wd wp Пошук:

Вадзім Іванавіч Болбас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Болбас. Вадзі́м Іва́навіч Бо́лбас (9 лютага 1942, в. Казакова, Вішнёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — аўтар і перакладчык літаратурных твораў, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2012). Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Жыве ў г. Светлагорску, Гомельская вобласць.

Біяграфія

Поле ля в. Вішнёўка.

Нарадзіўся ў сям’і работніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. У 1956 г. закончыў Вішнёўскую няпоўную сярэднюю школу, у 1959 — сярэднюю школу № 16 г. Бабруйска.

Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі, Магілёўская вобл.). Правучыўшыся адзін курс, у 1960 г. быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1965 г. (кваліфікацыя — хімік). Прайшоў тэрміновую вайсковую службу.

З 1967 г. працаваў на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 г. быў пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазней працаваў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Літаратурная дзейнасць

Першая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой сьветлы горад» у газеце «Наша ніва», 1999, № 35. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Галчыньскага, В. Стуса і інш. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях. Творы друкаваліся таксама ў газеце «Сям’я», часопісу «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» (Гомельскага абласнога аддзялення СБП).

Бібліяграфія

Зборнікі

У калектыўных выданнях

Пераклады ў кнігах

У перыядычных выданнях

У краязнаўстве

Зноскі

  1. «Мой сьветлы горад»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Перакладчыкі з украінскай мовы
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Паэты Беларусі
Перакладчыкі XX стагоддзя
Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Паэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Перакладчыкі з польскай мовы
Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Эсэісты Беларусі
Перакладчыкі паводле алфавіта
Постаці Бабруйска
Перакладчыкі Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Пісьменнікі XXI стагоддзя
Перакладчыкі з рускай мовы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся 9 лютага
Асобы
Перакладчыкі XXI стагоддзя
Эсэісты паводле алфавіта
Паэты XXI стагоддзя
Постаці Светлагорска