Светлаго́рск[2] (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год.
Асноўны артыкул: Гісторыя Светлагорска
Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[3]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[4]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[5] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[6]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[7]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[8], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[9], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].
Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:
Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);
Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;
пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;
8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).
Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:
пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;
Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.
Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».
Мікрараёны маюць наступныя назвы:
Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, «Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11»), так і нумары («Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11»). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.
Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ЦЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна і Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК)
Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. | Стары горад. | Мікрараён Палессе. |
Асноўны артыкул: Спіс вуліц Светлагорска
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Першамайскі завулак | Вераснёўскі праезд |
Інтэрнацыянальная вуліца | Судабудаўнічная вуліца |
вуліца Лазо | Палеская вуліца |
? | Станцыённая вуліца |
? | Судаверфная вуліца |
? | Дарожны завулак |
? | Палескі завулак |
? | Савецкі завулак |
? | Судабудаўнічны завулак |
? | Леніна завулак |
? | Інтэрнацыянальны завулак |
вуліца Сяргея Прача | Лясная вуліца |
Царскасельская вуліца | Цэнтральная вуліца |
Кучынская вуліца | Сасновая вуліца |
Бельская вуліца | Садовая вуліца |
вуліца Еўфрасінні Полацкай | Кляновая вуліца |
вуліца Iгната Усцiменкi | Палява вуліца |
Буйнейшыя прадпрыемствы:
Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[25]. Адлегласць ад Мінска наўпрост — 203 км.
У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.
Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.
У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорскім раёне, некаторыя вёскі Рэчыцкага раёна, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск і Слуцк.
Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін — Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін — Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).
У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія — былая школа нумар 7), першая і другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавалі паасобна, у 2018 годзе былі злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп’ютарны цэнтры.
Раней, у 1993—2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоўны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйскіх класаў у 2002—2003 гадах.
Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.
У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».
Помнікі і скульптуры
Скульптура «Раман Шаціла» — у гонар першага вядомага з пісьмовых крыніц шацілкаўца, у яго вобразе ўшанаваны заснавальнікі Шацілавічаў. Першая ў Беларусі скульптура такога зместу. Ля Цэнтральнай плошчы, адчынена 16 верасня 2006 г. пры святкаванні 45-годдзя ператварэння г. п. Шацілкі ў горад. Раман Шаціла паказаны ў парадным шляхецкім адзенні 1-ай пал. XVI ст., у руцэ трымае дакумент на валоданне маёнткам Шацілінскі Востраў, на грудзях — медальён з выявай сонца (з сучаснага герба Светлагорска, што сімвалізуе сувязь часоў). У 2008 г. да пастамента прымацавана шыльда, стылізаваная ў форме старадаўняга дакумента, на ёй рэльефны малюнак конніка, які трымае шчыт з выявай сонца, і надпіс: «Раман Шаціла. 1560». Скульптар — Э. Астаф’еў (г. Мінск).
Манумент «Маўклівы звон» на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Шацілак у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. (на Старой плошчы, ля наберажнай).
Алея герояў — скульптурныя бюсты Герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні тэрыторыі раёна ў Вялікай Айчыннай вайне, насупраць гарадскога цэнтра культуры.
Помнік землякам, якія загінулі ў розных войнах, на набярэжнай.
Брацкая магіла (1943—1944), вул. Мірашнічэнкі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000741шыфр 313Д000741
Роспіс «Зямля Светлагорская» ў гарадскім цэнтры культуры (1970 — 1980-я гады), вул. імя 50-годдзя Кастрычніка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Ж000742шыфр 312Ж000742
Брацкая магіла (1943), на Прывакзальнай плошчы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000743шыфр 313Д000743
Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая, у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000744шыфр 313Д000744
Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая, на Шацілкаўскіх могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000745шыфр 313Д000745
Тэрыторыя былога баярскага (шляхецкага) двара «Шацілінскі востраў» (XIII — канец XVIII стагоддзя), на ўсходняй ускраіне горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр шыфр
Камень з крыжам, XVII ст. Гісторыка-краязнаўчы музей.
Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Светлагорска і Ганаровыя грамадзяне Светлагорска ** Героі Сацыялістычнай Працы**
** Лаўрэат Нобелеўскай прэміі**
У адукацыі, культуры і мастацтве
Вадзім Іванавіч Болбас — літаратар, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Аляксандра Мікалаеўна Борціч — выканаўца роляў у мастацкіх фільмах («Вікінг»), Масква[27].
Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі — гісторык, кандыдат гістарычных навук (Мінск).
Уладзімір Леанідавіч Зінкевіч — мастак, прафесар, член Беларускага саюза мастакоў.
Андрэй Міхайлавіч Мельнікаў — выканаўца аўтарскай песні (гітара), літаратар; раней працаваў у Светлагорску (прадпрыемства «Цэнтрэнергамантаж»).
Віктар Анатольевіч Раманцоў — публіцыст, краязнаўца (Светлагорск).
Алег Валер’евіч Ціханаў(руск.) бел. — музычны прадзюсар (Мінск).
Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў — дызайнер, аўтар навучальных дапаможнікаў па дызайне (Мінск).
Спартсмены
Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».
Веславанне на байдарках і каноэ
Радыёспорт
Іншыя віды спорта
Іншыя вядомыя асобы