wd wp Пошук:

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Спаборніцтва

У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у Першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе Еўропы. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 года для атрымання права на ўдзел у вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.

Удзельнікі сезона 2022 года

Гісторыя

Коль-ць каманд і гульняў у сезоне
199216 каманд15 гульняў (скар.)
1992/9317 каманд32 гульні
1993/9516 каманд30 гульняў
199516 каманд15 гульняў (скар.)
1996—199716 каманд30 гульняў
199815 каманд28 гульняў
1999—200016 каманд30 гульняў
2001—200214 каманд26 гульняў
2003—200416 каманд30 гульняў
2005—200714 каманд26 гульняў
200816 каманд30 гульняў
200914 каманд26 гульняў
2010—201112 каманд33 гульні
201211 каманд30 гульняў
2013—201412 каманд32 гульні
201514 каманд26 гульняў
з 201616 каманд30 гульняў

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР мінскае «Дынама», яшчэ пяць каманд, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць каманд з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а канчаўся восенню на «еўрапейскую» сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезона 1994—1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасць каманд, якія гулялі ў лізе, вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992—1993 іх было 17). З 2010 года Вышэйшая ліга была скарочана да 12 каманд, якія гулялі ў 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбываў у Першую лігу, а перадапошні гуляў серыю з двух матчаў з другой камандай Першай лігі за права гуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне.

У 2012 годзе каманда «Партызан» (Мінск) адмовілася ад выступлення ў Вышэйшай лізе, таму колькасць удзельнікаў таго сезона склала 11 каманд. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12, тады ж была зноў зменена сістэма правядзення: пасля двух кругоў каманды сталі падзяляцца на дзе шасцёркі, пасля чаго гулялі яшчэ два кругі, каб вызначыць месца ў сваіх шасцёрках.

З сезона 2015 года колькасць каманд павялічылася да 14, такім чынам каманда, якая заняла апошняе месца ў сезоне 2014 года, згуляла стыкавыя матчы з трэцяй камандай Першай лігі, а наўпрост Вышэйшую лігу не пакінула ніводная каманда.

У сезоне 2016 года колькасць каманд павялічылася да 16. Турнір праходзіць у два кругі. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца ў Вышэйшай лізе выбываюць у Першая лігу. Клубы, якія занялі 1-е, 2-е месца ў Першай лізе, атрымліваюць права на выхад у Вышэйшую лігу.

З 2019 года дадаліся таксама стыкавыя матчы паміж 14-й камандай Вышэйшай лігі і трэцяй каманды Першай лігі па выніках рэгулярнага сезона, пераможца якіх атрымлівае месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Тытульныя спонсары

Пераможцы

Чэмпіёнамі Беларусі станавіліся 8 клубаў: БАТЭ Барысаў — 15 разоў, Дынама Мінск — 7, Шахцёр Салігорск — 4, Славія Мазыр — 2, Дынама-Брэст, Гомель, Белшына Бабруйск і Дняпро Магілёў — па 1 разе.

Сезон Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца Бамбардзір
1992 Дынама Мінск (1) Дняпро Магілёў Дынама Брэст Беларусь А. Скорабагацька Дняпро 11
1992/93 Дынама Мінск (2) КІМ Віцебск Беларусь Мінск Беларусь С. Бараноўскі Дынама Мінск 19
Беларусь М. Рамашчанка Ведрыч, Дняпро 19
1993/94 Дынама Мінск (3) Дынама-93 Мінск КІМ Віцебск Беларусь П. Качура Дынама-93, Дынама Мінск 21
1994/95 Дынама Мінск (4) Дзвіна Віцебск Дынама-93 Мінск Беларусь П. Шаўроў Дынама-93 19
1995 Дынама Мінск (5) МВКЦ Мазыр Дынама-93 Мінск Беларусь С. Яромка МВКЦ 16
1996 МПКЦ Мазыр (1) Дынама Мінск Белшына Бабруйск Беларусь А. Хлебасолаў Белшына 34
1997 Дынама Мінск (6) Белшына Бабруйск Лакаматыў-96 Віцебск Беларусь А. Хлебасолаў Белшына 19
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў (1) БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск Беларусь С. Яромка Тарпеда Мінск 19
1999 БАТЭ Барысаў (1) Славія Мазыр Гомель Беларусь В. Стрыпейкіс Славія 22
2000 Славія Мазыр (2) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск Беларусь Р. Васілюк Славія 31
2001 Белшына Бабруйск (1) Дынама Мінск БАТЭ Барысаў Расія С. Давыдаў Нёман-Белкард 25
2002 БАТЭ Барысаў (2) Нёман Гродна Шахцёр Салігорск Беларусь В. Стрыпейкіс Белшына 18
2003 Гомель (1) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск Беларусь Г. Блізнюк Гомель 18
Беларусь С. Карніленка Дынама Мінск 18
2004 Дынама Мінск (7) БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск Беларусь В. Стрыпейкіс Нафтан 16
2005 Шахцёр Салігорск (1) Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск Беларусь В. Стрыпейкіс Нафтан 18
2006 БАТЭ Барысаў (3) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск Беларусь А. Кліменка Шахцёр 17
2007 БАТЭ Барысаў (4) Гомель Шахцёр Салігорск Беларусь Р. Васілюк Гомель 24
2008 БАТЭ Барысаў (5) Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск Беларусь Г. Блізнюк БАТЭ 16
Беларусь В. Радзівонаў БАТЭ 16
2009 БАТЭ Барысаў (6) Дынама Мінск Дняпро Магілёў Бразілія М. Каліжуры Гомель 15
2010 БАТЭ Барысаў (7) Шахцёр Салігорск Мінск Бразілія Р. Брэсан БАТЭ 15
2011 БАТЭ Барысаў (8) Шахцёр Салігорск Гомель Беларусь Р. Брэсан БАТЭ 13
2012 БАТЭ Барысаў (9) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск Беларусь Дз. Асіпенка Шахцёр 14
2013 БАТЭ Барысаў (10) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск Беларусь В. Радзівонаў БАТЭ 14
2014 БАТЭ Барысаў (11) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск Беларусь М. Януш Шахцёр 15
2015 БАТЭ Барысаў (12) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск Беларусь М. Януш Шахцёр 15
2016 БАТЭ Барысаў (13) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск Беларусь М. Гардзяйчук БАТЭ 15
Беларусь В. Радзівонаў БАТЭ 15
2017 БАТЭ Барысаў (14) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск Беларусь М. Гардзяйчук БАТЭ 18
2018 БАТЭ Барысаў (15) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск Беларусь П. Савіцкі Дынама-Брэст 15
2019 Дынама Брэст (1) БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск Беларусь І. Шкурын Энергетык-БДУ 19
2020 Шахцёр Салігорск (2) БАТЭ Барысаў Тарпеда-БелАЗ Жодзіна Беларусь М. Скавыш БАТЭ 19
2021 Шахцёр Салігорск (3) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск Гамбія Д. Дарбо Шахцёр 19
2022 Шахцёр Салігорск (4) Энергетык-БДУ Мінск БАТЭ Барысаў Узбекістан Б. Абдыхалікаў Энергетык-БДУ 26

Геаграфія чэмпіёнаў Беларусі

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе (Беларусь)
БелшынаБелшына Дынама МнДынама Мн БАТЭБАТЭ ШахцёрШахцёр ГомельГомель ДняпроДняпро СлавіяСлавія Дынама БрДынама БрГеаграфія чэмпіёнаў Беларусі па футболе Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе