wd wp Пошук:

Ліпень

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліпень (значэнні).

Ліпень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»
Абраз «Мінея(руск.) бел.». З калекцыі музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Ліпень — сёмы месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва ліпеня — липець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як липецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — ліпец, у 1908 — ліпень, у 1909 — юль, у 19101912 — ліпень (юль); у календары «Нашай нівы» на 1912 г. — ліпень (жыцень); у далейшым — ліпень.[3]

Знакі задыяка

На ліпень прыпадаюць наступныя знакі задыяка:

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Месяцы
Ліпень