wd wp Пошук:

Зборная Літвы па футболе

Зборная Літвы па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай футбольнай арэне. Кіруючым органам зборнай выступае Літоўская футбольная федэрацыя. Каманда гуляла ў 1923—1940 гадах, у перыяд 1940—1990 была ў складзе зборнай СССР. Пасля 1990 года зноў гуляе самастойна.

Гісторыя

Першая рэспубліка (1923—1940)

Першы міжнародны матч зборная згуляла 24 чэрвеня 1923 ў Каўнасе са зборнай Эстоніі і прайграла ёй з лікам 0:5. Першы гол літоўцы забілі 16 жніўня 1924 года ў Каўнасе зборнай Латвіі, але прайгралі з лікам 2:4. З ёй жа ў Рызе літоўцы ўпершыню згулялі ўнічыю, 1 верасня 1928 года з тымі ж латышамі ў Каўнасе адстаялі хатнюю нічыю.

Першую перамогу літоўцы атрымалі ў Таліне 24 жніўня 1924 над зборнай Эстоніі з лікам 2:1, а 15 жніўня 1930 года з тым жа лікам абгулялі зноў эстонцаў у Каўнасе. Апошнюю гульню яны правялі ў Каўнасе супраць Латвіі 13 кастрычніка 1940 года і з цяжкасцю выйгралі з лікам 4:3.

Усяго было сыграна 3 адборачныя матчы на чэмпіянаты свету 1934 і 1938 гадоў, адзін матч алімпійскага турніру 1924 года, 21 матч Кубка Балтыкі і 44 таварыскія матчы. З 10 турніраў на Кубак Балтыкі зборная двойчы, у 1930 і 1935 гадах, выйгравала яго.

Літоўская ССР (1941—1989)

Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР, зборная была перафарміравана і стала зборнай Літоўскай ССР, якая мела ўнікальнае права выступаць асобнай камандай. Яна правяла ў савецкі час толькі дзве міжнародныя сустрэчы (абедзве ў Вільнюсе) супраць Кітая (23 ліпеня 1956 года, прайграла 0:1) і Лівіі (25 мая 1966, выйграла 6:0). Таксама ў 1948 і 1949 гадах выйграла Кубак Балтыкі, адыграла яшчэ 6 матчаў са зборнымі Латвійскай і Эстонскай ССР, а ў 1956 і 1979 гадах удзельнічала ў турнірах Спартакіяды народаў СССР.

Пасля 1990

Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе федэрацыя футбола краіны не была ўключана ў УЕФА і ФІФА. Свой першы таварыскі матч зборная згуляла 27 мая 1990 супраць таксама непрызнанай зборнай Грузіі. Матч адбыўся ў Тбілісі і скончыўся з лікам 2:2. Прызнаныя нацыянальныя федэрацыі не вырашаліся на матчы са зборнай Літвы, таму першы афіцыйны матч удалося правесці толькі 15 лістапада 1991 года. У Клайпедзе зборная гуляла ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі і адразу ж дамаглася поспеху з лікам 4:1.

Лепшыя вынікі ў адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы — 3 месца ў адборы на Еўра-1996 і чэмпіянат свету 1998.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах

Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры)

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
Сцяг Каралеўства Італія 1934Група 1210010—20
Сцяг Францыі 1938Група 8220023—90
Сцяг ЗША 1994Група 35122378—217
Сцяг Францыі 1998Група 831052311—817
Сцяг Паўднёвай Карэі Сцяг Японіі 2002Група 8580263—202
Сцяг Германіі 2006Група 75102448—910
Сцяг ПАР 2010Група 741040610—1112
Сцяг Бразіліі 2014Група G4103259—1111
Сцяг Расіі 2018Група F5101367—206

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры)

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
Сцяг Англіі 1996Група 431051413—1216
Сцяг Бельгіі Сцяг Нідэрландаў 2000Група 95103258—1611
Сцяг Партугаліі 2004Група 5483147—1110
Сцяг Аўстрыі Сцяг Швейцарыі 2008Група В51251611—1316
Сцяг Польшчы Сцяг Украіны 2012Група I481254—135
Сцяг Францыі 2016Група E5103167—1810

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Літвы па футболе