wd wp Пошук:

Рафаэль Маркес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркес. Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (ісп.: Rafael Márquez Álvarez; нар. 13 лютага 1979, Самора-дэ-Ідальга, Мексіка) — былы мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (1997—2018). Выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, мог згуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Шырока вядомы як адзін з самых выбітных мексіканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[3]. Маркес з’яўляецца першым іграком, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах свету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мексікцы Рафаэль часцяком крытыкаваўся за сваю недысцыплінаванасць, гэта значыць Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.

Кар’ера

Клубная

Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадалахарскім клубе «Атлас», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасля паспяховых выступаў у клубе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Мексікі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн еўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі поспех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сезоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на ​​прапановы з больш заможных клубаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону» за 5 млн еўра.

У першым сезоне ў іспанскім клубе мексіканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на ​​пазіцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сезоне Маркес гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Херард Лопес. Ён правёў выдатны сезон, з’яўляючыся адным з найважнейшых ігракоў «Барселоны», якая стала чэмпіёнам Іспаніі. У «Барселоне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.

1 жніўня 2010 года Маркес падпісаў кантракт з клубам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклубнікам Цьеры Анры[4]. У 2014 годзе вярнуўся ў Еўропу ў італьянскі клуб «Верона»[5].

У снежні 2015 года абвясціў аб вяртанні ў родны клуб «Атлас», у складзе якога і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

За нацыянальную зборную Мексікі дэбютаваў 5 лютага 1997 года ў матчы супраць зборнай Эквадора. У складзе зборнай прыняў ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, шасці Кубках Амерыкі, чатырох Залатых кубках КАНКАКАФ, трох Кубках канфедэрацый.

3 ліпеня 2018 года, пасля завяршэння выступу мексіканскай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і на клубным узроўні[6].

Дасягненні

Клубныя

«Манака»:

«Барселона»:

«Леон»:

Міжнародныя

Мексіка:

Зноскі

  1. Rafael Márquez // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rafael Márquez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rafael Márquez, la resurrección del Kaiser mexicano Архівавана 20 лютага 2015.. Zócalo Saltillo
  4. New York Red Bulls sign Mexican National Team captain Rafa Marquez Архівавана 5 жніўня 2010.. NewYorkRedBulls.com
  5. Transfer news: Hellas Verona have secured the services of Rafael Marquez. Sky Sports News
  6. Рафа Маркес завершил карьеру игрока. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Мексікі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нью-Ёрк Рэд Булз
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі зборнай Мексікі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлас
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мексіцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Леон
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных