wd wp Пошук:

ФК Арсенал Лондан

«Арсенал» (англ.: Arsenal Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, размяшчаецца на поўначы Лондана. Выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе і з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Англіі. «Арсенал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 14 разоў выйграваў Кубак Англіі.

Клуб заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лондана. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайберы» (англ.: Highbury) ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайберы» быў дамашняй арэнай «Арсенала» да жніўня 2006 года, калі клуб пабудаваў новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».

Арсенал правеў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне англійскага футбола, у 1992 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікам англійскай Прэм’ер-лігі[2]. Таксама клуб з’яўляецца рэкардсменам па колькасці сезонаў, праведзеных запар у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Англіі, пачынаючы з 1919 года[3].

У 2014 годзе часопіс Forbes надрукаваў рэйтынг самых дарагіх футбольных каманд свету, у якім «Арсенал» заняў 5 радок. Кошт клуба склаў $1,33 млрд.[4]

Гісторыя

У 1886 годзе працаўнікі завода Каралеўскага арсенала Вулвіч заснавалі каманду, якую цяпер аматары футбола ведаюць пад назвай «Арсенал». Новы калектыў спачатку не меў ні спецыяльнай вопраткі, ні ўласнага поля, ні нават назвы. Першапачаткова каманда назвалася «Дыял Сквер» (англ.: Dial Square), у гонар зброевай майстэрні ў Вулвічы, дзе і працавала большасць гульцоў. 11 снежня 1886 года будучыя «кананіры» правялі свой першы матч, у якім здабылі пераканаўчую перамогу з лікам 6:0. Сапернікам быў «Істэрн Вондэрэрс», клуб, які, як і большасць тагачасных каманд, ужо адышоў у гісторыю[5].

Неўзабаве каманда была перайменавана ў «Каралеўскі Арсенал». Пасля прыняцця клубам прафесійнага статусу яго ізноў перайменавалі ў «Вулвіч Арсенал». Фанатам клуб быў вядомы як Woolwich Reds. «Вулвіч Арсенал» уступіў у Футбольную лігу ў 1893 годзе і стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клуб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасць клуба стала прычынай нізкай наведвальнасці матчаў, што стала прычынай фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве па вяртанні ў Другі дывізіён) клуб пераехаў на іншы бераг Тэмзы, каб заняць новую арэну — стадыён «Хайберы», размешчаны на поўначы Лондана. У выніку каманда адкінула частку «Вулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сезон 1919 года «Арсенал» скончыў на 5-м месцы, але, тым не менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён з-за фінансавых праблем «Тотэнхэма».

У 1925 годзе на пасаду галоўнага трэнера «Арсенала» быў прызначаны Герберт Чэпмен. Пад кіраўніцтвам Чэпмена ў 1924 годзе каманда «Хадэрсфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам звязаныя першыя поспехі «Арсенала». Яго рэвалюцыйныя тактыка і спосабы трэніроўкі, у спалучэнні з зорнымі ігракамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клубу стаць дамінуючым у 1930-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсенал» выйграў у Першым дывізіёне 5 разоў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Англіі, хоць Чэпмен і не ўбачыў усіх гэтых дасягненняў, бо памёр у 1934 годзе ад пнеўманіі.

Уласнікі і кіраўніцтва

Станам на 26 верасня 2018 года амерыканскі бізнесмен Стэн Кронке з’яўляецца аднаасобным уладальнікам клуба.

Станам на 2007 год «Arsenal FC» на 100 % належаў кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодалі:[6]

Астатнія акцыі абарочваюцца на спецыялізаванай біржы «PLUS Markets».

У жніўні 2007 года кампанія «Red and White Holding» абвясціла пра куплю ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцый «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Кампанія «Red and White Holding» належыць расійскаму мільянеру Алішэру Усманаву і яго партнёру Фархаду Мошыры ў роўных долях, па 50 %.[6]

19 верасня 2007 года стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» выкупіла яшчэ 6,5 % акцый «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасць сваіх акцый да 21 %[8]. Пазней, у верасні, гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцый, засяродзіўшы ў сваіх руках 23 % акцый[9]. Станам на 22 лютага 2008 года доля акцый Усманава складала ўжо 24,2 %[10]. А яшчэ праз год доля акцый Усманава перавысіла 25 %, што дазволіла яму, пры жаданні, накладаць вета на рашэнні сходу акцыянераў.[11]

У сакавіку 2009 года Стэн Кронке набыў частку акцый Дэні Фізмана і аўтаматычна стаў другім па памерах акцыянерам каманды. Аднак, ужо ў маі таго ж года ў СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні пра тое, што Стэн Кронке стаў найбуйнейшым акцыянерам «Арсенала». Ён набыў акцыі, якія належылі сям’і Кар, і тым самым давёў сваю долю да 28,3 %.[12] А ў красавіку 2011 года Кронке ужо меў 62,89 %.[13] Неабходна адзначыць, што Стэн Кронке, набываючы акцыі «Арсенала», пазбягаў сустрэч з прэсай і не спяшаўся раскрываць свае планы наконт каманды. З-за гэта новы ўласнік атрымаў ад фанатаў «кананіраў» мянушкі «маўчун» і «маўклівы Стэн».

У жніўні 2018 года Кронке выкупіў долю Алішэра Усманава[14].

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Англія Бр Эран Рамздэйл 1998
3 Шатландыя Аб Кіран Цірні 1997
4 Англія Аб Бен Уайт 1997
5 Гана ПА Томас Парці 1993
6 Бразілія Аб Габрыел 1997
7 Англія ПА Букаё Сака 2001
8 Нарвегія ПА Марцін Эдэгор Капітан каманды 1998
9 Бразілія Нап Габрыел Жэзус 1997
10 Англія ПА Іміл Сміт-Роу 2000
11 Бразілія Нап Габрыел Марцінелі 2001
12 Францыя Аб Вільям Саліба 2001
14 Англія Нап Эдзі Нкетыя 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Англія Аб Роб Холдынг 1995
17 Партугалія Аб Седрык Суарыш 1991
18 Японія Аб Такэхіро Томіясу 1998
21 Партугалія ПА Фабіу Віейра 2000
23 Бельгія ПА Альбер Самбі-Лаканга 1999
24 Англія ПА Рыс Нелсан 1999
25 Егіпет ПА Махамед Эль-Нені 1992
27 Бразілія Нап Маркіньюс 2003
30 Злучаныя Штаты Амерыкі Бр Мэт Цёрнер 1994
34 Швейцарыя ПА Граніт Джака 1992
35 Украіна Аб Аляксандр Зінчанка 1996

Тытулы

Нацыянальныя

¹ Разделены тытул

Міжнародныя

Ліга чэмпіёнаў УЕФА

Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА

Кубак ярмарак

Кубак УЕФА/Ліга Еўропы УЕФА

Суперкубак УЕФА

Найбольш значныя гульцы

   

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Premier League Handbook 2018–19 (нявызн.). Premier League (30 ліпеня 2018). Праверана 3 January 2019.
  2. http://www.soccerbase.com/tournaments/tournament.sd?comp_id=1
  3. http://www.arseweb.com/other/records.html
  4. Самые дорогие футбольные клубы мира-2014: рейтинг Forbes. 12.05.2014
  5. Б. Белтон «Первые „Канониры“. „Арсенал“ от Пламстеда до Хайбери», FC Arsenal.com, 2011. — 167 с.
  6. 1 2 Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007 (руск.)
  7. РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расійскі мільярдэр стаў саўладальнікам лонданскага „Арсенала“», 31 жніўня 2007. (руск.)
  8. Крампец Г. Усманаў блякуе клуб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасня 2007 (руск.)
  9. «Кампанія Усманава павялічыла сваю доля ва ўладанні „Арсеналам“ да 23 працэнтаў», 28 верасня 2007 (руск.)
  10. «Усманаў стаў найбуйным акцыянерам „Арсенала“», 22 лютага 2008 (руск.)
  11. Усманов стал крупнейшим акционером «Арсенала». 22 февраля 2008 года
  12. Kroenke raises stake in Arsenal, 1 May
  13. Венгер: «Средний возраст нашей команды 23 года». 16 апреля 2011
  14. Conn, David. Stan Kroenke’s £550m offer to buy outright ownership of Arsenal is accepted(англ.) . the Guardian (7 жніўня 2018).
  15. 1 2 Да 1992 года вышэйшым дывізіёнам англійскага футбола быў Першы дывізіён Футбольнай лігі; зараз ім з’яўляецца Прэм’ер-ліга. Другім дывізіёнам у іерархіі футбольных ліг Англіі да 1992 года быў Другі дывізіён, а зараз ім з’яўляецца Чэмпіянат Футбольнай лігі.
  16. Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009 (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1886 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Футбольныя клубы Лондана
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта