wd wp Пошук:

Ленінградская вобласць

Ленінградская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Органы ўлады знаходзяцца ў г. Санкт-Пецярбург. Створана 1 жніўня 1927 года. Мяжуе на поўначы — з рэспублікай Карэлія, на ўсходзе — з Валагодскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю, на поўдні — з Пскоўскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Эстоніяй, на захадзе — з Санкт-Пецярбургам, на паўначным захадзе — з Фінляндыяй З захаду тэрыторыя вобласці абмываецца водамі Фінскага заліва. Тэрыторыя 85 300 км², што складае 0,5 % плошчы Расіі. Па гэтым паказчыку вобласць займае 39-е месца ў краіне. З захаду на ўсход вобласць працягнулася на 450 км, а найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень складае 320 км.

Колькасць насельніцтва — 1643,9 тыс. чал.(2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 66,28 %. Нацыянальны склад: рускія — 89,58, украінцы — 2,51 %, беларусы — 1,58 %, татары 0,57 %, фіны 0,48 %.

Падзяляецца на 18 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Гатчына, Выбарг, Сасновы Бор, Ціхвін, Кірышы, Кінгісеп, Усевалажск, Волхаў, Серталава.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. http://lenobl.ru/gubernator/biografiya/
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ленінградская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных