wd wp Пошук:

The Sun

The Sun — брытанскі таблоід, заснаваны ў 1963 годзе. Тыраж газеты па стане на чэрвень 2011 года складае 2 806 746 асобнікаў. Выдаецца ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. У сярэднім у дзень газету чытае каля 7,7 млн чалавек, з іх 56 % складаюць мужчыны і 44 % — жанчыны.[3] Належыць медыяхолдынгу News Corporation.

Утрыманне

Газета The Sun шырока вядомая дзякуючы гісторыям пра жыццё зорак, у тым ліку скандальным і правакацыйным, а таксама пра індустрыю забаў (гісторыі і чуткі пра поп-музыку, тэлевізійныя серыялы і да т.п.).

На трэцяй старонцы газеты рэгулярна друкуецца фатаграфія дзяўчыны-мадэлі ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў топлес. Такі фармат трэцяй старонкі стаў традыцыйнай рысай газеты з 1970 года.

Газета надае вялікую ўвагу спартыўнай тэматыцы, асабліва футболу.

На другой старонцы газеты друкуюцца матэрыялы пра палітыку.

Інцыдэнты

11 лютага 2012 года брытанская паліцыя ў выніку праведзенай аперацыі «Эльведэн» арыштавала пецярых супрацоўнікаў газеты. Яны падазраюцца ў незаконных спосабах збору навін, у тым ліку шляхам хабараў і подкупу паліцэйскіх[4].

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0307-2681
  2. ABCs: National daily newspaper circulation June 2011(англ.) . guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 6 лістапада 2013.
  3. Newspaper Marketing Agency(англ.) . Nmauk.co.uk (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2013.
  4. Лондан. Арыштаваны журналісты газеты The Sun(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Газеты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Газеты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта