wd wp Пошук:

Зборная Ісландыі па футболе

Збо́рная Ісландыі па футбо́ле (ісл.: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) прадстаўляе Ісландыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1930 года. Кіруецца і кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Ісландыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА[4].

18 жніўня 2004 ісландцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[5]. На гэтым матчы, які праходзіў у Лаўгардалсвёлуры, прысутнічалі 20204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісландыі). 24 красавіка 1996 года ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гудзьёнсен замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.

Да чэмпіянату Еўропы 2016 найбольшым поспехам ісландцаў быў выхад у плей-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014. У групавым турніры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2004 зборная Ісландыі з 4 перамогамі пэўны час займала першае месца, аднак у выніку фінішавала трэцяй пасля зборных Германіі і Шатландыі.

На чэмпіянаце Еўропы ісландцы дэбютавалі ў 2016 годзе і адразу дайшлі да чвэрцьфінала, дзе саступілі гаспадарам турніра Францыі з лікам 2:5. Поспех паўночнай зборнай падоўжыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018, дзе Ісландыя здолела заняць першае месца ў групе (з Харватыяй, Украінай і Турцыяй) і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны этап сусветнага першынства.

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 7 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Ганы.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Ханес Тоўр Хальдаўрсан 27 красавіка 1984 (38 гадоў) 49 0 Сцяг Даніі Ранерс
12 Бр Фрэдэрык Шрам 19 студзеня 1995 (27 гадоў) 4 0 Сцяг Даніі Раскіле
13 Бр Рунар Рунарсан 18 лютага 1995 (27 гадоў) 3 0 Сцяг Даніі Норшэлан
2 Аб Біркір Мар Севарсан 11 лістапада 1984 (37 гадоў) 79 1 Сцяг Ісландыі Валюр
3 Аб Самуэль Фрыд’ёўнсан 22 лютага 1996 (26 гадоў) 4 0 Сцяг Нарвегіі Валерэнга
5 Аб Сверыр Інгасан 5 снежня 1993 (28 гадоў) 20 3 Сцяг Расіі Растоў
6 Аб Рагнар Сігурдсан 19 чэрвеня 1986 (36 гадоў) 77 3 Сцяг Расіі Растоў
14 Аб Кары Арнасан 13 кастрычніка 1982 (39 гадоў) 67 5 Сцяг Ісландыі Вікінгур
15 Аб Хольмар Эёльфсан 6 жніўня 1990 (32 гады) 10 1 Сцяг Балгарыі Леўскі
18 Аб Хёрдур Б’ёгвін Магнусан 11 лютага 1993 (29 гадоў) 16 2 Сцяг Англіі Брысталь Сіці
23 Аб Ары Фрэйр Скуласан 14 мая 1987 (35 гадоў) 56 0 Сцяг Бельгіі Локерэн
7 ПА Ёхан Берг Гудмундсан 27 кастрычніка 1990 (31 год) 67 7 Сцяг Англіі Бернлі
8 ПА Біркір Б’ярнасан 27 мая 1988 (34 гады) 67 9 Сцяг Англіі Астан Віла
10 ПА Гільфі Тоўр Сігурдсан 8 верасня 1989 (32 гады) 57 19 Сцяг Англіі Эвертан
16 ПА Алафур Скуласан 1 красавіка 1983 (39 гадоў) 36 1 Сцяг Ісландыі Фюлкір
17 ПА Аран Эйнар Гунарсан (капітан) 22 красавіка 1989 (33 гады) 77 2 Сцяг Уэльса Кардыф Сіці
19 ПА Рурык Гісласан 25 лютага 1988 (34 гады) 47 3 Сцяг Германіі Зандгаўзен
20 ПА Эміль Хадльврэдсан 29 чэрвеня 1984 (38 гадоў) 64 1 Сцяг Італіі Удзінезэ
21 ПА Арнар Інгві Траўстасан 30 красавіка 1994 (28 гадоў) 19 5 Сцяг Швецыі Мальмё
4 Нап Альберт Гюдмюндсан 15 чэрвеня 1997 (25 гадоў) 5 3 Сцяг Нідэрландаў ПСВ Эйндхавен
9 Нап Б’ёрн Бергман Сігурдарсан 26 лютага 1991 (31 год) 12 1 Сцяг Расіі Растоў
11 Нап Альврэд Фінбагасан 1 лютага 1989 (33 гады) 47 13 Сцяг Германіі Аўгсбург
22 Нап Ён Дадзі Бёдварсан 25 мая 1992 (30 гадоў) 38 2 Сцяг Англіі Рэдынг

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
Сцяг Уругвая 1930 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
Сцяг Каралеўства Італія 1934 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
Сцяг Францыі 1938 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
Сцяг Бразіліі (1889—1960) 1950 Не прымала ўдзел
Сцяг Швейцарыі 1954 Не прымала ўдзел[чс 1]
Сцяг Швецыі 1958 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 0 4 6 26
Сцяг Чылі 1962 Не прымала ўдзел
Сцяг Англіі 1966 Не прымала ўдзел
Сцяг Мексікі 1970 Не прымала ўдзел
Сцяг Германіі 1974 Не прайшла кваліфікацыю 6 0 0 6 2 29
Сцяг Аргенціны 1978 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 0 5 2 12
Сцяг Іспаніі 1982 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 2 4 10 21
Сцяг Мексікі 1986 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 0 5 4 10
Сцяг Італіі 1990 Не прайшла кваліфікацыю 8 1 4 3 6 11
Сцяг ЗША 1994 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 2 3 7 6
Сцяг Францыі 1998 Не прайшла кваліфікацыю 10 2 3 5 11 16
Сцяг Паўднёвай КарэіСцяг Японіі 2002 Не прайшла кваліфікацыю 10 4 1 5 14 20
Сцяг Германіі 2006 Не прайшла кваліфікацыю 10 1 1 8 14 27
Сцяг ПАР 2010 Не прайшла кваліфікацыю 8 1 2 5 7 13
Сцяг Бразіліі 2014 Не прайшла кваліфікацыю 12 5 3 4 17 17
Сцяг Расіі 2018 Групавы раўнд (топ-32) 28-е / 32 3 0 1 2 2 5 Сцяг Ісландыі Хеймір Хадльгрымсан 10 7 1 2 16 7
Сцяг Катара 2022
Сцяг ЗША Сцяг Канады Сцяг Мексікі 2026
Усяго Топ-32 (1) 1/21 3 0 1 2 2 5 106 28 19 59 116 215
  1. Зборная была гатовая прымаць удзел у кваліфікацыю да чэмпіянату, але не атрымала дазволу ад ФІФА.

Крыніцы

  1. Courtney, Barrie. Faroe Islands – List of International Matches (нявызн.). RSSSF (16 мая 2008). Праверана 3 лістапада 2010.
  2. Nygård, Jostein. International matches of Iceland (нявызн.). RSSSF (16 мая 2008). Праверана 3 лістапада 2010.
  3. Nygård, Jostein. International matches of Iceland (нявызн.). RSSSF (16 мая 2008). Праверана 16 кастрычніка 2011.
  4. Iceland stars set up academy (нявызн.). Uefa.com (7 кастрычніка 2003). Праверана 15 лістапада 2013.
  5. Leikskýrsla(ісл.) . Mótalisti. KSÍ. Праверана 13 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Ісландыі па футболе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы