаціні. Калі на выбарах прэзідэнта ФІФА у снежні 2015 выйграў Мішэль Плаціні, карупцыйны скандал у ФІФА быў даведзены да свайго лагічнага завяршэння, а гаспадары ЧС-2018 і ЧС-2022 б змяніліся. Часопіс адзначае, што невыпадкова адразу пасля візіту Суркіса да Пуціна, у сусветных СМІ з’явілася кампраметуючае дасье на Плаціні. Сляды гэтага дакумента цалкам магчыма ідуць менавіта з Украіны.[7]

Расія ў сваю чаргу не вызнае абвінавачванняў, як і FIFA.

Каманды

Кваліфікацыя

Удзел у фінальным турніры бяруць 32 зборныя. Жараб’ёўка адборачнага тура прайшла ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу 25 ліпеня 2015 года. Жараб’ёўка фінальнага турніру ў снежні 2017 года адбудзецца ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве.

Канстанцінаўскі палац, дзе прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі
Дзяржаўны Крамлёўскі палац у Маскве, дзе адбылася жараб'ёўка фінальнага турніру

Асноўны артыкул: Чэмпіянат свету па футболе 2018 (адборачны турнір)

Выйшлі ў фінальны турнір

Зборная Кваліфікацыя Дата выхаду
ў фінальны турнір
Удзел
у фінальных
турнірах (у дужках — запар)
Апошні раз Лепшы вынік Рэйтынг
на момант
пачатку турніру
Расія РасіяГаспадыня2 снежня 2010 4 (2)20144-е месца (1966)[8]
Бразілія БразіліяКАНМЕБОЛ, 1-е месца28 сакавіка 2017 21 (21)2014Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
Іран ІранАФК, група A, 1-е месца12 чэрвеня 2017 5 (2)2014Групавы этап (1978, 1998, 2006, 2014)
Японія ЯпоніяАФК, група B, 1-е месца31 жніўня 2017 6 (6)20141/8 фінала (2002, 2010)
Мексіка МексікаКАНКАКАФ, 1-е месца1 верасня 2017 16 (7)20141/4 фінала (1970, 1986)
Бельгія БельгіяУЕФА, група H, 1-е месца3 верасня 2017 13 (2)20144-е месца (1986)
Рэспубліка Карэя Паўднёвая КарэяАФК, група A, 2-е месца5 верасня 2017 10 (9)20144-е месца (2002)
Саудаўская Аравія Саудаўская АравіяАФК, група B, 2-е месца5 верасня 2017 5 (1)20061/8 фінала (1994)
Германія ГерманіяУЕФА, група C, 1-е месца5 кастрычніка 2017 19 (17)2014Чэмпіён (1954, 1974, 1990, 2014)[9]
Англія АнгліяУЕФА, група F, 1-е месца5 кастрычніка 2017 15 (6)2014Чэмпіён (1966)
Іспанія ІспаніяУЕФА, група G, 1-е месца6 кастрычніка 2017 15 (11)2014Чэмпіён (2010)
Нігерыя НігерыяКАФ, група B, 1-е месца7 кастрычніка 2017 6 (3)20141/8 фінала (1994, 1998, 2014)
Коста-Рыка Коста-РыкаКАНКАКАФ, 2-е месца7 кастрычніка 2017 5 (2)20141/4 фінала (2014)
Польшча ПольшчаУЕФА, група E, 1-е месца8 кастрычніка 2017 8 (1)20063-е месца (1974, 1982)
Егіпет ЕгіпетКАФ, група E, 1-е месца8 кастрычніка 2017 3 (1)1990Групавы этап (1934, 1990)
Ісландыя ІсландыяУЕФА, група I, 1-е месца9 кастрычніка 2017 1 (1)дэбют
Сербія СербіяУЕФА, група D, 1-е месца9 кастрычніка 2017 2 (1)20104-е месца (1930, 1962)[10]
Партугалія ПартугаліяУЕФА, група B, 1-е месца10 кастрычніка 2017 7 (5)20143-е месца (1966)
Францыя ФранцыяУЕФА, група A, 1-е месца10 кастрычніка 2017 15 (6)2014Чэмпіён (1998)
Уругвай УругвайКАНМЕБОЛ, 2-е месца10 кастрычніка 2017 13 (3)2014Чэмпіён (1930, 1950)
Аргенціна АргенцінаКАНМЕБОЛ, 3-е месца10 кастрычніка 2017 17 (12)2014Чэмпіён (1978, 1986)
Калумбія КалумбіяКАНМЕБОЛ, 4-е месца10 кастрычніка 2017 6 (2)20141/4 фінала (2014)
Панама ПанамаКАНКАКАФ, 3-е месца10 кастрычніка 2017 1 (1)дэбют
Сенегал СенегалКАФ, група D, 1-е месца10 лістапада 2017 2 (1)20021/4 фінала (2002)
Марока МарокаКАФ, група C, 1-е месца11 лістапада 2017 5 (1)19981/8 фінала (1986)
Туніс ТунісКАФ, група A, 1-е месца11 лістапада 2017 5 (1)2006Групавы этап (1978, 1998, 2002, 2006)
Швейцарыя ШвейцарыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 2017 11 (4)20141/4 фінала (1934, 1938, 1954)
Харватыя ХарватыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 2017 5 (2)20143-е месца (1998)
Швецыя ШвецыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў13 лістапада 2017 12 (1)20062-е месца (1958)
Данія ДаніяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў14 лістапада 2017 5 (1)20101/4 фінала (1998)
Аўстралія АўстраліяПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў15 лістапада 2017 5 (4)20141/8 фінала (2006)
Перу ПеруПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў16 лістапада 2017 5 (1)19821/4 фінала (1970, 1978)

Склады

Асноўны артыкул: Склады каманд чэмпіянату свету па футболе 2018 Гарады, якія прымаюць матчы чэмпіянату свету

  1. Масква
  2. Санкт-Пецярбург
  3. Валгаград
  4. Казань
  5. Ніжні Ноўгарад
  6. Самара
  7. Саранск
  8. Калінінград
  9. Растоў-на-Доне
  10. Сочы
  11. Екацярынбург

Стадыёны

Афіцыйныя назвы стадыёнаў да чэмпіянату свету былі афіцыйна зацверджаны ФІФА 10 кастрычніка 2015 года[11].

Фінал чэмпіянату свету прайшоў у ліпені на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Сцяг Расіі Расія
Масква Санкт-Пецярбург Казань Екацярынбург
Стадыён Лужнікі Стадыён Санкт-Пецярбург Казань Арэна Екацярынбург Арэна
Умяшчальнасць:81, 000
(рэканструкцыя)
Умяшчальнасць:70, 000
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 105
(здадзены ў эксплуатацыю)
Умяшчальнасць:44, 130
(рэканструкцыя)
Масква
Саранск
Стадыён Спартак Мардовія Арэна
Умяшчальнасць:44, 000
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Самара Сочы
Самара Арэна Стадыён Фішт
Умяшчальнасць:44, 918
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:47, 659
Растоў-на-Доне Калінінград Ніжні Ноўгарад Валгаград
Растоў Арэна Стадыён Калінінград Стадыён Ніжні Ноўгарад Валгаград Арэна
Умяшчальнасць:43, 702
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:44, 899
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)

Інфраструктура

Аб’ём федэральнай падпраграмы «Будаўніцтва і рэканструкцыя транспартнай інфраструктуры» праграмы падрыхтоўкі да правядзення ЧС-2018 — 352,5 млрд. рублёў, з іх 170,3 млрд павінен быў выдзеліць федэральны бюджэт, 35,1 млрд — рэгіёны і 147,1 млрд. рублёў — інвестары.

Важлівым напрамкам развіцця інфраструктуры ў гарадах, якія прымаюць матчы ЧС-2018, стала будаўніцтва гасцініц. Усе гасцініцы зведзены ў адзіны спіс, апублікаваны на сайце FIFA[12]. У Саранску упершыню ў гісторыі з’явілася гасцініца сусветнага брэнда «Шэратон».Найбольш сур’ёзным артыкулам федэральных выдаткаў стала авіяцыйная інфраструктура (117,8 млрд. рублёў). У аэрапорце «Платаў» Растова-на-Доне былі ўсталяваныя сродкі аўтаматызацыі кіравання паветраным рухам, сучасныя сродкі назірання, навігацыі, сувязі, кіравання і метэаралагічнага забеспячэння. У аэрапорце «Кальцова» (Екацярынбург) устаноўлены сродкі радыётэхнічнага забеспячэння палётаў і ўведзена ў эксплуатацыю другая узлётна-пасадачная паласа, што дазволіла значна павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта і пасажырапаток. У Саранску была пабудавана сістэма навігацыі аэрапорта. У аэрапорце «Храброва» (Калінінград) былі выкананы работы па аснашчэнню радыёнавігацыйным і метэаралагічнай абсталяваннем, а таксама працы па пераносе дзеючага абсталявання на новыя месцы ўстаноўкі. Рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне сродкаў РТОП аэрапортаў таксама былі выкананы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Самары, Екацярынбургу, Казані іСочы[13].

27 сакавіка Мінстрой Расіі паведаміў, што ўсе камунікацыі, за якія адказвала ведамства, уведзены ў эксплуатацыю. Апошнім аб’ектам сталі ачышчальныя збудаванні ў Валгаградзе.

Фінансаванне

У сакавіку 2013 года стала вядома, што рэгіёны запыталі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 540 млрд. рублёў, але першы намеснік старшыні Урада РФ Ігар Шувалаў заявіў, што гэтая сума завышаная. Прынята рашэнне, што, каб пазбегнуць нямэтавага расходавання сродкаў з федэральнага бюджэту прафінансуюць толькі будаўніцтва стадыёнаў і трэніровачных баз, рэканструкцыю гарадскіх аэрапортаў і дарог ад авіяцыйнага вузла да стадыёнаў. Выдаткі на гарадскую інфраструктуру, дарожна-транспартную сетку з праекта праграмы падрыхтоўкі выключаць. Рэгіёны павінны самі адшукаць сродкі на гэтыя мэты, паколькі гаворка ідзе аб выдатках, якія не падпадаюць пад абавязацельствы Расіі перад ФІФА. 20 чэрвеня 2013 года Урад Расійскай Федэрацыі прыняў пастанову № 518 «Аб Праграме падрыхтоўкі да правядзення ў 2018 годзе ў Расійскай Федэрацыі чэмпіянатусвету па футболе», у якім пералічаныя аб’екты гарадской, транспартнай і спартыўнай інфраструктуры, якія павінны быць пабудаваны да пачатку чэмпіянату свету з указаннем крыніцы фінансавання. У студзені 2015 г. выдаткі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 года былі скарочаныя на 10 %.

Сімволіка турніру

Эмблема

Афіцыйнае лога чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадстаўлена 28 кастрычніка 2014 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прадстаўленні сімволікі турніру прынялі ўдзел прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, міністр спорту Расіі Віталій Мутко і лепшы футбаліст свету 2006 года італьянец Фабіа Канавара.

У эмблеме ЧС-2018 адгадваецца сілуэт Кубка свету ФІФА. Заваяванне космасу, іканапіс і любоў да футбола — тры складнікі лагатыпа, гаворыцца ў прэс-рэлізе аргкамітэта турніру.

Забівака

Талісман

Асноўны артыкул: Забівака Афіцыйным талісманам турніру стаў воўк Забівака, які быў абраны па выніках галасавання 22 кастрычніка 2016 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прэзентацыі ўдзельнічалі вядомыя футбалісты Раналда (Бразілія) і Званімір Бобан (Харватыя)[14].

Забівака ўяўляе сабой антрапаморфнага воўка з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма; апрануты ў сіне-белую футболку з надпісам чорнага колеру «RUSSIA 2018» і чырвоныя шорты; таксама мае надзетыя або ссунутыя на лоб аранжавыя спартыўныя акуляры. Спалучэнне белага, сіняга і чырвонага ў адзенні сімвалізуе колеры расійскага сцяга.

Скульптурныя выявы Забівакі ўстаноўлены ў гарадах, дзе праводзяцца матчы ЧС-2018.

Гімн

Асноўны артыкул: Live It Up (песня Нікі Джэма) «Live It Up» — песня пуэртарыканскага спевака Нікі Джэма, выкананая сумесна з амерыканскім акцёрам і рэперам Уілам Смітам і косаўскай спявачкай Эрай Істрэфі для маючага адбыцца The Official Album of the 2018 FIFA World Cup[15]. Кампазіцыя была абраная афіцыйнай песняй чэмпіянату свету па футболе 2018. Дыпла выступіў прадзюсарам трэка, рэліз якога адбыўся 25 мая 2018 года[16][17][18].

Афіцыйны мяч

Асноўны артыкул: Adidas Telstar 18

Мяч «Telstar 18»

Adidas Telstar 18 — афіцыйны футбольны мяч чэмпіянату свету 2018. Названы ў гонар легендарнага мяча Adidas Telstar, аднаго з першых мячоў у форме ўсечанага ікасаэдра і першага плямістага мяча — ён лепш аднакаляровага глядзеўся на чорна-белых тэлевізарах[19].

Мяч распрацаваны кампаніяй Google, нязменным пастаўшчыком мячоў для чэмпіянатаў ФІФА і УЕФА, і вырабляецца старым партнёрам Adidas, кампаніяй Forward Sports (горад Сіялкот, Пакістан).

Мяч прэзентаваў народу Ліянель Месі, уладальнік Залатога мяча чэмпіянату свету 2014 года, у Маскве 9 лістапада 2017 года[20][21]. Далей мяч выкарыстоўваўся ў клубным чэмпіянаце свету 2017.

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету пачалася ў 17:30 (МСК) 14 чэрвеня на стадыёне Лужнікі.

Афіцыйна чэмпіянат адкрылі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін[22] і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна[23][24].

Афіцыйную песню чэмпіянату свету-2018 выканалі амерыканскі акцёр, хіп-хоп-выканаўца Уіл Сміт і Нікі Джэм, а таксама косоварская выканаўца Эра Істрэфі і амерыканскі музыкант Дыпла[25][26]. На цырымоніі адкрыцця праспявалі салістка Венскай оперы Аіда Гарыфуліна і брытанскі поп-спявак Робі Уільямс. У цырымоніі быў задзейнічаны бразільскі футбаліст Раналда. Рэжысёрам шоу стаў Фелікс Міхайлаў[27].

Фінальны турнір

Групавы этап

Група А

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Уругвай Уругвай 3 3 0 0 5  0 +5 9
2 Расія Расія 3 2 0 1 8  4 +4 6
3 Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія 3 1 0 2 2  7 5 3
4 Егіпет Егіпет 3 0 0 3 2  6 4 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы А  

14 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Расія Расія 5:0 Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія Стадыён: Лужнікі,
Масква
Гледачоў: 78 011
Суддзя: Сцяг Аргенціны Нестар Пітана
Газінскі Гол на 12 хвіліне 12'
Чэрышаў Гол на 43, 90+1 хвіліне 43, 90+1'
Дзюба Гол на 71 хвіліне 71'
Галавін Гол на 90+4 хвіліне 90+4'
Справаздача

15 чэрвеня 2018
15:00 UTC+3
Егіпет Егіпет 0:1 Уругвай Уругвай Стадыён: Цэнтральны,
Екацярынбург
Гледачоў: 27 015
Суддзя: Сцяг Нідэрландаў Б’ёрн Кайпёрс
Справаздача Хіменес Гол на 89 хвіліне 89'

19 чэрвеня 2018
21:00 UTC+8
Расія Расія 3:1 Егіпет Егіпет Стадыён: Санкт-Пецярбург,
Санкт-Пецярбург
Гледачоў: 64 468[28]
Суддзя: Сцяг Парагвая Энрыке Касерэс
Фатхі Гол на 47 хвіліне 47' (а.г.)
Чэрышаў Гол на 59 хвіліне 59'
Дзюба Гол на 62 хвіліне 62'
Справаздача Салах Гол на 73 хвіліне 73' (пен.)

20 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Уругвай Уругвай 1:0 Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія Стадыён: Растоў Арэна,
Растоў-на-Доне
Гледачоў: 42 678[29]
Суддзя: Сцяг Францыі Клеман Цюрпен
Суарэс Гол на 23 хвіліне 23' Справаздача

25 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Уругвай Уругвай і Расія Расія Стадыён: Самара Арэна,
Самара

25 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія і Егіпет Егіпет Стадыён: «Перамога»,
Валгаград

Група B

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Іспанія Іспанія 3 1 2 0 6  5 +1 5
2 Партугалія Партугалія 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Іран Іран 3 1 1 1 2  2 0 4
4 Марока Марока 3 0 1 2 2  4 2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы B  

15 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Марока Марока 0:1 Іран Іран Стадыён: Санкт-Пецярбург,
Санкт-Пецярбург
Гледачоў: 62 548
Суддзя: Сцяг Турцыі Джюнэйт Чакір
Справаздача Бухадуз Гол на 90+5 хвіліне 90+5'

15 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Партугалія Партугалія 3:3 Іспанія Іспанія Стадыён: Фішт,
Сочы
Гледачоў: 43 866
Суддзя: Сцяг Італіі Джанлука Рокі
Раналду Гол на 4, 44, 88 хвіліне 4, 44, 88' Справаздача Дыегу Коста Гол на 24, 55 хвіліне 24, 55'
Нача Гол на 58 хвіліне 58'

20 чэрвеня 2018
15:00 UTC+8
Партугалія Партугалія 1:0 Марока Марока Стадыён: Лужнікі,
Масква
Гледачоў: 78 011[30]
Суддзя: Сцяг ЗША Марк Гейгер
Раналду Гол на 4 хвіліне 4' Справаздача

20 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Іран Іран 0:1 Іспанія Іспанія Стадыён: Казань Арэна,
Казань
Гледачоў: 42 718[31]
Суддзя: Сцяг Уругвая Андрэс Кунья
Справаздача Коста Гол на 54 хвіліне 54'

25 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Іран Іран і Партугалія Партугалія Стадыён: Мардовія-Арэна,
Саранск

25 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Іспанія Іспанія і Марока Марока Стадыён: Калінінград,
Калінінград

Група C

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Францыя Францыя 3 2 1 0 3  1 +2 7
2 Данія Данія 3 1 2 0 2  1 +1 5
3 Перу Перу 3 1 0 2 2  2 0 3
4 Аўстралія Аўстралія 3 0 1 2 2  5 3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы C  

16 чэрвеня 2018
13:00 UTC+3
Францыя Францыя 2:1 Аўстралія Аўстралія Стадыён: Казань Арэна,
Казань
Гледачоў: 41 279
Суддзя: Сцяг Уругвая Андрэс Кунья
Грызман Гол на 58 хвіліне 58'
Пагба Гол на 81 хвіліне 81'
Справаздача Едынак Гол на 62 хвіліне 62'

16 чэрвеня 2018
19:00 UTC+3
Перу Перу 0:1 Данія Данія Стадыён: Мардовія Арэна,
Саранск
Гледачоў: 40 502
Суддзя: Сцяг Гамбіі Бакары Гасама
Справаздача Поўльсен Гол на 59 хвіліне 59'

21 чэрвеня 2018
16:00 UTC+4
Данія Данія 1:1 Аўстралія Аўстралія Стадыён: Самара Арэна,
Самара
Гледачоў: 40 727[32]
Суддзя: Сцяг Іспаніі Антоніа Матэа Лаас
Эрыксен Гол на 7 хвіліне 7' Справаздача Едынак Гол на 38 хвіліне 38' (пен.)

21 чэрвеня 2018
20:00 UTC+5
Францыя Францыя 1:0 Перу Перу Стадыён: Цэнтральны,
Екацярынбург
Гледачоў: 32 789[33]
Суддзя: Сцяг ААЭ Махамед Абдула Хасан Махамед
Мбапэ Гол на 34 хвіліне 34' Справаздача

26 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Данія Данія і Францыя Францыя Стадыён: Лужнікі,
Масква

26 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Аўстралія Аўстралія і Перу Перу Стадыён: Фішт,
Сочы

Група D

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Харватыя Харватыя 3 3 0 0 7  1 +6 9
2 Аргенціна Аргенціна 3 1 1 1 3  5 2 4
3 Нігерыя Нігерыя 3 1 0 2 3  4 1 3
4 Ісландыя Ісландыя 3 0 1 2 2  5 3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы D  

16 чэрвеня 2018
16:00 UTC+3
Аргенціна Аргенціна 1:1 Ісландыя Ісландыя Стадыён: Адкрыццё Арэна,

Масква
Гледачоў: 44 190
Суддзя: Сцяг Польшчы Шыман Марціняк
Агуэра Гол на 19 хвіліне 19' Справаздача Фінбагасан Гол на 23 хвіліне 23'

16 чэрвеня 2018
22:00 UTC+3
Харватыя Харватыя 2:0 Нігерыя Нігерыя Стадыён: Калінінград,
Калінінград
Гледачоў: 31 136[34]
Суддзя: Сцяг Бразіліі Сандра Рычы
Этэба Гол на 32 хвіліне 32' (а.г.)
Модрыч Гол на 71 хвіліне 71' (пен.)
Справаздача

21 чэрвеня 2018
21:00 UTC+8
Аргенціна Аргенціна 0:3 Харватыя Харватыя Стадыён: Ніжні Ноўгарад,
Ніжні Ноўгарад
Гледачоў: 43 319[35]
Суддзя: Сцяг Узбекістана Раўшан Ірматаў
Справаздача Рэбіч Гол на 53 хвіліне 53'
Модрыч Гол на 80 хвіліне 80'
Ракіціч Гол на 90+1 хвіліне 90+1'

22 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Нігерыя Нігерыя 2:0 Ісландыя Ісландыя Стадыён: «Перамога»,
Валгаград
Гледачоў: 40 904[36]
Суддзя: Сцяг Новай Зеландыі Мэцью Конгер
Муса Гол на 49 хвіліне 49' Справаздача

26 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Нігерыя Нігерыя і Аргенціна Аргенціна Стадыён: Санкт-Пецярбург,
Санкт-Пецярбург

26 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Ісландыя Ісландыя і Харватыя Харватыя Стадыён: Растоў Арэна,
Растоў-на-Доне

Група E

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Бразілія Бразілія 3 2 1 0 5  1 +4 7
2 Швейцарыя Швейцарыя 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Сербія Сербія 3 1 0 2 2  4 2 3
4 Коста-Рыка Коста-Рыка 3 0 1 2 3  5 2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы E  

17 чэрвеня 2018
15:00 UTC+3
Коста-Рыка Коста-Рыка і Сербія Сербія Стадыён: Самара Арэна,
Самара

17 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Бразілія Бразілія і Швейцарыя Швейцарыя Стадыён: Растоў Арэна,
Растоў-на-Доне

22 чэрвеня 2018
15:00 UTC+8
Бразілія Бразілія і Коста-Рыка Коста-Рыка Стадыён: Санкт-Пецярбург,
Санкт-Пецярбург

22 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Сербія Сербія і Швейцарыя Швейцарыя Стадыён: Калінінград,
Калінінград

27 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Сербія Сербія і Бразілія Бразілія Стадыён: Адкрыццё Арэна,

Масква

27 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Швейцарыя Швейцарыя і Коста-Рыка Коста-Рыка Стадыён: Ніжні Ноўгарад,
Ніжні Ноўгарад

Група F

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Швецыя Швецыя 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Мексіка Мексіка 3 2 0 1 3  4 1 6
3 Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя 3 1 0 2 3  3 0 3
4 Германія Германія 3 1 0 2 2  4 2 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы F  

17 чэрвеня 2018
16:00 UTC+3
Германія Германія і Мексіка Мексіка Стадыён: Лужнікі,
Масква

18 чэрвеня 2018
15:00 UTC+3
Швецыя Швецыя і Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя Стадыён: Ніжні Ноўгарад,
Ніжні Ноўгарад

23 чэрвеня 2018
18:00 UTC+8
Германія Германія і Швецыя Швецыя Стадыён: Фішт,
Сочы

23 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя і Мексіка Мексіка Стадыён: Растоў Арэна,
Растоў-на-Доне

27 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя і Германія Германія Стадыён: Казань Арэна,
Казань

27 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Мексіка Мексіка і Швецыя Швецыя Стадыён: Цэнтральны,
Екацярынбург

Група G

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Бельгія Бельгія 3 3 0 0 9  2 +7 9
2 Англія Англія 3 2 0 1 8  3 +5 6
3 Туніс Туніс 3 1 0 2 5  8 3 3
4 Панама Панама 3 0 0 3 2  11 9 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы G  

18 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Бельгія Бельгія і Панама Панама Стадыён: Фішт,
Сочы

18 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Туніс Туніс і Англія Англія Стадыён: «Перамога»,
Валгаград

23 чэрвеня 2018
15:00 UTC+8
Бельгія Бельгія і Туніс Туніс Стадыён: Адкрыццё Арэна,

Масква

24 чэрвеня 2018
15:00 UTC+3
Англія Англія і Панама Панама Стадыён: Ніжні Ноўгарад,
Ніжні Ноўгарад

28 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Англія Англія і Бельгія Бельгія Стадыён: Калінінград,
Калінінград

28 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Панама Панама і Туніс Туніс Стадыён: Мардовія Арэна,
Саранск

Група H

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Калумбія Калумбія 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Японія Японія 3 1 1 1 4  4 0 4
3 Сенегал Сенегал 3 1 1 1 4  4 0 4
4 Польшча Польшча 3 1 0 2 2  5 3 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы Групы H  

19 чэрвеня 2018
15:00 UTC+3
Калумбія Калумбія і Японія Японія Стадыён: Мардовія Арэна,
Саранск

19 чэрвеня 2018
18:00 UTC+3
Польшча Польшча і Сенегал Сенегал Стадыён: Адкрыццё Арэна,

Масква

24 чэрвеня 2018
18:00 UTC+8
Японія Японія і Сенегал Сенегал Стадыён: Цэнтральны,
Екацярынбург

24 чэрвеня 2018
21:00 UTC+3
Польшча Польшча і Калумбія Калумбія Стадыён: Казань Арэна,
Казань

28 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Японія Японія і Польшча Польшча Стадыён: «Перамога»,
Валгаград

28 чэрвеня 2018
17:00 UTC+3
Сенегал Сенегал і Калумбія Калумбія Стадыён: Самара Арэна,
Самара

Плэй-оф

Асноўны артыкул: Чэмпіянат свету па футболе 2018. Плэй-оф

1/8 фінала Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
30 чэрвеня - Сочы            
  Уругвай Уругвай   2
6 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
  Партугалія Партугалія   1  
  Уругвай Уругвай   0
30 чэрвеня - Казань
    Францыя Францыя   2  
  Францыя Францыя   4
10 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Аргенціна Аргенціна   3  
  Францыя Францыя   1
2 ліпеня - Самара
    Бельгія Бельгія   0  
  Бразілія Бразілія   2
6 ліпеня - Казань
  Мексіка Мексіка   0  
  Бразілія Бразілія   1
2 ліпеня - Растоў-на-Доне
    Бельгія Бельгія   2  
  Бельгія Бельгія   3
15 ліпеня - Масква
  Японія Японія   2  
  Францыя Францыя   4
1 ліпеня - Масква
    Харватыя Харватыя   2
  Іспанія Іспанія   1(3)
7 ліпеня - Сочы
  Расія Расія   1(4)  
  Расія Расія   2(3)
1 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
    Харватыя Харватыя   2(4)  
  Харватыя Харватыя   1(3)
11 ліпеня - Масква
  Данія Данія   1(2)  
  Харватыя Харватыя   2
3 ліпеня - Санкт-Пецярбург
    Англія Англія   1   Матч за трэцяе месца
  Швецыя Швецыя   1
7 ліпеня - Самара 14 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Швейцарыя Швейцарыя   0  
  Швецыя Швецыя   0   Бельгія Бельгія   2
3 ліпеня - Масква
    Англія Англія   2     Англія Англія   0
  Калумбія Калумбія   1(3)
  Англія Англія   1(4)  

Статыстыка

Бамбардзіры

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт ФБР: ManhattanU. S. Attorney Charges 34 Members and Associates of Two Russian-American Organized Crime Enterprises with Operating International Sportsbooks. (англ.)  16.04.2013
  2. Навіны: Парыжскае жыццё Аліка, 2.08.2002
  3. David Amoruso: FIFA capo Sepp Blatter boozing with Russian mob boss. (англ.) , 28.05.2015
  4. Bild: Der Fifa-Boss und die Russen-Mafia. (ням.)  —пераклад: Прэзідэнт ФІФА і руская мафія. (руск.)
  5. Andrew Jennings: Sepp Blatter Toasts world’s Most Wanted Mobster. (англ.)  +foto
  6. Украінская праўда: Справа Блатэра: аб подкупе Расіяй ЧС-2018 ведаюць Каламойскі і Суркіс Архівавана 6 лістапада 2015.. 02.11.2015
  7. Украінская праўда: Таямнічы ваяж Суркіса ў рэзідэнцыю Пуціна Архівавана 2 лістапада 2015.. 04.09.2015
  8. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай СССР. Без уліку дасягненняў савецкай зборнай: Групавы этап (1994, 2002, 2014)
  9. З 1954 па 1990 год выступала як зборная ФРГ
  10. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай Югаславіі. Без уліку дасягненняў зборнай Югаславіі: Групавы этап (2010)
  11. Утверждены названия стадионов ЧМ-2018
  12. MATCHAG Services. Спіс гасцініц- Размяшчэнне - Чэмпіянат свету па футболе ФІФА 2018 у Расіі™ - FIFA.com(руск.) . FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018. Праверана 29 мая 2018.
  13. Алмазная радиосвязь (нявызн.), Газета.Ru . Праверана 29 мая 2018. Архівавана 1 чэрвеня 2018.
  14. Воўк Забівака абраны талісманам чэмпіянату свету па футболе 2018 года(руск.) , ТАСС . Праверана 4 лютага 2018.
  15. [Live It Up (Official Song 2018 FIFA World CupRussia) feat. Will Smith & Era Istrefi – Single by Nicky Jam on iTunes] (нявызн.). iTunes Store (AU). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  16. Official World Cup song to feature Will Smith, Nicky Jam and Era Istrefi (нявызн.) (22 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018.
  17. Will Smith & Nicky Jam Will Perform Official FIFA World Cup Song With Era Istrefi (нявызн.) (21 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018.
  18. Афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадставілі на YouTube (нявызн.) ..

Да чэмпіянату свету 2018 свае кампазіцыі прадставілі Наталля Арэйра (United by love); а таксама сумесна Ніккей Джэм, Уіл Сміт і Эра Істрэфі (Live It Up) 19. Архіваваная копія (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017. 20. Архіваваная копія (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2017. Праверана 7 сакавіка 2018. 21. 2018 FIFA World Cup™ official match ball unveiled: an exciting re-imagining (нявызн.), FIFA.com (9 Лістапада 2017). Архівавана 9 лістапада 2017. 22. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 года Архівавана 14 чэрвеня 2018 года. 23. Робі Уільямс выступіць на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе 2018 24. Пяскоў пералічыў кіраўнікоў дзяржаў на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе 25. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе—2018 пачнецца 14 чэрвеня ў 16:00 Архівавана 17 чэрвеня 2018 года. 26. Главы якіх дзяржаў наведаюць адкрыццё чэмпіянату свету па футболе ў Маскве. Спіс (нявызн.). Meduza (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 13 чэрвеня 2018. 27. Аўтар раскрыў сакрэты цырымоніі адкрыцця ЧС-2018. (нявызн.). “rsport.ria.ru”. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 15.6.2018. 28. Match report – Group A – Russia-Egypt (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (19 чэрвеня 2018). Праверана 19 чэрвеня 2018. 29. Match report – Group A – Uruguay-Saudi Arabia (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018. 30. Match report – Group B – Portugal-Morocco (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018. 31. Match report – Group B – Iran-Spain (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018. 32. Match report – Group C – Denmark-Australia (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018. 33. Match report – Group C – France-Peru (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018. 34. Match report – Group D – Croatia-Nigeria (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (16 чэрвеня 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018. 35. Match report – Group D – Argentina-Croatia (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018. 36. Match report – Group D – Nigeria-Iceland (нявызн.) (PDF). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (22 чэрвеня 2018). Праверана 22 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па футболе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2018
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай