wd wp Пошук:

Зборная Грэцыі па футболе

Нацыянальная зборная Грэцыі па футболе (грэч.: Εθνική Ελλάδος) прадстаўляе Грэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах і кантралюецца Грэчаскай федэрацыяй футбола, кіруючым футбольным органам Грэцыі. Хатнім стадыёнам зборнай з’яўляецца Караіскакіс у Пірэе. Зборная Грэцыі з’яўляецца адной з дзевяці нацыянальных каманд, якія перамагалі на чэмпіянаце Еўропы, што робіць яе адной з самых паспяховых зборных у гісторыі гэтага спаборніцтва.

На чэмпіянаце Еўропы 1980 года Грэцыя ўпершыню гуляла ў асноўнай стадыі буйнога міжнароднага турніру, патрапіўшы ў васьмёрку найлепшых каманд кантынента, якія тады прымалі ўдзел у чэмпіянаце, але не выйшла з групы, набраўшы толькі адно ачко. У 1994 годзе зборная Грэцыі ўпершыню прабілася на чэмпіянат свету, але пасля бяспройграшнага выступу ў кваліфікацыі, прайграла ўсе тры матчы ў групавым раўндзе, не забіўшы ніводнага мяча.

Чэмпіянат Еўропы 2004 года быў адзначаны як найвышэйшая кропка ў гісторыі грэчаскага футбола, калі зборная стала чэмпіёнам кантынента, толькі ў другі раз удзельнічаўшы на спаборніцтве. Пачаўшы турнір у якасці аўтсайдараў, грэкі перамаглі некалькі фаварытаў, уключаючы дзеючых чэмпіёнаў зборную Францыі і зборную Партугаліі, якая прымала турнір, у першым і фінальным матчах чэмпіянату. Трыумф таксама дазволіў Грэцыі прымаць удзел на кубку Канфедэрацый 2005 года.

Пасля гэтай перамогі зборная Грэцыі ўдзельнічала ў чатырох з шасці наступных буйных турнірах, дасягнуўшы чвэрцьфінальнай стадыі на чэмпіянаце Еўропы 2008 года і стадыі 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету 2014 года. Апроч таго, на працягу дзесяці гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце грэкі амаль бесперапынна ўваходзілі ў топ-20 каманд свету ў рэйтынгу ФІФА, займаўшы найвышэйшае для сябе сёмае месца ў студзені 2014 года.

Зборная Грэцыі па футболе (2013)

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Грэцыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных