wd wp Пошук:

Студзень

Студзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.

Іаахім фор Зандрарт, Студзень, 1642

У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910–1912 — студзень (январ); далей — студзеньбо дужа сцюдзёна»).[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Месяцы
Студзень