Ка́ўнас[3] (літ.: Kaunas, традыцыйная беларуская назва — Ко́ўна, польск.: Kowno) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.
Размешчаны ля ўпадзення ракі Віліі (Нярыс, літ.: Neris) у Нёман (Нямунас, літ.: Nemunas). Плошча 157 км².
Назву Каўнас (літ.: Kaunas) узводзяць да балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.
Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361 года. Магдэбургскае права падаравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1408 годзе.
З 1842 года цэнтр Ковенскай губерні.
У 1920—1940 гадах «часавая сталіца» Літоўскай Рэспублікі.
На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.
2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рогамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рогамі.
У 1989 года насельніцтва складала 418 087 чалавек, па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года — 381 300 чалавек, у 2004 годзе — 368 917 чалавек.
У адрозненні ад Вільнюса і Клайпеды, Каўнас — адзін з самых манаэтнічных гарадоў Літвы. Літоўцы складаюць амаль 93 % яго насельніцтва, найбуйнай этнічнай меншасцю з’яўляюцца рускія, украінцы і беларусы (каля 6 %). Большасць жыхароў сярэдняга і старэйшага пакаленняў валодае рускай мовай.
Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 2001 года:
Раней у гісторыі горада, да Халакоста, найбуйнымі меншасцямі ў горадзе з’яўляліся палякі і яўрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтвы дарэвалюцыйнага Каўнаса.
Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 1939 года:
Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1919 года:
(Частка моцна паланізаванай літоўскай эліты, працягвала ўлічвацца як палякі ў царскай Расіі)