wd wp Пошук:

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020

16-ы Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 (скарочана «Еўра-2020») — Чэмпіянат Еўропы па футболе, футбольны турнір для зборных еўрапейскіх краін пад эгідай УЕФА. Пераможца яго стане ўдзельнікам Кубка канфедэрацый 2022. З нагоды 60-годдзя з моманту першага чэмпіянату Еўропы турнір упершыню праводзіўся адразу ў шэрагу краін. У сувязі з пандэміяй COVID-19 спаборніцтвы былі перанесены на 2021 год.

Групавы этап

Лёсаванне групавога этапу адбылося 30 лістапада 2019 году ў Бухарэсце[1]. У выніку жараб’ёўкі былі сфарміраваны наступныя групы:

Група А Група В Група С Група D Група Е Група F
Турцыя Данія Нідэрланды Англія Іспанія Венгрыя
Італія Фінляндыя Украіна Харватыя Швецыя Партугалія
Уэлс Бельгія Аўстрыя Шатландыя Польшча Францыя
Швейцарыя Расія Паўночная Македонія Чэхія Славакія Германія

Плэй-оф

У плэй-оф выйшлі 12 каманд, якія занялі ў групах першае і другое месцы, а таксама 4 каманды, якія паказалі найлепшыя вынікі сярод тых, што занялі трэція месцы ў сваіх групах.

Фінал

У фінале 11 ліпеня 2021 года на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане зборная Італіі перамагла ў серыі пенальці каманду Англіі.

Зноскі

  1. https://www.uefa.com/uefaeuro-2020/draws/2020/2001024/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2021 год у Еўропе
Катэгорыя·Чэмпіянаты Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ліпень 2021 года
Катэгорыя·Чэрвень 2021 года
Катэгорыя·2021 год у футболе