wd wp Пошук:

Ротэрдам

Ротэрдам (нідэрл.: Rotterdam, нідэрландскае вымаўленне (i)) — горад у Нідэрландах. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Маас у Паўночнае мора. Насельніцтва 600 тыс. жыхароў (1999).

Буйны транспартны вузел (жалезныя і шашэйныя дарогі); марскі (на Паўночным моры) і рачны (рака Маас) парты; аэрапорт. Цэнтр машынабудавання; музеі, тэатры (оперы і балета, драмы), бібліятэкі.

Гісторыя

На тэрыторыі сучаснага Ротэрдама паселішча вядома з 9 ст., у пісьмовых крыніцах — з 1282. 3 1340 горад. У 1572 захоплены і разрабаваны іспанцамі, далучыўся да паўстання Нідэрлавдаў супраць іспанскага панавання. Пасля адмены ў 1685 Нанцкага эдыкта ў Ротэрдаме перасялілася шмат французскіх пратэстантаў (гандляры і рамеснікі). У 17—18 ст. цэнтр гандлю (у асноўным з Францыяй і Англіяй), караблебудаўніцтва і сукнаробства. Пасля злучэння ў 1882 Ротэрдама каналам з Паўночным морам — адзін з найбуйнейшых партоў свету. У 2-ю сусветную вайну моцна пацярпеў ад нямецкіх бамбардзіровак.

Гаспадарка

Ротэрдам — найбуйны порт у Еўропе. З 2004 г. азіяцкія парты, такія як Сінгапур і Шанхай занялі лідыруючыя пазіцыі ў міры, адабраўшы пальму першынства ў Ротэрдама. Па дадзеных 2004 г. Ротэрдам з’яўляецца сёмым портам міру па колькасці апрацоўваных кантэйнераў (TEU).

Найбольш значным сектарам дзейнасці порта Ротэрдам з’яўляецца нафтахімічная прамысловасць і апрацоўка генеральных грузаў. Порт з’яўляецца найважным цэнтрам па апрацоўцы насыпных, наліўных, кантэйнерных і іншых грузаў як усярэдзіне Еўрапейскага кантынента, так і па ўсім міры. Акрамя марскога транспарта, з Ротэрдамам наладжана паведамленне з дапамогай аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога і авіятранспарту. З 2000 г. пачалося будаўніцтва хуткаснай грузавой чыгункі Betuweroute, якая злучае Ротэрдам з Германіяй. Рэкі Маас і Рэйн забяспечваюць паведамленне з унутранымі раёнамі кантынента. Ва ўсходняй частцы порта размешчаныя найбуйныя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Адукацыя і навука

Універсітэтт імя Эразма, Акадэмія мастацтваў, Нац. інстытут навігацыі і караблебудавання і інш.

Культура

Музеі: гістарычны, марскі, горада, этналогіі. Карцінная галерэя.

Горад прымаў дзіцячае Еўрабачанне 2007. Штогод у канцы студзеня ў горадзе праходзіць міжнародны кінафестываль.

Спорт

У Ротэрдаме грунтуюцца тры клубы выступоўцаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Нідэрландаў па футболу: Феенорд, Спарта і Эксельсіор.

Славутасці

Гатычныя цэрквы (15 ст.), у тл. царква Сінт-Лаўрэнскерк, дамы і ветраныя млыны (17—18 ст.).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Член партыі VVD
  2. А таксама 112,91 км² вады

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абшчыны правінцыі Паўднёвая Галандыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ротэрдам
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара