wd wp Пошук:

Валянцін Фёдаравіч Голубеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голубеў. Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, палітычны дзеяч.

Доктар гістарычных навук (тэма дысертацыі — «Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.»)[1]. Прафесар (2014)[2]. Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці, служыў у войску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнаньскім універсітэтах, Літоўскім універсітэце адукацыйных навук.

За савецкім часам быў членам КПСС[3]. Аднак на запрашэнне Зянона Пазняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад Беларускага Народнага Фронту ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Мінска[4]. З 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР[5]. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэферэндуму[6][7].

У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковай працай[8] і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах[9]. Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Сям’я

Жанаты, мае двух сыноў, унучку і двух унукаў.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[10].

Бібліяграфія

Кнігі

У сааўтарстве

Артыкулы (выбар)

Рэдактар

Зноскі

  1. Форум. Валянцін Голубеў(недаступная спасылка) // Радыё Свабода 15 жніўня 2007.
  2. Пастанова ВАК РБ аб прысуджэнні вучонага звання прафесар Архівавана 25 чэрвеня 2014.
  3. Алег Трусаў. Пераможцы Архівавана 6 красавіка 2009. // Сайт часопіса «Архэ-Пачатак». 5 студзеня 2009
  4. Койданаўская Рада БНФ. Старонка 23(недаступная спасылка) // Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы(недаступная спасылка). — Варшава—Нью-Ёрк—Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-9955-578-07-9
  5. Альгерд Невяроўскі. 15 гадоў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 27 ліпеня 2007.
  6. Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (Валянцін Голубеў. Галадоўка. Старонкі 103—107 Архівавана 10 жніўня 2010.) // Архэ-Пачатак. № 9 (49), верасень 2006.
  7. Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
  8. Аляксей Дзікавіцкі. Варшава: Беларускі гісторык В.Голубеў атрымаў прэмію Льва Сапегі(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 28 красавіка 2006.
  9. Ігар Карней. Сёньня новы навучальны год пачынае Беларускі ліцэй(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 25 верасня 2006.
  10. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывым Рогу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Асобы