wd wp Пошук:

Малага

Малага (ісп.: Málaga [malaɣa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Малага, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Колькасць насельніцтва 568 507 чалавек (2010), Малага з’яўляецца другім паводле велічыні горадам у Андалусіі і шостым паводле гэтага паказчыку ў краіне. Займае плошчу 395 км². Самы паўднёвы буйны горад у Еўропе, знаходзіцца на ўзбярэжжы Коста-дэль-Соль ля Міжземнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Гібралтарскага праліва і каля 130 км на поўнач ад Афрыкі.

Горад з’яўляецца важным культурным цэнтрам і мае досыць багатую мастацкую спадчыну. Сусветна вядомы мастак і скульптар Пабла Пікаса і акцёр Антоніа Бандэрас нарадзіліся ў Малазе.

Гісторыя

Малага была заснавана фінікійцамі ў VIII стагоддзі да н.э. пад назвай Малака. У перыяд рымскага панавання з 206 года да н.э. горад з’яўляўся важным портам, маючы назву Флавія Маласітана. У 402 годзе Малага была зававана вестготамі. У 711 годзе Малага апынулася пад кантролем арабаў, якія ўварваліся на паўвостраў з Паўночнай Афрыкі. Пры арабскім панаванні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З XI стагоддзя горад быў цэнтрам эмірату. 19 жніўня 1487 года Малага адваявана кастыльскімі войскамі і далучана да Кастыліі. У 1501 і ў 15681570 гады Малага была адным з цэнтраў паўстанняў марыскаў.

Падчас іспанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў, у ліпені 1873 года, у Малазе адбывалася кантанальнае паўстанне бакуністаў. Падчас Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Малага была базай рэспубліканскага флоту да захопу ў лютым 1937 года войскамі Франка пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малагі — мастак і скульптар Пабла Пікаса, у гонар якога названы аэрапорт, і акцёр кіно Антоніа Бандэрас.

У 1960-х гадах, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Малага перажывала эканамічны бум, звязаны з рэзкім павелічэннем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было немцаў і англічан. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным іспанскі курорт Коста-дэль-Соль і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасці і самога горада. Акрамя таго, росквіт Малагі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія забяспечвалі наяўнасць дастатковай колькасці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сферах.

Музеі

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Андалусіі
Катэгорыя·Малага
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Малага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу