wd wp Пошук:

Чэмпіянат Еўропы па футболе

Чэмпіянат Еўропы па футболе (англ.: UEFA European Championship) — галоўнае спаборніцтва нацыянальных зборных, якое праводзяць пад эгідай УЕФА. Спаборніцтва праводзяць кожныя 4 гады, пачынаючы з 1960 года, яно праходзіць паміж Чэмпіянатамі свету. Першапачаткова турнір называўся «Нацыянальны Еўрапейскі кубак», у 1968 годзе назву змянілі на «Чэмпіянат Еўропы па футболе».

Жаночы Чэмпіянат Еўропы па футболе ўпершыню адбыўся ў 1984 годзе, а з 1997 года яго праводзяць кожныя 4 гады.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянаты Еўропы па футболе