wd wp Пошук:

Дэніс Бергкамп

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дэ́ніс Ні́калас Мары́я Бергка́мп (нідэрл.: Dennis Nicolaas Maria Bergkamp, [ˈdɛnɪs ˈbɛrχkɑmp]; нарадзіўся 10 мая 1969, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст, пазней футбольны трэнер. Спачатку гуляў на пазіцыі паўабаронцы, але потым стаў гуляць асноўнага нападніка, потым перакваліфікоўваўся ў адцягненага форварда. Былы галандскі футбаліст Ян Мюлдэр сказаў, што Дэніс «самы тэхнічны галандзец» у гісторыі[4]. Яго былы партнёр Цьеры Анры сказаў, што Бергкамп — «нападнік мары»[5].

Дэніс дэбютаваў за «Аякс» у 1986 годзе. У 1993 годзе ён перайшоў у «Інтэр». Там Бергкамп прабыў усяго 2 сезоны, а потым перайшоў у «Арсенал», у якім некалькі раз стаў чэмпіёнам Англіі і выйграваў кубак гэтай краіны. У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 1990 годзе і гуляў у ёй 10 гадоў. Ён застаецца трэцім па колькасці галоў за нацыянальную зборную. Прафесійную кар’еру завяршыў у 2006 годзе.

Бергкамп быў улучаны ў спіс 125 лепшых ігракоў, створаны Пеле. Таксама ён лічыцца адным з лепшых ігракоў у гісторыі чэмпіянату Англіі. У 2007 годзе Бергкамп быў улучаны ў Залу славы англійскага футбола(руск.) бел., стаўшы такім чынам першым і пакуль што адзіным нідэрландскім футбалістам, які ганараваўся такога.

Раннія гады

Бергкамп нарадзіўся ў Амстэрдаме. Ён быў наймалодшым з 4 дзяцей[6][7]. Рос у рабочым прыгарадзе Амстэрдама ў сям’і сярэдняга класа[7]. Яго бацька быў электрыкам, а таксама гуляў у аматарскіх лігах[8]. Бергкамп названы ў гонар Дэніса Лоу(руск.) бел.[8]. Дадатковая літара «Н» з’явілася з-за падабенства вымаўлення імя Denis з жаночым імем Denise[9]. Бергкамп быў выхаваны як каталік і часта ў дзяцінстве хадзіў з сям’ёй у царкву[10]. У 12 гадоў Дэніса заўважыў «Аякс» і ён стаў трэнавацца ў яго акадэміі[11], да гэтага, ён выступаў за каманду «Вілскрахт/СНЛ»[12] і нават гуляў супраць сваёй будучай каманды[13].

Кар’ера футбаліста

«Аякс»

Бергкамп у «Аяксе».

Бергкамп быў выхаваны ў моладзевай сістэме «Аякса» і пачаў свае выступы за клуб у 17 гадоў[7]. Трэнер клуба Ёхан Кройф упершыню паставіў яго ў склад 14 снежня 1986 года ў матчы супраць «Роды»(бел. (тар.)) бел.. Гульня скончылася з рахункам 2:0 на карысць «Аякса»[14]. Бергкамп забіў свой першы гол за клуб 22 лютага 1987 года ў матчы супраць «Харлема»(руск.) бел.. «Аякс» выйграў 6:0[15]. Ён згуляў 23 матчы ў сезоне 1986/1987. Таксама ў тым сезоне Бергкамп дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць «Мальмё» ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў[7]. «Аякс» выйграў гэты турнір, перамогшы ў фінале «Лакаматыў»(руск.) бел. з Лейпцыга[16].

У наступных сезонах Бергкамп зацвердзіўся ў якасці іграка асноўнага складу. З 1989 па 1992 год «Аякс» выйграў 4 тытулы. Бергкамп забіў 29 галоў у 36 гульнях у сезоне 1990/1991. У 1992 годзе «Аякс» выйграў Кубак УЕФА(руск.) бел., перамогшы ў фінале «Тарына». Потым — кубак краіны(руск.) бел., перамогшы ў фінале «Херэнвен»(бел. (тар.)) бел.[17][18]. Бергкамп быў найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Нідэрландаў з 1991 па 1993 год, а таксама атрымліваў званне лепшага іграка года ў 1992 і 1993 гадах[19]. За всю карьеру в «Аяксе» он забил 122 гола в 239 матчах.

«Інтэр»

Бергкамп быў запатрабаваны на трансферным рынку. Трэнер «Аякса» Кройф параіў яму не выступаць за «Рэал Мадрыд», адну з зацікаўленых у ім камандаў[20]. Бергкамп хацеў гуляць у Італіі[21]. Ён лічыў Серыю А лепшай лігай свету і хацеў перайсці ў «Ювентус» ці «Інтэрнацыянале». 16 лютага 1993 года апошнія пагадзіліся купіць Бергкампа за 7,1 мільёнаў фунтаў[22].

Бергкамп дэбютаваў за «Інтэр» у матчы супраць «Рэджыны»(руск.) бел. 29 жніўня 1993 года[23], а забіў свой першы гол за клуб у гульні супраць «Крэманезэ»(англ.) бел. ў верасні 1993 года. Але яму было складана гуляць супраць італьянскіх абаронцаў, і ён забіў толькі 7 галоў у лізе. Гэта таксама было злучана з тым, што ў яго не было высакакласнага партнёра па атацы. Ён гуляў з Рубенам Сосай(руск.) бел. і Сальваторэ Скілачы(руск.) бел.[24]. У лютым 1994 года клуб звольніў трэнера Асвальда Баньёлі. Яго замяніў Джамп’ера Марыні[25]. «Інтэр» фінішаваў 13-м у серыі А, але выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Зальцбург»[26]. Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва, а таксама аформіў хэт-трык у матчы супраць бухарэсцкага «Рапіда»(бел. (тар.)) бел.[27].

З пачаткам новага сезона кіраўніцтва «Інтэра» прызначыла новага трэнера, Атавіа Б’янкі(руск.) бел.. Бергкамп правёў сезон млява, галоўным чынам з-за чэмпіянату свету 1994 года. Яму атрымалася забіць пяць галоў у 26 матчах. Таксама ў яго склаліся дрэнныя адносіны з заўзятарамі[28]. Некаторыя італьянскія газеты таксама адзначалі яго дрэнную гульню. «Інтэр» скончыў сезон на шостым месцы ў лізе. Клуб не здолеў адстаяць Кубак УЕФА, «Інтэр» выбыў у першым раўндзе. У лютым 1995 года клуб купіў італьянскі бізнесмен Масіма Мараці, які нацэліўся на абнаўленне складу[29]. З-за куплі Маўрыцыа Ганца(руск.) бел. Бергкамп страціў месца ў складзе і захацеў пайсці[30].

«Арсенал»

Бергкамп у складзе «Арсенала».

У чэрвені 1995 года «Арсенал» набыў Бергкампа за 7,5 мільёнаў фунтаў[31]. Ён стаў першым іграком, падпісаным трэнерам Брусам Рыяхам(руск.) бел.[31]. Ён дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Мідлсбра». Бергкамп доўга адаптаваўся ў Англіі і забіў свой першы гол толькі пасля 6 матчаў[32]. Гэта адбылося 23 верасня 1995 года ў матчы супраць «Саўтгемптана»[33]. За свой першы сезон у Англіі ён згуляў 33 матчы, забіўшы 11 галоў, і дапамог «Арсеналу» выйсці ў Кубак УЕФА[34].

Прызначэнне Арсена Венгера на пост трэнера «Арсенала» ў верасні 1996 года стала паваротным момантам у кар’еры Бергкампа[35]. Венгер выкарыстоўваў Бергкампа ў якасці цэнтральнага нападніка[36]. У тым сезоне Дэніс аддаў 13 галявых перадач. 24 лістапада Бергкамп забіў пераможны гол у браму «Тотэнхэма»[37]. 11 студзеня ў матчы супраць «Сандэрленда» Бергкамп атрымаў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры[38]. «Арсенал» скончыў сезон на 3-м месцы[39].

У наступным сезоне Бергкамп дапамог «Арсеналу» выйграць чэмпіянат і кубак, нягледзячы на тое, што галоўным фаварытам быў «Манчэстэр Юнайтэд»[40][41]. Ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 22 галамі. У матчы супраць «Лестэр Сіці» ў пачатку сезона ён аформіў свой першы хэт-трык за «Арсенал»[42]. Трэці гол у тым матчы Бергкамп назваў самым прыгожым голам за «Арсенал»[43]. Трэнер «Лестэра» Марцін О’Ніл назваў гэты хэт-трык «лепшым хэт-трыкам, які ён бачыў»[44]. У чвэрцьфінале кубка Англіі супраць «Вест Хэм Юнайтэд» Бергкамп быў выдалены і прапусціў тры матчы з-за дыскваліфікацыі[45]. 29 красавіка 1998 года ён атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па сканчэнню сезона ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату паводле версіі ПФА(руск.) бел. і АФЖ(руск.) бел.[46].

У сезоне 1998/1999 «Арсенал» не змог абараніць чэмпіёнства, прайграўшы ў апошнім туры будучаму пераможцу першасці «Манчэстэр Юнайтэд». У кубку Англіі «Арсенал» таксама прайграў у паўфінале «чырвоным д’яблам»[47]. Бергкамп забіў 16 галоў. У кубку Англіі Беркгамп біў пенальці ў кампенсаваны час у паўфінале, але яго ўдар парыраваў Петэр Шмейхель. У другім экстра-тайме Раян Гігз забіў пераможны гол[47][48][49].

Сезон 1999/2000 выклікаў расчараванне ў заўзятараў: клуб заняў 2-е месца ў чэмпіянаце і прайграў у фінале кубка УЕФА «Галатасараю» ў серыі пенальці[50]. У міжсезоннасць з «Арсенала» пайшлі Марк Овермарс(англ.) бел. і Эмануэль Пеці[51]. У 2000 годзе Бергкамп падоўжыў кантракт з «Арсеналам»[52]. Нягледзячы на тое, што «Арсенал» купіў некалькіх кваліфікаваных ігракоў, у сезоне 2000/2001 клуб таксама заняў 2-е месца[53]. Пасля з’яўлення Цьеры Анры і Сільвена Вільтора(англ.) бел. Бергкамп перастаў пастаянна з’яўляцца ў асноўным складзе[54].

Вы не можаце вінаваціць нікога і абаронцаў за гэты гол. Вы проста павінны прызнаць, што Бергкамп дзеяў хораша
Бобі Робсан(руск.) бел. пра гол Бергкампа ў браму «Ньюкасла»[55]

У сезоне 2001/2002 «Арсенал» зрабіў залаты дубль. У чэмпіянаце ён у перадапошнім туры перайграў «Манчэстэр Юнайтэд», а ў фінале Кубка Англіі выйграў у «Чэлсі»[56]. Бергкамп згуляў 33 матчы і забіў 15 галоў. 27 студзеня 2002 года ў чацвёртым раўндзе кубка ён атрымаў чырвоную картку[57] і быў дыскваліфікаваны на тры матчы (два ў лізе і адзін у кубку)[58]. Бергкамп апеляваў адносна гэтага рашэння, але беспаспяхова[59]. Ён выйшаў на поле толькі 3 сакавіка 2002 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». У пачатку матча ён забіў прыгожы гол. Венгер назваў той гол неверагодным[60], дадаўшы: «Гэта быў не толькі прыгожы, але і важны гол»[60]. Пад канец сезона ён утварыў звязку з Фрэдзі Юнгбергам(руск.) бел.[61].

4 студзеня 2003 года ў кубку Англіі ён забіў свой соты гол за «Арсенал»[62][63]. У тым сезоне клубу не атрымалася захаваць чэмпіёнскі тытул, хоць у сакавіку ў яго быў адрыў ад пераследніка ў 8 ачкоў[64]. Ты не менш яны выйгралі кубак Англіі, перамогшы ў фінале «Саўтгемптан»[65]. 20 ліпеня 2003 года Бергкамп падоўжыў кантракт на год[66]. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул і больш таго, стаў першай камандай за больш за 100 гадоў, якая прайшла ўвесь турнір без паражэнняў. У апошнім матчы сезона супраць «Лестэр Сіці» Бергкамп аддаў галявы пас на Патрыка Віейра, той абыйшоў брамніка і забіў пераможны гол[67], матч скончыўся з лікам 2:1. Тая каманда была названа непераможнай[67]. Але ў Еўропе «Арсенал» не змог дамагчыся поспеху. Каманда прайграла ў 1/4 фіналу «Чэлсі»[68], нягледзячы на тое, што перад гэтым каманды тройчы сустракаліся ва ўнутраных спаборніцтвах, і пераможцам нязменна заставаўся «Арсенал». Пад канец сезона «Арсенал» падоўжыў кантракт з Бергкампам[69].

У сезоне 2004/2005 Бергкамп згуляў у 29 матчах «Арсенала». Каманда заняла другое месца, адстаўшы ад «Чэлсі» на 12 ачкоў. 22 жніўня 2004 года ў матчы супраць «Мідлсбра» Бергкамп выйшаў на поле ў якасці капітана[70]. 19 лютага 2005 у матчы кубка Англіі супраць «Шэфілд Юнайтэд» яму паказалі непасрэдную чырвоную картку[71]. З-за гэтага ён прапусціў тры матчы ў чэмпіянаце[72]. У апошнім матчы сезона супраць «Эвертана» Бергкамп стаў іграком матча[73]. Заўзятары хацелі, каб Бергкамп падоўжыў кантракт на год[74]. Пасля фінальнага матча кубка Англіі, у якім у серыі пенальці «Арсенал» перамог «Манчэстэр Юнайтэд», ён падоўжыў кантракт[75].

У апошнім сезоне Бергкампа «Арсенал» заняў 4-е месца[76]. У матчы першага тура Лігі чэмпіёнаў ён забіў гол, выйдучы на замену[77]. Паядынак супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», які адбыўся 15 красавіка 2006, быў прысвечаны Бергкампу[78]. Фанатам, якія прышлі на «Хайберы»(бел. (тар.)) бел., падарылі футболкі Бергкампа[78]. У другім тайме ён выйшаў на замену і на 89-й хвіліне забіў гол — апошні ў кар’еры[79]. 7 мая Дэніс узяў удзел у таварыскім футбольным матчы, згуляным на «Хайберы»[76], гэта гульня стала апошняй у яго кар’еры. Бергкамп застаўся на лаўцы запасных у фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны»[80].

22 ліпеня 2006 года Бергкамп згуляў свой развітальны матч, у якім «Арсенал» сустракаўся з яго былым клубам, «Аяксам». Старт матча даў розыгрыш мяча з удзелам Бергкампа, яго бацькі і сына. У першым тайме гулялі дзейныя ігракі клубаў (на баку «Аякса» ўзяў удзел будучы капітан «Арсенала» Томас Вермален), а ў другім — іх легенды. Прыкладам, за «Арсенал»: Райт(руск.) бел., Віейра, Овермарс, Пеці і Дэвід Сімэн(руск.) бел., а за «Аякс»: Марка ван Бастэн, Дані Блінд(руск.) бел., Ёхан Кройф, Франк(руск.) бел. і Рональд(руск.) бел. дэ Буры. «Арсенал» выйграў матч з рахункам 2:1 дзякуючы галам Анры і Нванква Кану(руск.) бел.. Клас-Ян Хюнтэлар, які забіў першы гол у матчы, стаў першым іграком, які забіў на новым стадыёне «Арсенала» «Эмірэйтс»[81].

Нацыянальная зборная

Моладзевая

Кар’ера ў моладзевай зборнай у Бергкампа працягвалася ўсяго 1 год. Ён дэбютаваў у матчы супраць моладзевай зборнай СССР(руск.) бел. 21 сакавіка 1989 года. Матч скончыўся з рахункам 1:0 у карысць СССР[82]. У кваліфікацыі да Еўра-1990 ён згуляў свой апошні матч за «маладзёжку» супраць зборнай Ісландыі(англ.) бел., Нідэрланды прайгралі з рахункам 3:2. У сваёй групе каманда Бергкампа заняла трэцяе месца, усяго на адно ачко абыйдучы Фінляндыю(англ.) бел., групу выйграла зборная ФРГ(англ.) бел..

Асноўная

Бергкамп перад матчам Еўра-1996 супраць Шатландыі.
Бергкамп размінаецца.

Бергкамп дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў у матчы супраць Італіі 26 верасня 1990 года, калі ён выйшаў на замену замест Франка дэ Бура[83]. Ён забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Грэцыі 21 лістапада 1990 года[84]. Бергкамп паехаў са зборнай на Еўра-1992, дзе забіў тры галы і стаў найлепшым бамбардзірам. Зборная Нідэрландаў выляцела ў паўфінале, прайграўшы будучым пераможцам турніру Даніі[85]. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1994 года Бергкамп забіў 5 галоў і быў улучаны ў склад на фінальную частку турніру. На групавой стадыі мундыяля ён забіў гол у браму зборнай Марока, а таксама ў 1/8 фіналу — Ірландыі. У 1/4 фіналу ён забіў свой трэці гол на турніры Бразіліі, але каманда прайграла з лікам 2:3[86]. На Еўра-1996 Бергкамп забіў адзін гол у браму каманды Швейцарыі падчас групавога этапу, а таксама аддаў галявую перадачу на Патрыка Клюйверта(руск.) бел. ў матчы супраць Англіі[87][88]. Зборная Нідэрландаў выляцела ў 1/4 фіналу, прайграўшы па пенальці зборнай Францыі[89].

9 лістапада 1996 года ў матчы супраць Уэльса Бергкамп аформіў свой першы хет-трык за зборную[90]. Нідэрланды занялі першае месца ў сваёй групе і выйшлі на мундыяль 1998 года. Дэніс забіў тры галы за турнір, у тым ліку адзін з самых прыгожых галоў чэмпіянату ў матчы супраць Аргенціны; Франк дэ Бур зрабіў на яго доўгую перадачу, ён двума дотыкамі абгуляў Раберта Аялу(руск.) бел. і прыцэльна ўдарыў у дальні вугал[91]. Гэты гол Бергкамп ахрысціў як «лепшы ў кар’еры»[92]. Таксама гэты мяч дазволіў яму абагнаць Фаса Вілкеса(англ.) бел. па колькасці галоў за зборную[93]. У паўфінале Нідэрланды прайгралі па пенальці зборнай Бразіліі[21][94]. Бергкамп увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату свету[95].

9 кастрычніка 1999 года ў матчы супраць Бразіліі Бергкамп забіў свой апошні гол за зборную[96]. Паколькі Нідэрланды былі краінай-гаспадыняй Еўра-2000, ім не трэба было праходзіць кваліфікацыю і яны лічыліся галоўнымі фаварытамі[97]. У паўфінале галандцы прайгралі Італіі[98]. Пасля паразы Бергкамп абвясціў пра свой сыход са зборнай, вырашыўшы засяродзіцца на сваёй клубнай кар’еры[99]. У чэрвені 2003 года Патрык Клюйверт абагнаў Бергкампа ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай за ўсю гісторыю нацыянальнай каманды[100].

Матчы Бергкампа за моладзевую зборную Нідэрландаў

Матчы Бергкампа за зборную Нідэрландаў

Трэнерская кар’ера

Пасля сыходу з футбола Бергкамп настойваў, што не будзе трэнерам. Ён адхіліў прапанову «Арсенала» стаць іх скаўтам, сказаўшы, што ён хоча больш часу праводзіць з сям’ёй[101]. Тым не менш Бергкамп прайшоў курс трэнерскай падрыхтоўкі для былых нідэрландскіх футбалістаў[102][103]. Паколькі Бергкамп панічна баяўся лётаць на самалёце, яму дазволілі навучацца пад кіраўніцтвам Арсена Венгера замест таго, каб наведваць урокі ў Зейсце[104]. Пасля завяршэння гэтых курсаў ён стаў памагатым Ёхана Нескенса у другой зборнай Нідэрландаў[105]. Бергкамп вярнуўся ў «Аякс», каб трэнаваць дзіцячыя і юніёрскія каманды. Пасля прызначэння Франка дэ Бура на пост галоўнага трэнера «аяксідаў» Бергкамп стаў памагатым трэнера юнацкай каманды[106].

У жніўні 2011 года Бергкамп стаў асістэнтам дэ Бура[107].

Статыстыка выступаў

Клубная статыстыка

Клуб Сезон Ліга Кубак Еўракубкі Усяго
Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
Сцяг Нідэрландаў Аякс 1986/1987(руск.) бел. 1425040232
1987/1988(руск.) бел. 2551061326
1988/1989(руск.) бел. 301333103416
1989/1990(руск.) бел. 2582110289
1990/1991(руск.) бел. 332531--3629
1991/1992(руск.) бел. 3024301164430
1992/1993(руск.) бел. 282644834033
Усяго 1851032193110237122
Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 1993/1994(руск.) бел. 3181391185525
1994/1995(руск.) бел. 2133121265
Усяго 521116101398130
Сцяг Англіі Арсенал 1995/1996(руск.) бел. 331185--4116
1996/1997(руск.) бел. 291242103414
1997/1998(руск.) бел. 2816115114022
1998/1999(руск.) бел. 291283314016
1999/2000(руск.) бел. 286001143910
2000/2001(руск.) бел. 2535151355
2001/2002(руск.) бел. 33962734614
2002/2003(руск.) бел. 2947152417
2003/2004(руск.) бел. 2844160385
2004/2005(руск.) бел. 2985040388
2005/2006(руск.) бел. 2423041313
Усяго 3128761204713425120
Усяго за кар’еру 55220198399132741272

Выступы за зборную

Зборная Год Адборачныя матчы ЧЕ Фінальныя матчы ЧЕ Адборачныя матчы ЧС Фінальныя матчы ЧС Таварыскія матчы Усяго
Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
Нідэрланды 1990 3 3 - - - - - - 1 0 4 1
1991 4 1 - - - - - - 1 1 5 2
1992 - - 4 3 2 1 - - 5 3 10 7
1993 - - - - 6 4 - - 2 1 8 4
1994 1 0 - - - - 5 3 5 3 11 6
1995 4 1 - - - - - - 1 0 5 1
1996 - - 4 1 2 4 - - 4 1 8 2
1997 - - - - 4 3 - - 1 1 5 4
1998 - - - - - - 7 3 2 0 9 3
1999 - - - - - - - - 5 1 6 1
2000 - - 5 0 - - - - 3 0 8 0
Усяго за кар’еру 115134141212630117937

Асабісае жыццё

Статуя Дэніса Бергкампа перад стадыёнам «Эмірэйтс».

Бергкамп жанаты з Хенрытай Розендаль. Яны пажаніліся 16 чэрвеня 1993 года[108][109]. У пары чацвёра дзяцей: Эстэль Дэбора, Дэніс Мітчэл, Ясмін Наомі і Шафран Рыта[109][110][111]. Яго пляменнік Роланд Бергкамп(руск.) бел. у наш час гуляе за «Спарту»(руск.) бел.[112]. Падчас гульні за «Арсенал» Бергкамп навучаўся ва ўніверсітэце Бата машынабудаванню і атрымаў статус бакалаўра[113].

Яго лепшы сябар — Марк Овермарс, з якім ён гуляў у «Арсенале». Часам Марка нават крытыкавалі за тое, што ён увесь час пасуе толькі на Бергкампа[114].

Аэрафобія

Мянушка «Нелятучы галандзец» Бергкамп атрымаў з-за боязі лётаць. У 1989 годзе ў авіякатастрофе(англ.) бел. загінуў блізкі сябар Бергкампа Вірджэл Юманкхан. Сам Дэніс толькі выпадкова не аказаўся на гэтым рэйсе. Хоць ён не адчуваў дыскамфорту ад знаходжання на борце самалёта, усё змянілася ў 1994 годзе, калі зборная Нідэрландаў ляцела ў ЗША для таго, каб узяць удзел у чэмпіянаце свету. Журналіст, які ляцеў разам з камандай, пажартаваў, што ў яго ў торбе бомба[115], Бергкамп адмовіўся лётаць на самалётах[116], яму надавалася псіхалагічная дапамога.

" У мяне ёсць гэта праблема, і я павінен жыць з гэтым. Я не магу нічога з гэтым зрабіць, праблема ў псіхалогіі, і я не магу гэта вытлумачыць. Я не лётаў на самалёце цягам двух гадоў. Футбольная федэрацыя Нідэрландаў і «Арсенал» з разуменнем ставіцца да гэтага. Мне патрэбна псіхалагічная дапамога. Я не магу лётаць. У мяне паніка. Яна пачынаецца яшчэ за дзень да лёту.[116] "

З-за гэтага «Арсенал» і зборная Нідэрландаў часта на выязных матчах абыходзіліся без яго. У некаторых выпадках Бергкамп падарожнічаў на аўтамабілі ці аўтобусе, але моцна стамляўся ў дарозе[115]. У лютым 2001 перад матчам з ліёнскім «Алімпікам» Арсен Венгер прызнаў, што вандраванні Бергкампа на цягніку і машыне выклікаюць яго турботу з-за таго негатыўнага эфекту, які яны аказваюць[117].

Стыль гульні

У акадэміі «Аякса» Бергкамп выхоўваўся ў духу татальнага футбола(англ.) бел.. Там ён паспеў паспрабаваць сябе на ўсіх пазіцыях, апроч брамніка, і за кошт гэтага Бергкамп навучыўся лепш праходзіць абаронцаў[7]. У гэтай акадэміі ўсе ўзроставыя групы гулялі па схеме 4-3-3, якая дазваляла ігракам бязбольна змяняць пазіцыю на больш атакоўную. Напачатку кар’еры ён тры гады гуляў на правым флангу, перш чым перайсці ў цэнтр нападу. У «Інтэры» ён гуляў цэнтральнага нападніка, але не змог наладзіць адносіны з партнёрам Рубенам Сосай і пазней зваў яго эгаістам[7]. Калі Бергкамп далучыўся да «Арсенала», ён стаў гуляць у звязку з Іянам Райтам, а пазней з Нікаля Анелька і Цьеры Анры. Прыход Овермарса ў якасці асістэнта дапамог яму ў сезоне 1997/1998 забіць 7 галоў у 7 матчах[118]. Гэтак жа было з Фрэдзі Юнбергам у сезоне 2001/2002[61].

На працягу гульнявой кар’еры Бергкампа звалі «несумленным» і «брудным» іграком, хоць яго трэнер Арсен Венгер аспрэчваў гэта[119][120][121]. У інтэрв’ю «The Times» у 2004 годзе ён сказаў, што ў футболе трэба быць псіхалагічна вытрыманым і не весціся на грубіянства і правакацыі з боку саперніка, дадзены ўрок Дэніс засвоіў падчас выступу за «Інтэр»[7]. Пра сваю агрэсію Бергкамп казаў, што яна выходзіць з расчаравання[7].

" Бергкамп мае патрэбу ў мінімальнай колькасці дотыкаў, каб забіць. Часам яму трэба толькі адзін, калі іншым трэба два ці тры.[122]
Арсен Венгер
"

Дасягненні

Камандныя

Сцяг Нідэрландаў «Аякс»

Сцяг Італіі «Інтэрнацыянале»

Сцяг Англіі «Арсенал»

Асабістыя

Бергкамп атрымаў шмат узнагарод падчас сваёй гульнявой кар’еры. Ён двойчы фінішаваў на трэцім месцы ў конкурсе Ігрок года ФІФА і быў занесены Пеле ў спіс ФІФА 100[123]. У 1991 і 1992 гадах Бергкамп быў найлепшым іграком чэмпіянату Нідэрландаў, а таксама з сезона 1990/1991 па сезон 1992/1993 быў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 1997/1998 ён быў названы футбалістам года паводле версіі як ПФА, так і АФЖ, і ўвайшоў у каманду года[124]. У зборнай Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам Еўра-1992 і быў занесены ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету 1998 года.

У красавіку 2007 года Бергкамп быў занесены ў залу славы англійскага футбола[125], а таксама быў на другім месцы ў спісе лепшых ігракоў «Арсенала» за ўсю гісторыю[126]. У 2013 годзе ў гонар Дэніса была ўзведзена статуя[127]. Вось поўны спіс яго ўзнагарод:

Трэнерскія

У якасці асістэнта галоўнага трэнера

Сцяг Нідэрландаў «Аякс»

Заўвагі

  1. Hugman, p. 57
  2. Dennis Bergkamp // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. DENNIS BERGKAMP // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Kuper, Simon. No more walking in a ‘Burgcamp’ Wonderland (нявызн.) (28 April 2006). Праверана 29 April 2012.
  5. Coleman, Nick. There was only one Dennis Bergkamp (нявызн.) (22 July 2006). Праверана 13 December 2011.
  6. Maas, J.G.. Op een mooie zondagmorgen(гал.) , Geuzenmiddenmeer (22 August 2006). Праверана 28 April 2012.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lovejoy, Joe. The Big Interview: Dennis Bergkamp (нявызн.) (14 November 2004). Праверана 28 April 2012. Архівавана 3 сакавіка 2016.
  8. 1 2 Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he’s still producing masterpieces (нявызн.) (8 March 2002). Праверана 28 April 2012.(недаступная спасылка)
  9. Dennis Bergkamp factfile (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ). Sporting Life (19 снежня 2002). Праверана 28 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  10. Harris, Harry. Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he’s still producing masterpieces (нявызн.) (2 January 1998). Праверана 1 May 2012. Архівавана 25 студзеня 2013.
  11. Dennis Bergkamp(англ.) . talkfootball.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2013.
  12. Introductie.(гал.)  (недаступная спасылка). geumid.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  13. DENNIS BERGKAMP “IK BESEF DAT IK MIJN TALENT GEKREGEN HEB”.(гал.)  (недаступная спасылка). coenverbraak.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  14. Ajax 2–0 Roda JC(гал.) , Voetbal International . Праверана 28 April 2012.
  15. Ajax 6–0 Haarlem(гал.) , Voetbal International . Праверана 3 May 2012.
  16. 1986/87: Ajax revive their traditions (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations (1 June 1987). Праверана 14 March 2012. Архівавана 3 мая 2010.
  17. 1991/92: Ajax complete clean sweep (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations . Праверана 11 May 2012.
  18. Ajax – sc Heerenveen (нявызн.). sc-heerenveen.nl. SC Heerenveen. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 11 мая 2012.
  19. Deze week … 17 jaar geleden(гал.) , Ajax.nl (11 February 2009). Праверана 11 May 2012.
  20. Carbonell, Rafael. Cruyff: “¿Qué va a hacer Bergkamp en el Real Madrid?”(ісп.)  (2 January 1993). Праверана 12 December 2011.
  21. 1 2 Dennis Bergkamp – One-on-One – Interviews (нявызн.). FourFourTwo. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 12 снежня 2011.
  22. Haylett, Trever. Football: Bergkamp joins Inter for 7.1m pounds (нявызн.) (16 February 1993). Праверана 12 December 2011.
  23. Giancarlo, Padovan. Jonk e Toto’ fanno ridere l’ Inter(італ.) , Corriere della Sera(руск.) бел. (30 August 1993). Праверана 13 December 2011.
  24. Winter, Henry. Football: Wright faces charge: FA awaits linesman’s decision (нявызн.) (23 November 1993). Праверана 14 December 2011.
  25. Inter sack coach Bagnoli (нявызн.), New Straits Times(руск.) бел. (9 February 1994). Праверана 14 December 2011.
  26. 1993/94: Inter reclaim UEFA Cup (нявызн.). UEFA.com (1 чэрвеня 1994). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 13 снежня 2011.
  27. Gherarducci, Mario. Bergkamp Baggio, magie da 10(італ.)  (17 September 1993). Праверана 14 December 2011.
  28. Winner, David. Unravelling the enigma that is Dennis Bergkamp (нявызн.) (21 June 1995). Праверана 14 December 2011.
  29. Marrese, Emilio. 1995, Moratti compra l’Inter(італ.) , Corriere dello Sport (18 February 2011). Праверана 14 December 2011. Архівавана 27 сакавіка 2016.
  30. Ganz, il primo colpo di Moratti(італ.)  (29 March 1995). Праверана 14 December 2011.
  31. 1 2 Shaw, Phil. Rioch signs Bergkamp to signal new era (нявызн.) (21 June 1995). Праверана 9 December 2011.
  32. Games played by Dennis Bergkamp in 1995/1996 (нявызн.). Soccerbase. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 10 мая 2013.
  33. Houston, Bob. Dennis finds his menace (нявызн.), The Independent (24 September 1995). Праверана 9 December 2011.
  34. Bergkamp honoured by PFA (нявызн.), BBC News, BBC (6 April 1998). Праверана 11 December 2011.
  35. Lawrence, Amy. On a higher plane (нявызн.) (25 April 2004). Праверана 13 December 2011.
  36. Smith, Alan. The brilliance of Bergkamp (нявызн.) (18 September 2007). Праверана 24 May 2013.
  37. Haylett, Trever. Football: Bergkamp and Adams break spirited Spurs (нявызн.) (25 November 1996). Праверана 10 December 2011.
  38. Turnbull, Simon. Grim for grizzly Adams (нявызн.), The Independent (12 January 1997). Праверана 10 December 2011.
  39. Shaw, Phil. Football: Three Gunner salute for Baseball Ground (нявызн.) (12 May 1997). Праверана 10 December 2011.
  40. Title run-in: United steel or Arsenal grit? (нявызн.), BBC News, BBC (30 April 1998). Праверана 12 December 2011.
  41. Stammers, Steve. Wenger’s sandcastle under siege (нявызн.), Evening Standard (5 November 2001). Праверана 12 December 2011.
  42. Shaw, Phil. Football: Wright faces more FA action (нявызн.) (28 August 1997). Праверана 10 December 2011.
  43. GGG4: Bergkamp v Leicester City, 1997 (нявызн.). Arsenal.com (28 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2013. Праверана 11 снежня 2011.
  44. Palmer (2008), p. 73.
  45. Arsenal and Sheffield United through on penalties (нявызн.), BBC News, BBC (18 March 1998). Праверана 11 December 2011.
  46. Chesshyre, Tom. Bergkamp sends Arsenal into Europe (нявызн.) (6 May 1996). Праверана 9 December 2011.
  47. 1 2 Thorpe, Martin. Schmeichel takes flight as Giggs strips Arsenal bare (нявызн.) (15 April 1999). Праверана 11 December 2011.
  48. Carter, Jon. The FA Cup’s Greatest Goals (нявызн.), ESPN Soccernet (11 March 2011). Праверана 11 December 2011. Архівавана 18 сакавіка 2011.
  49. Giggs’ goal is greatest FA Cup moment (нявызн.) (15 May 2003). Праверана 11 December 2011. Архівавана 21 красавіка 2013.
  50. Penalty heartbreak for Arsenal (нявызн.), BBC News, BBC (17 May 2000). Праверана 11 December 2011.
  51. Bergkamp future still uncertain (нявызн.), BBC Sport, BBC (21 September 2000). Праверана 11 December 2011.
  52. Bergkamp and Parlour agree deals (нявызн.), BBC Sport, BBC (28 December 2000). Праверана 11 December 2011.
  53. Arsenal outgun Leeds (нявызн.), BBC Sport, BBC (5 May 2001). Праверана 11 December 2011.
  54. Wilson, Paul. Owen spikes the Gunners (нявызн.), The Guardian (13 May 2001). Праверана 11 December 2011.
  55. Smith, Alan. The brilliance of Bergkamp (нявызн.), The Daily Telegraph (18 September 2007). Праверана 10 December 2011.
  56. Winter, Henry. Simply champion, Arsenal (нявызн.) (8 May 2002). Праверана 12 December 2011.
  57. Sweet revenge for Arsenal (нявызн.), BBC Sport, BBC (27 January 2002). Праверана 11 December 2011.
  58. Wallace, Sam. Arsenal hit by Bergkamp ban (нявызн.), Daily Telegraph (4 February 2002). Праверана 12 December 2011.
  59. Bergkamp appeal turned down (нявызн.), The Football Association (4 February 2002). Праверана 17 July 2012. Архівавана 22 лютага 2002.
  60. 1 2 Wallace, Sam. Newcastle laid bare by Bergkamp (нявызн.) (3 March 2002). Праверана 12 December 2011.
  61. 1 2 Ley, John. Ljungberg has will to win (нявызн.) (3 May 2002). Праверана 12 December 2011.
  62. Arsenal end Oxford dream (нявызн.), BBC Sport, BBC (4 January 2003). Праверана 12 December 2011.
  63. Bergkamp reaches milestone (нявызн.), BBC Sport, BBC (4 January 2003). Праверана 12 December 2011.
  64. Ten weeks that turned the title (нявызн.), BBC Sport, BBC (4 May 2003). Праверана 12 December 2011.
  65. Wilson, Paul. Pires aim is true for muted Gunners (нявызн.), The Guardian (18 May 2003). Праверана 12 December 2011.
  66. Bergkamp signs new deal (нявызн.), BBC Sport, BBC (20 July 2003). Праверана 12 December 2011.
  67. 1 2 Barclay, Patrick. Arsenal join the Invincibles (нявызн.) (16 May 2004). Праверана 13 December 2011.
  68. Arsenal 1–2 Chelsea (нявызн.), BBC Sport, BBC (6 April 2004). Праверана 13 December 2011.
  69. Bergkamp agrees new deal (нявызн.), BBC Sport, BBC (12 May 2004). Праверана 13 December 2011.
  70. McCarra, Kevin. Gunners have all the answers to biggest test (нявызн.), The Guardian (23 August 2004). Праверана 13 December 2011.
  71. Arsenal 1–1 Sheff Utd (нявызн.), BBC Sport, BBC (19 February 2005). Праверана 13 December 2011.
  72. Bergkamp loses red card appeal (нявызн.), Evening Standard (23 February 2005). Праверана 13 December 2011.
  73. Brodkin, Jon. Rampant Gunners in seventh heaven (нявызн.), The Guardian (12 May 2005). Праверана 13 December 2011.
  74. Bergkamp made to wait on new deal (нявызн.), BBC Sport, BBC (12 May 2005). Праверана 13 December 2011.
  75. Bergkamp set to stay at Arsenal (нявызн.), BBC Sport, BBC (21 May 2005). Праверана 13 December 2011.
  76. 1 2 Arsenal 4–2 Wigan (нявызн.), BBC Sport, BBC (7 May 2006). Праверана 13 December 2011.
  77. Winter, Henry. Bergkamp just beats clock (нявызн.) (15 September 2005). Праверана 13 December 2011.
  78. 1 2 Turn Highbury orange for Dennis Bergkamp Day! (нявызн.). Arsenal.com (3 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 13 снежня 2011.
  79. Arsenal 3–1 West Brom (нявызн.), BBC Sport, BBC (15 April 2006). Праверана 13 December 2011.
  80. Barcelona 2–1 Arsenal (нявызн.), BBC Sport, BBC (17 May 2006). Праверана 13 December 2011.
  81. Match Report: Bergkamp Testimonial (нявызн.). Arsenal.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 27 July 2006.
  82. Хромцев Алексей. СССР - Голандия(нявызн.) . russia-matches.ucoz.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  83. Cronaca della partita – Italia – Olanda, 26.09.1990 (нявызн.). Transfermarket.it. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 18 сакавіка 2012.
  84. Uefa Euro 1992 – History – Netherlands–Greece (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations . Праверана 2 May 2012.
  85. Schmeichel helps Denmark down Netherlands (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations (5 October 2003). Праверана 30 April 2012.
  86. Brazil end Oranje’s American dream (нявызн.), FIFA.com, Fédération Internationale de Football Association . Праверана 30 April 2012. Архівавана 3 лістапада 2012.
  87. Second-half surge sends Netherlands top (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations (6 October 2003). Праверана 1 May 2012.
  88. Moore, Glenn. England’s night of rapture (нявызн.) (19 June 1996). Праверана 30 April 2012.
  89. Karel, Stokkermans. European Championship 1996 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 30 красавіка 2012.
  90. Haylett, Trever. Bergkamp admits to flying phobia (нявызн.) (10 November 1996). Праверана 30 April 2012.
  91. Netherlands – Argentina (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 27 красавіка 2010.
  92. Bergkamp vs Argentina 1998 - The goal that shook the world Відэа на YouTube
  93. Vecsey, George. Dutch inspired by Bergkamp’s improvisation (нявызн.) (6 July 1998). Праверана 30 April 2012. Архівавана 2 чэрвеня 2013.
  94. Vecsey, George. WORLD CUP ‘98; Doing a Little Dance, Taffarel Guides Brazil Into Final (нявызн.) (8 July 1998). Праверана 30 April 2012.
  95. Сімвалічная зборная чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі (нявызн.) (недаступная спасылка). kanonir.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
  96. Driessen, Valentijn. Bogarde uitblinker tegen Brazilië(гал.)  (11 October 1999). Праверана 1 May 2012. Архівавана 16 красавіка 2014.
  97. Can Holland improve and win Euro 2000? (нявызн.), BBC Sport, BBC (11 June 2000). Праверана 1 May 2012.
  98. Italy through on penalties (нявызн.), BBC Sport, BBC (29 June 2000). Праверана 1 May 2012.
  99. Staniforth, Tommy. Blow for Dutch as Bergkamp decides on retirement (нявызн.) (11 August 2000). Праверана 30 April 2012.
  100. Kluivert milestone (нявызн.) (8 June 2003). Праверана 1 May 2012. Архівавана 2 чэрвеня 2013.
  101. Sportsweek, 06/12/2009 (нявызн.), BBC Radio 5 Live, BBC (6 December 2009). Праверана 30 April 2012.
  102. Jacob, Gary. Dennis Bergkamp ends two-year exile from game (нявызн.) (10 April 2008). Праверана 10 April 2008.
  103. Bergkamp offered Ajax post (нявызн.), Sky Sports (15 April 2008). Праверана 16 April 2008.
  104. Dennis Bergkamp ends two-year exile from game (нявызн.), timesonline.co.uk (10 April 2008). Праверана 11 July 2013.
  105. Neeskens to lead Netherlands B team (нявызн.), UEFA.com, Union of European Football Associations (25 October 2008). Праверана 1 May 2012.
  106. Updates to youth teams’ training staff (нявызн.), Ajax.nl (4 January 2011). Праверана 30 April 2012. Архівавана 23 ліпеня 2015.
  107. Arsenal legend Dennis Bergkamp named Ajax assistant alongside Frank de Boer (нявызн.) (28 June 2011). Праверана 30 April 2012.
  108. Bastiaanse, Arthur. Historisch Archief Community(гал.) , Algemeen Nederlands Persbureau (16 June 1993). Праверана 15 December 2011.
  109. 1 2 Cass, Simon. Bergkamp broke the mould for foreigners (нявызн.) (22 July 2006). Праверана 15 December 2011.
  110. Bergkamp’s treasure tops all his goals (нявызн.) (12 September 1998). Праверана 15 December 2011. Архівавана 9 мая 2005.
  111. Dennis omarmd in zijn eigen wonderland(гал.) , NRC Handelsblad (24 July 2006). Праверана 15 December 2011. Архівавана 3 чэрвеня 2012.
  112. Roland Bergkamp tekent contract op het kasteel.(гал.)  (недаступная спасылка). sparta-rotterdam.nl. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 24.06.2015.
  113. Bhansali, Karan. Legends: The Non-Flying Dutchman - Dennis Bergkamp(англ.) , goal.com, goal.com (22.01.2012). Праверана 11 чэрвеня 2013.
  114. Where Are They Now? Marc Overmars (нявызн.) (недаступная спасылка). premierleague.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2006. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  115. 1 2 Bergkamp’s fear revealed (нявызн.), BBC Sport, BBC (25 September 2002). Праверана 12 December 2011.
  116. 1 2 Bergkamp admits to flying phobia (нявызн.) (5 October 1996). Праверана 30 April 2012.
  117. Davies, Christopher. Wenger might quit Arsenal over EU (нявызн.) (12 February 2001). Праверана 12 December 2011.
  118. Palmer, p. 81
  119. Bergkamp cleared in dive cheat row (нявызн.) (20 January 1998). Праверана 30 April 2012. Архівавана 2 чэрвеня 2013.
  120. Holt, Oliver. FOOTBALL: GOD, THE BAD AND THE UGLY; PREMIERSHIP SPECIAL: NEWCASTLE UNITED 1 ARSENAL 1 FROM ST JAMES’ PARK Bergkamp treats the Newcastle fans to wrong kind of trickery (нявызн.) (10 February 2003). Праверана 30 April 2012. Архівавана 25 студзеня 2013.
  121. Bergkamp is not dirty, says Wenger (нявызн.), Telegraph.co.uk (29 October 2002). Праверана 30 April 2012.
  122. There was only one Dennis Bergkamp (нявызн.) (20 July 2006). Праверана 13 June 2013.
  123. The Fifa 100 (нявызн.), The Guardian (4 March 2004). Праверана 15 December 2011.
  124. The Joy of Six: classiest hat-tricks (нявызн.), guardian.co.uk (11 September 2007). Праверана 18 December 2011.
  125. Dennis Bergkamp voted into Hall of Fame (нявызн.). Arsenal.com (3 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 15 снежня 2011.
  126. Gunners’ Greatest Players 2. Dennis Bergkamp (нявызн.). Arsenal.com (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 18 снежня 2011.
  127. Arsenal to unveil Dennis Bergkamp statue (нявызн.), Arsenal.com (27 February 2013). Праверана 18 December 2011.
  128. IFFHS — The World’s best top goal scorer Архівавана 15 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Члены Залы славы англійскага футбола
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта