wd wp Пошук:

Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — прадпрыемства поўнага цыкла перапрацоўкі драўнянай сыравіны ў кардон гафрыраваны і скрыні з яго, якое складаецца з цэлюлознага завода і двух фабрык: кардонна-папяровай і фабрыкі кардонна-папяровай тары.

Гісторыя

Прадпрыемства ўступіла ў строй 30 чэрвеня 1968 г. Першапачаткова ў эксплуатацыю была здадзена 1-я чарга цэха гафрыраванай тары, у 1970 г. — кардонна-папяровы цэх, а ў 1973 г. — аб’екты комплексу вытворчасці кардону скрыначнага магутнасцю 70 тыс. тон у год. У 1975 г. была наладжана вытворчасць кардону склеенага у 25 тыс. тон у год.

Загадам Міністэрства цэлюлозна-папяровая прамысловасці СССР № 139 ад 31 мая 1976 г. прадпрыемства было перайменавана ў «Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод», якому ў 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена імя 60-годдзя КПБ. У канцы снежня 1979 г. на прадпрыемстве ўступіў у дзеянне цэх фільтравальных кардонаў, а праз год, 30 снежня 1980 г., распачалася вытворчасць і папяровых мяшкоў. У 1987 г. адбылося чарговае пашырэнне вытворчасці гафракардону і скрынь з гэтага матэрыялу — уведзены ў строй трэці гафраагрэгат. У 1988 г. вытворчасць уласнай цэлюлозы была даведзена на прадпрыемстве да 70 тыс. тон.

У пачатку 1990-х гадоў завод увайшоў у падпарадкаванне канцэрна Беллеспрам, які загадам па канцэрну (№ 11 ад 2 кастрычніка 1991 г.) быў перайменаваны ў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Неўзабаве, у 1992 г., на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вырабу сілікатнага клею магутнасцю 37,5 тон у год, ажыццёўлена тэхнічнае пераўзбраенне кардонаробчай машыны К-07, што дазволіла камбінату за год давесці магутнасці па вырабу кардону да 90 тыс. тон. У канцы 1993 г. змянілася арганізацыйная форма прадпрыемства — было ўтворана акцыянернае таварыства адкрытага тыпу.

Прадпрыемства ўвайшло у склад холдынгу «Белорусские обои».

У 2012 г. камбінат і «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМСЕ» прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта па ўзвядзенню завода сульфатнай беленай цэлюлозы, агульным коштам больша за 850 млн долараў (з іх 550 млн долараў крэдыт, выдзелены кітайскім банкам)[1]. У лістападзе 2017 г. завод пачаў працаваць у тэставым рэжыме, пасля чаго шматлікія гараджане і жыхары в. Якімава Слабада на непрыемны спецыфічны пах[2][3].

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 755 ад 23 снежня 2020 года прадпрыемству спісалася запазычанасць перад «Белаграпрамбанкам» па аплаце пратэрмінаваных працэнтаў на агульную суму 7 936 476,51 беларускіх рубля па 15 крэдытных дагаворах. Замест грошай «Белаграпрамбанк» атрымаў 793 647 651 акцыю дадатковага выпуску намінальным коштам 0,01 рубля кожная на агульную суму 7 936 476,51 беларускага рубля[4].

Фінансавыя паказчыкі

На працягу 3 гадоў камбінат не проста атрымліваў страты, але і нарошчваў іх: 174,7 млрд Br у 2013 г., 225,1 млрд Br у 2014 г. і ў 2015 г. — 982,9 млрд Br[5].

Узнагароды

Прадпрыемства было адзначана несапраўднай міжнароднай узнагародай «Факел Бірмінгема»(руск.) бел..

У 1995 г. камбінат атрымаў Міжнародную Залатую Зорку.

Зноскі

  1. Сидорчик, В. Пробный пуск завода по производству беленой целлюлозы в Светлогорске намечен на октябрь // TUT.by Архівавана 1 жніўня 2015.
  2. Пад Сьветлагорскам людзі выйшлі на стыхійны пратэст супраць кітайскага заводу. ВІДЭА
  3. Обновленный Светлогорский ЦКК уже работает. Что нужно знать жителям региона // TUT.by Архівавана 26 снежня 2017.
  4. Власти РБ списали двум предприятиям просроченные проценты по кредитам на 13,7 млн. рублей(руск.) . AFN (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  5. Лойко, О. Как мертвому припарки? Как работают предприятия, спасаемые триллионными бюджетными вливаниями // TUT.by Архівавана 8 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·1968 год у Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Светлагорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара